артыкуля́цыя

(лац. articulatio)

лінгв. работа органаў маўлення (губ, языка, мяккага паднябення, галасавых звязак) пры вымаўленні гукаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Gebnde n -s, -

1) вя́зка, вяза́нка, звя́зак, пучо́к

2) с.-г. сноп

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛО́ГІКА ВЫКА́ЗВАННЯЎ,

прапазіцыянальная логіка, раздзел логікі, у якім вывучаюцца лагічныя сувязі паміж простымі і складанымі выказваннямі. Простае (атамарнае) выказванне не ўключае ў сябе іншыя выказванні і разглядаецца як пераменная, якая прымае або ісціннае, або няісціннае значэнне. Канкрэтны змест і ўнутр. структура выказванняў пры гэтым не разглядаюцца. Складанае выказванне складваецца з іншых выказванняў пры дапамозе ўзаемазвязаных лагічных (прапазіцыянальных) звязак. Так, злучэнне двух выказванняў з дапамогай звязкі «і» дае складанае выказванне (кан’юнкцыю), якое з’яўляецца ісцінным, толькі калі абодва гэтыя выказванні ісцінныя. Складанае выказванне, утворанае з дапамогай звязкі «або» (дыз’юнкцыя), ісціннае, калі хаця б адно з гэтых двух выказванняў ісціннае. Складанае выказванне, утворанае з дапамогай «не» (адмаўленне), ісціннае, калі толькі зыходнае выказванне няісціннае. Складанае выказванне, атрыманае з двух выказванняў з дапамогай звязкі «калі, то» (імплікацыя), ісціннае ў 3 выпадках: абодва гэтыя выказванні ісцінныя, абодва яны няісцінныя; першае з выказванняў (за словам «калі») няісціннае, а другое (за словам «то») ісціннае, імплікацыя з’яўляецца няісціннай, толькі калі першае з яе выказванняў ісціннае, а другое няісціннае. Мова Л.в. уключае бясконцае мноства пераменных (P, g, r, ... Pi, gi, ri, якія ўяўляюць сабой выказванні), і асаблівыя сімвалы для лагічных звязак: & — кан’юнкцыя («і»), ∨ — дыз’юнкцыя («або»), ¬ — адмаўленне («не» або «няправільна, што»), → — імплікацыя («калі, то»), ↔ — эквівалентнасць («калі і толькі калі»). Л.в. можа быць прадстаўлена таксама ў форме лагічнага злічэння, у якім задаецца спосаб доказу некаторых выказванняў.

Літ.:

Жуков Н.И. Философские основания математики. 2 изд. Мн., 1990;

Брюшинкин В.Н. Практический курс логики для гуманитариев. М., 1996.

В.​В.​Краснова.

т. 9, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шэпт, -у, М -пце, м.

1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак.

Гаварыць шэптам.

2. перан. Ціхі, невыразны шум, шапаценне, цурчанне і пад.

Ш. хваль.

3. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэце.

Пра гэта ўжо пусцілі ш.

Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).

4. мн. -ы, -аў. Набор слоў, якія паводле забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу; заклінанне (разм.).

Лячыць шэптамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіндэсмо́з

(гр. syndesmos = звязка)

анат. маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартоз) пры дапамозе злучальнай тканкі (звязак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жмут, ‑а, М жмуце, м.

Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак. Колас. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч. Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу. Чорны. // Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунтава́ць

(польск. buntować, ад ням. Bund = звязак)

1) падымаць бунт, удзельнічаць у бунце;

2) перан. выказваць крайнюю незадаволенасць, пратэставаць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вя́зка ж.

1. (действие) вя́зка, -кі ж., вяза́нне, -ння ср.;

2. (связка чего-л.) прост. вя́зка, -кі ж., звя́зак, -зка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растяже́ние

1. (действие) расця́гванне, -ння ср.; рассціла́нне, -ння ср.; см. растя́гивать, растя́гиваться 1;

2. (состояние) расцяжэ́нне, -ння ср.;

растяже́ние свя́зок расцяжэ́нне звя́зак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свя́сла ‘нізка лыка’ (калінк., Сл. ПЗБ; калінк., рэч., ЛА, 4), свя́слы, свясло́ (лоеў., хойн., ЛА, 4). Укр. дыял. свʼя́сла ‘звязка прадметаў’, рус. свя́сло ‘перавясла’, ст.-рус. съвяслозвязак, пучок’. З *съвязсло, ад *vęzati ‘вязаць’ з суф. ‑сло, як у вясло, гл. вязаць (Фасмер, 3, 584). ЕСУМ (5, 199) дапускае непасрэдны працяг прасл. *sъvęzslo. Сюды ж, відаць, балг. свесло́ ‘звязка гронкаў вінаграду або кукурузы’, гл. Выгленаў, БЕ, 1970, 2–3, 216–218; БЕР, 6, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)