Сярэбранае вяселле — дзень дваццаціпяцігоддзя шлюбнага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́ласны, ‑ая, ‑ае.
Гучны, звонкі. Мэра ад голаснага плачу пераходзіць да ціхага ўсхліпвання і туліцца да Крушынскага.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серабры́сты, -ая, -ае.
1. Які колерам і бляскам нагадвае серабро.
С. іней.
Серабрыстая луска.
Серабрыстыя скроні (з сівізной). Серабрыстая таполя (таполя, у якой лісце з ніжняга боку пакрыта пушком).
2.перан. Меладычна-звонкі, высокага тону.
С. голас жаўранка.
|| наз.серабры́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
stímmhaftaзво́нкі (пра галосны гук)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hállendaзво́нкі, шу́мны; які́ гучы́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сано́рны
(лац. sonorus = звонкі);
с. зычны — зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае над шумам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сакаві́ты, -ая, -ае.
1. Які змяшчае шмат соку.
Сакавітыя суніцы.
Сакавітая трава.
2.перан. Яркі, свежы, каларытны.
Сакавітыя фарбы.
3.перан. Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.
С. смех.
4.перан. Пра словы, мову: трапны, вобразны.
Сакавітае слова.
Сакавітая мова вёскі.
|| наз.сакаві́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галасны́, ‑ая, ‑ое.
Разм.Звонкі, гучны. Галасныя званы. □ Недзе далёка брэша галасны сабака, і звон брэху доўга гучыць у лесе.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звіню́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм.Звонкі, са звонам (у 2 знач.). Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл, нараджаючы меланхалічны, звінючы гук.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Д,
пятая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).