зво́нкі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
зво́нкі |
зво́нкая |
зво́нкае |
зво́нкія |
| Р. |
зво́нкага |
зво́нкай зво́нкае |
зво́нкага |
зво́нкіх |
| Д. |
зво́нкаму |
зво́нкай |
зво́нкаму |
зво́нкім |
| В. |
зво́нкі (неадуш.) зво́нкага (адуш.) |
зво́нкую |
зво́нкае |
зво́нкія (неадуш.) зво́нкіх (адуш.) |
| Т. |
зво́нкім |
зво́нкай зво́нкаю |
зво́нкім |
зво́нкімі |
| М. |
зво́нкім |
зво́нкай |
зво́нкім |
зво́нкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зво́нкі¹, -ая, -ае.
1. Гучны, гулкі.
З. голас.
Звонкае шкло.
Звонкая манета (металічныя грошы).
2. Тое, што і гулкі (у 2 знач.).
Звонкае паветра.
○
Звонкі зычны — які вымаўляецца з удзелам голасу.
|| наз. зво́нкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зво́нкі², -аў, адз. зво́нка, -і, ДМ -нцы, ж.
Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі.
|| прым. званко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зво́нкі I прил., в разн. знач. зво́нкий; зву́чный; (о высоком звуке, голосе — ещё) звеня́щий;
~кая пе́сня — зво́нкая пе́сня;
~кая струна́ — зво́нкая (звеня́щая) струна́;
з. го́лас — зво́нкий (зву́чный) го́лос;
○ з. зы́чны — лингв. зво́нкий согла́сный;
◊ ~кая мане́та — зво́нкая моне́та
зво́нкі II, -каў (ед. зво́нка ж.) карт. бу́бны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зво́нкі 1, ‑ая, ‑ае.
Гучны, гулкі; проціл. глухі. Звонкі крык. Звонкая песня. □ Звонкі голас пакаціўся па люстранай роўнядзі ракі і шматразовым рэхам адгукнуўся ў лесе. Шчарбатаў. // Здольны гулка, выразна гучаць. Звонкае шкло. □ А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Колас. // Здольны гучна адбіваць гукі, даваць адгалоскі. Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! Багдановіч. Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае. Шамякін. // Які ўтвараецца з удзелам голасу (пра гукі). Звонкі зычны.
•••
Звонкая манета гл. манета.
зво́нкі 2, ‑нак; адз. звонка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі. — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк карты і абцёр пот са лба. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зво́нка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зво́нка |
зво́нкі |
| Р. |
зво́нкі |
зво́нак |
| Д. |
зво́нцы |
зво́нкам |
| В. |
зво́нку |
зво́нкі |
| Т. |
зво́нкай зво́нкаю |
зво́нкамі |
| М. |
зво́нцы |
зво́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звіню́чы, -ая, -ае (разм.).
Звонкі.
З. гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́ласны, -ая, -ае.
Гучны, звонкі.
Голаснае чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Зво́нка
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Зво́нка |
| Р. |
Зво́нкі |
| Д. |
Зво́нцы |
| В. |
Зво́нку |
| Т. |
Зво́нкай Зво́нкаю |
| М. |
Зво́нцы |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)