запира́ть несов.

1. (на ключ) замыка́ць; (на крючок) зашчэ́пліваць; (затворять) зачыня́ць;

2. в др. знач. запіра́ць; см. запере́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лака́ут

(англ. lock-out = літар. зачыняць дзверы перад кім-н.)

закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы супраць забастовак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

briegeln

vt

1) зачыня́ць на засо́ўку

2) ізалява́ць; адгаро́джваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

close up

а) зачыня́ць, ліквідава́ць

б) сьцягну́цца, згаі́цца

The wound closed up — Ра́нка загаі́лася

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zklappen

1.

vt зачыня́ць (з ляскатам)

2.vi (s) зачыні́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

shut up

а) зачыня́ць, замыка́ць (дзьве́ры й во́кны)

б) informal заста́віць змо́ўкнуць

в) замкну́ць (арыштава́нага)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

immure

[ɪˈmjʊr]

v.t.

1) замуро́ўваць; умуро́ўваць

2) садзі́ць (у вастро́г), зьняво́льваць

3) зачыня́ць, трыма́ць у чым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

latch

[lætʃ]

1.

n.

за́саўка, зава́ла, шта́ба f.

2.

v.

зачыня́ць на за́саўку

- on the latch

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АБТУРА́ТАР

(франц. obturater ад лац. obturare зачыняць),

1) прылада, з дапамогай якой у кінаапаратах перыядычна (на час, неабходны для змены кадра) перакрываецца светлавы паток, а таксама ажыццяўляецца мадуляцыя святла ў некаторых оптыка-мех. і фотаэл. прыборах. Адрозніваюць абтуратар з вярчальным рухам — дыскавыя, конусныя, цыліндрычныя і са зваротна-паступальным — шторныя; з люстраным пакрыццём або без яго. Абтуратар мае светлавыя адтуліны, праз якія святло праходзіць да кінаплёнкі.

2) Пругкі элемент у затворах гармат, які прыціскаецца пры выстрале да сценкі камеры і прадухіляе прарыў парахавых газаў.

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заве́рыч ’палка, адзін канец якой усаджаны ў вуха навоя, а другі ляжыць на падлозе, не даючы навою круціцца’ (чырв. слаб., З нар. лекс.). Польск. дыял. zawiracz ’частка красён’. Ад дзеяслова *заве́раць (< польск. дыял. zawieraćзачыняць, замыкаць’) з суфіксам ‑ыч, які ўжываецца для ўтварэння назваў прылад (параўн. зацёрыч, скопыч, Сцяцко, Афікс. наз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)