АСЕ́ННІ ПАЛАСА́ТЫ, штрэйфлінг, штрыфель,

старадаўні асенні сорт яблыні. Належыць да зах.-еўрап. групы сартоў. Паходжанне невядома. Упершыню апісаны ў пач. 17 ст. Вельмі пашырыўся ў сярэдняй паласе Расіі, Прыбалтыцы, на Украіне. На Беларусі раянаваны ва ўсіх садовых зонах.

Дрэва моцнарослае, утварае высокашарападобную крону. Зімаўстойлівасць высокая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы. Плоданашэнне пачынае на 9—13-ы год. Высокаўраджайны. Плады буйныя (100—120 г), злёгку рабрыстыя, тупаканічныя, крыху сціснутыя з трох бакоў, зеленавата-жаўтаватыя з кармінавым румянцам у выглядзе палос і штрыхоў, выспяваюць у 2-й пал. верасня і могуць захоўвацца да лістапада. Мякаць кісла-салодкая, духмяная. Плады спажываюць пераважна свежыя, гатуюць варэнне.

Асенні паласаты.

т. 2, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНІЗА́ЦЫЯ вытворчасці,

замена ручной працы машыннай, асабліва ў складаных і працаёмкіх працэсах. Адрозніваюць частковую М. (асобныя ручныя аперацыі выконваюць машыны або механізмы), комплексную (ахоплівае ўвесь комплекс работ па выкананні закончанага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын) і якасна больш высокую ступень М. — аўтаматызацыю (машынамі кіруюць механізмы, работнік наладжвае і кантралюе вытв. працэс; гл. Аўтаматызацыя вытворчасці). Ручная праца можа захоўвацца на асобных непрацаёмкіх аперацыях, механізацыя якіх не ўплывае на аблягчэнне працы і з’яўляецца эканамічна немэтазгоднай. М. спрыяе вызваленню чалавека ад выканання цяжкіх работ, росту прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі, павышэнню кваліфікацыі рабочых і ўзроўню арганізацыі вытворчасці. Сацыяльна-эканам. вынікі М. абумоўліваюцца спосабам вытворчасці.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уберега́ться

1. усцерага́цца, сцерагчы́ся, уберага́цца, берагчы́ся; см. убере́чься;

2. страд. захо́ўвацца, зберага́цца; усцерага́цца, уберага́цца, упільно́ўвацца; см. уберега́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАКЕ́ТНАЕ ПА́ЛІВА,

паліва для ракетных рухавікоў рэчыва ці сукупнасць рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў ракетных рухавіках у якасці крыніцы энергіі і рабочага цела для стварэння рухальнай сілы.

Паводле прызначэння і тыпу рухавікоў адрозніваюць вадкае, гелепадобнае, цвёрдае, гібрыднае (двухкампанентнае Р.п., у якім адзін кампанент цвёрды, другі — вадкі). Найб. пашырана Р.п. вадкае і цвёрдае. Вадкае Р.п. бывае адна-. двух- і шматкампанентнае. Двухкампанентнае мае гаручае (вадкі вадарод, газу, дыметылгідразін і інш.) і акісляльнік (вадкія кісларод, фтор, хлор, тэтрааксід дыазоту і інш.). Цвёрдае Р.п. падзяляюць на балістычнае (гл. Балістыты) і сумесевыя цвёрдыя Р.п. (гл. Порах). Цвёрдае Р.п., у адрозненне ад вадкага, можа захоўвацца доўгі час (не патрабуецца папярэдняя запраўка рухавіка перад стартам). Выкарыстоўваюць Р.п. ў касм., авіяц., ваен. і інш. галінах тэхнікі.

т. 13, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зака́знік, ‑а, м.

Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

persist [pəˈsɪst] v.

1. (in, with) упа́рціцца, упіра́цца;

If you persist in doing this, you’ll regret it. Калі ты будзеш і далей так рабіць, то пашкадуеш аб гэтым.

2. застава́цца, праця́гваць існава́ць, захо́ўвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

utrzymywać się

незак.

1. утрымлівацца; захоўвацца;

2. z czego утрымлівацца; жыць на што/з чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

remain [rɪˈmeɪn] v. fml

1. застава́цца;

Only one question remains to be answered. Застаецца адказаць толькі на адно пытанне.

2. знахо́дзіцца, быць;

remain at home застава́цца до́ма

3. захо́ўвацца; застава́цца ў пэ́ўным ста́не;

remain silent захо́ўваць маўча́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зо́на, ‑ы, ж.

Пэўная прастора, што характарызуецца якой‑н. агульнай прыметай; паласа, раён. Арктычная зона. Лясная зона. Пагранічная зона. Зона адпачынку.

•••

Бяз’ядзерная зона — зона, у якой не павінна вырабляцца, захоўвацца і выкарыстоўвацца ядзерная зброя.

Дэмілітарызаваная зона — вызначаная дагаворам паласа ўздоўж граніцы дзвюх дзяржаў, на якой забараняецца будаваць умацаванні і трымаць войскі.

Мёртвая зона — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.

[Ад грэч. zōnē — пояс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маніто́р

(лац. monitor = які перасцерагае)

1) браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй;

2) тое, што і гідраманітор;

3) прыбор для кантролю пэўных параметраў, якія павінны захоўвацца ў зададзеных межах;

4) частка кіруючай праграмы аперацыйнай сістэмы вылічальнай машыны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)