concrete

[ˈkɑ:nkri:t]

1.

adj.

1) канкрэ́тны, рэчаі́сны; рэа́льны

2) цьвярды́, зацьвярдзе́лы э́чыва)

3) [kɑ:nˈkri:t] бэто́нны

a concrete sidewalk — бэто́нны хо́днік

2.

n.

1) бэто́н -у m.

2) канкрэ́тнае паня́цьце, ідэ́я або́ тэ́рмін

3.

v.t.

заліва́ць бэто́нам, пакрыва́ць бэто́нам

4.

v.i.

1) цьвярдзе́ць

2) застыва́ць

3) бэтанава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Стро́гі ‘патрабавальны, сур’ёзны, суровы’, ‘правільны, адпаведны норме’ (ТСБМ), ‘чуйны; асцярожны, ашчадны’ (Нас.), ‘патрабавальны; ашчадны, асцярожны’ (Байк. і Некр.), ‘патрабавальны’ (брасл., смарг., Сл. ПЗБ), ‘асцярожны, акуратны’ (Юрч. Вытв.), ‘суровы, дакладны, вытрыманы’ (ТС), стро́га ‘асцярожна’ (Бяльк.), ‘вытрымана, сціпла’ (ТС); сюды ж сро́гі ‘патрабавальны; суровы’, сро́га ‘патрабавальна’ (Ласт.). Параўн. укр., рус. стро́гий, польск. srogi ‘бязлітасны, жорсткі’, дыял. strogi ‘тс’, чэш., славац. strohý, серб.-харв. стро̏г, славен. strọ̑g, балг., макед. строг. Заходне- і паўднёваславянскія формы лічацца запазычаннем з рускай або ўкраінскай; гл. Младэнаў, 612; Торб’ёрнсан, Liquid., 1, 30; Голуб-Копечны, 355. Рускае стро́гий, на думку Шахматава (Очерк, 155), Праабражэнскага (2, 399), запазычана з польск. srogi ‘грозны’; уся гэта група слоў набліжаецца да стораж, сцерагчы. Бязлай (3, 331) мяркуе, што ў гэтым выпадку ст.-слав. срагъ ‘грозны, страшэнны’ сведчыла б аб прасл. *sorgъ, роднасным літ. sir̃gti ‘быць хворым’, тах. А särk, тах. B sark ‘хваравіты’, ст.-в.-ням. sorga ‘смутак’. Іншая версія — роднасць з с.-н.-ням. strak (strack) ‘жорсткі, тугі’, нарв. strak, strakk ‘тугі, нацягнуты, прамы’, літ. stregtiзастываць’, лат. strēǵele ‘лядзяш’ (Зубаты, Studie, 2, 171; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1080) з рэканструкцыяй у гэтым выпадку прасл. *strogъ, якое Бязлай (там жа) узводзіць да і.-е. *strogo‑ < *(s)treg‑ ‘цвярдзець, быць цвёрдым, жорсткім’. Гл. таксама Фасмер, 3, 779–780; Глухак, 589; ЕСУМ, 5, 448.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяць1 ’ссячы, зрэзаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ; зах., ЛА, 5; Варл., Сцяшк.). Мяркулава (Этимология–1975, 62–63) мяркуе, што сцяць1 мае агульнае паходжанне са сцяць2, але гэты дзеяслоў больш позні без індаеўрапейскіх паралеляў; развіццё значэння ’цягнуць’ → ’біць, удараць’ → ’сячы’; далей гл. цяць.

Сцяць2 ’абхапіўшы сціснуць’, ’сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць’, ’шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.)’ (ТСБМ), ’злучыць, сціснуць’ (Байк. і Некр., Варл., Шат., ТС; палес., ЛА, 5), ’ударыць’ (зах., цэнтр., ЛА, 5), сця́цца ’пакрыцца тонкім лёдам, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.; ашм., Стан.; ЛА, 5), ’пасварыцца, пацапацца’ (Сл. ПЗБ), сціна́ць ’перахопліваць дыханне’ (Гарэц.), ’шчыльна змыкаць, сціскаць, сашчамляць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), сціна́цца ’пакрывацца тонкім лёдам’ (Сл. ПЗБ, Варл., Сцяц. Сл.), ’дрыжаць’ (ЛА, 5), ’сварыцца або біцца’ (Нас.), ’замярзаць’, ’туляцца, хавацца’ (Бяльк.), сці́нка ’схватка, сутычка’ (Нас.). Укр. стина́ти ’сціскаць (зубы)’, стина́тися ’пачаць спрэчку, бойку, схапіцца’, дыял. ’згусаць, ссядацца (пра малако)’, стараж.-рус. сътѧтисѧ ’згусціцца’, польск. ścięta (krew) ’згуслая (кроў)’, славен. stéti se ’згуснуць (аб крыві)’. Прасл. *sъtęti (), *stinati () ’сцягвацца’, ’гуснуць, рабіцца больш шчыльным’ да і.-е. *ten‑ ’цягнуць, нацягваць’, ’рабіць больш густым (аб малацэ, вадзе, паветры)’. Буга (Rinkt., 2, 318) прыводзіць у якасці паралелі літ. tẽna, tenėti ’згусаць, застываць, гусцець’; параўн. сцягнуць, цягнуць. Гл. Мяркулава, Этимология–1975, 52 і наст.; ЕСУМ, 5, 485. Параўн. яшчэ сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ і сціга́цца ’крычаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), сцяна́цца, сцяга́цца ’роспачна плакаць’ (Юрч. Сін.), а таксама серб.-харв. сте́гнути зубе ’сцяць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

freeze

[fri:z]

1.

froze, frozen, freezing, – v.i.

1) замярза́ць, прымярза́ць

The water in the pipes froze — Вада́ ў тру́бах заме́рзла

The pipes froze — Тру́бы пазамярза́лі

2) маро́зіць

it is freezing today — Сёньня маро́зіць

3) паме́рзнуць

The flowers froze last night — Кве́ткі паме́рзьлі міну́лай но́ччу

4) застыва́ць (ад стра́ху, зьдзіўле́ньня)

2.

v.t.

1) замаро́жваць (і мя́са); пакрыва́ць лёдам

2) памаро́зіць (фля́нцы, кве́ткі)

3) ахаладжа́ць

4) informal замаро́жваць

to freeze wages (prices) — замаро́жваць заро́бкі э́ны)

5) Med. замаро́жваць (для абязбо́льваньня)

3.

n.

1) замаро́жваньне n.

wage freeze — замаро́жваньне заро́бкаў

2) маро́зны, зімо́вы час

- freeze on to

- freeze out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

set

[set]

1.

v.t. set, setting

1) ста́віць

to set the value of — ацані́ць што

to set a record — паста́віць рэко́рд

2) устаўля́ць, упраўля́ць

to set a broken bone — упра́віць злама́ную косьць

3) настаўля́ць, наво́дзіць

to set a clock — наве́сьці гадзі́ньнік

4) вызнача́ць, прызнача́ць (час для чаго́)

5) упрыго́жваць, аздабля́ць

a bracelet set with diamonds — бранзале́т аздо́блены дыямэ́нтамі

6) садзі́ць квакту́ху (на я́йкі)

7) Mus.

а) склада́ць, піса́ць мэлёдыю

б) аранжава́ць му́зыку

8) Print. набіра́ць (тэкст)

2.

v.i.

1) застыва́ць, гусьце́ць

jelly sets as it cools — кісе́ль застыва́е, калі́ ахало́джваецца

2) захо́дзіць

The sun sets in the west — Со́нца захо́дзіць на за́хадзе

3) сядзе́ць на я́йках (пра квакту́ху)

4) пасава́ць, падыхо́дзіць

That coat sets well — Гэ́нае паліто́ до́бра сядзі́ць (пасу́е)

3.

adj.

1) вы́значаны, усталява́ны, прыня́ты

set time — вы́значаны час

set rules — прыня́тыя пра́вілы

2) засты́лы, цьвёрды

3) нава́жаны

He is set on going today — Ён нава́жаны е́хаць сёньня

4.

n.

1) кампле́кт -у m., по́ўны набо́р m.; прыбо́р -у m.

a set of dishes — прыбо́р, кампле́кт по́суду

2) радыёапара́т, тэлевізар або́ тэлефо́нны апара́т

3) дэкара́цыя для п’е́сы або́ адно́й дзе́і

4) кіру́нак -ку m.; схі́льнасьць f.

the set of a current — кіру́нак плы́ні

5) за́вязь f.

- all set

- set about

- set against

- set a good example

- set apart

- set aside

- set back

- set forth

- set forward

- set free

- set loose

- set in

- set off

- set on

- set on fire

- set out

- set up

- set up for

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

set3 [set] v. (set)

1. ста́віць, кла́сці; размяшча́ць;

The house is set in the suburbs. Дом знаходзіцца ў прыгарадзе;

The novel is set in prewar London. Месца дзеяння ў рамане – перадваенны Лондан.

2. саджа́ць, уса́джваць;

set smb. by the fire-place усадзі́ць каго́-н. каля́ камі́на

3. напраўля́ць, накіро́ўваць; паваро́чваць;

set one’s face towards the sun паваро́чвацца тва́рам да со́нца

4. падрыхто́ўваць, прыво́дзіць у стан гато́ўнасці;

set a piano настро́йваць піяні́на;

set the stage расстаўля́ць дэкара́цыі

5. прызнача́ць, назнача́ць, вызнача́ць;

set a date назнача́ць да́ту

6. захо́дзіць (пра нябесныя свяцілы);

The sun is setting. Сонца заходзіць.

7. ста́віць, настаўля́ць;

set an alarm-clock заво́дзіць будзі́льнік;

set a goal ста́віць мэ́ту;

set a sum задава́ць зада́чу

8. даво́дзіць да ла́ду, папраўля́ць;

set a hat папраўля́ць капялю́ш;

set a broken arm упраўля́ць руку́

9. прымуша́ць;

We were set at work. Нас засадзілі за працу;

His words set me thinking. Яго словы прымусілі мяне задумацца.

10. застыва́ць;

The jelly has set. Жэле застыла.

set about doing smth. infml пача́ць рабі́ць што-н.;

set smb. against smb. падбухто́рваць каго́-н. су́праць каго́-н.

set apart [ˌsetəˈpɑ:t] phr. v. аддаля́ць, раздзяля́ць

set aside [ˌsetəˈsaɪd] phr. v. адклада́ць, адкла́дваць;

set aside a verdict анулява́ць прыгаво́р

set back [ˌsetˈbæk] phr. v.

1. затры́мліваць, тармазі́ць;

The bad weather has set them back. Дрэннае надвор’е затрымала іх.

2. размяшча́ць далёка; адсо́ўваць;

The house is set well back from the road. Дом знаходзіцца даволі далёка ад дарогі.

set down [ˌsetˈdaʊn] phr. v.

1. выса́джваць ( пасажыраў)

2. запі́сваць

set forth [ˌsetˈfɔ:θ] phr. v. fml адпраўля́цца, выпраўля́цца (у падарожжа);

set smth. forth фармулява́ць ( думкі, ідэі)

set in [ˌsetˈɪn] phr. v. пачына́цца;

Winter has set in early. Зіма наступіла рана.

set off [ˌsetˈɒf] phr. v. адпраўля́цца, выпраўля́цца ў даро́гу

set out [ˌsetˈaʊt] phr. v.

1. выхо́дзіць, выязджа́ць;

set out to do smth. збіра́цца рабі́ць што-н.

2. выстаўля́ць; расклада́ць, раскла́дваць, расстаўля́ць

set up [ˌsetˈʌp] phr. v.

1. устана́ўліваць, фармірава́ць;

set up a monument узве́сці по́мнік;

set up a new government сфармірава́ць но́вы ўра́д;

set up a new record паста́віць но́вы рэко́рд

2. распачына́ць ( справу);

set up as a chemist’s адкры́ць аптэ́ку

3. дапамага́ць (каму-н.) уладкава́цца;

Her father set her up in business. Бацька дапамог ёй распачаць справу.

4. аднаўля́ць ( сілы);

A week in the country set her up nicely again. Тыдзень за горадам вярнуў ёй здароўе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)