zakrzyczeć

зак.

1. закрычаць, крыкнуць;

2. kogo/co перакрычаць каго/што; заглушыць крыкам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

глушы́ць

1. betäuben vt; перан. dämpfen vt, unterdrücken vt, erstcken vt;

2. (заглушыць пра расліны) erstcken vt;

крапіва́ глу́шыць сад die Nsseln erstcken den Grten;

3. (матор) bdrosseln vt, bwürgen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пераважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мець перавагу ў чым‑н.; займаць пануючае становішча. Як ні многа стралялі, як ні многа было вакол свінцу, сталі і пораху, але пах лісця пераважаў, нішто не магло заглушыць гэтага цёплага, прэлага водару вільготнай асенняй зямлі. Шамякін. Тут пераважаюць сосны, але густа расце і ядловец, і маладыя дудкі, і арэшнік. В. Вольскі. У дарэвалюцыйнай беларускай літаратуры пераважала паэзія і драматургія. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне. Паўлаў. // што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека. Навуменка. // што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка. Краўчанка.

2. перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны. Сапрыка. Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей. Марціновіч.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца. Перасіліць каня работаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́цца, затнуся, затнешся, затнецца; затнёмся, затняцеся; пр. зацяўся, ‑лася, ‑лося; зак.

1. Заўпарціцца, уперціся. [Янка] зацяўся як камень і маўчыць. Дамашэвіч. [Саўка] зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.

2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці. Зацяўся хлопец, сціснуў зубы, Каб сэрца болі заглушыць. Колас. // Затаіць злосць на каго‑н. З таго моманту, як у [Васілёва] сэрца запала падазронасць на Аўгінню.., ён зацяўся на яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзве́рцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да дзверы; невялікія дзверы. Настаўнік.. рашуча адкінуў клямку на дзверцах веспічак. Колас. [Рыгор і Сцяпан Раманавіч] ішлі па ярка асветленым калідоры, з двух бакоў якога былі дзверы і дзверцы. Арабей.

2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую‑н. адтуліну. Пячныя дзверцы. Дзверцы топкі. □ [Ціхан] кінуў руль, адчыніў дзверцы і выскачыў з машыны, не паспеўшы заглушыць матор. Дуброўскі. У пячурцы трашчыць, палаючы, яловая лучына. Іскры прабіваюцца праз шчыліны у дзверцах, вылятаюць на хату. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патлу́міць1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлум ’шум, гоман’ (Шамякін), якія да польск. tłumić, tłumny, tłum < прасл. tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск. tłopić < прасл. tъlpa/tьlpa > бел. на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл. gomonъ < гоц. gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Патлуміць2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр. потлуми́тизаглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск. tłumić (чэш. tlumiti з польск.). Польск. і славац. tlmiť з прасл. tъlmiti, роднаснага да літ. stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przygłuszyć

przygłuszy|ć

зак. прыглушыць, заглушыць;

okrzyki ~ły jego odpowiedź — выкрыкі заглушылі яго адказ;

chwasty ~ły rezedę — пустазелле заглушыла рэзеду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zabicie

zabici|e

1. забойства;

2. забіўка;

3. прыглушэнне;

dla ~a smaku — каб заглушыць смак;

dla ~a czasu — каб забіць час

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verbißen* vt стры́мліваць; стры́млівацца (ад чаго-н.);

sich (D) das Lchen ~ стры́млівацца ад сме́ху;

das Winen ~ стрыма́ць рыда́нне;

sich (D) den Schmerz ~ заглушы́ць адчува́нне бо́лю; затаі́ць сваё го́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)