twirl

[twɜ:rl]

1.

v.i.

ху́тка круці́цца

to twirl in a dance — круці́цца ў та́нцы

2.

v.t.

1) круці́ць, пакру́чваць

to twirl a cane — круці́ць кіёк, пакру́чваць кійко́м

2) завіва́ць; закру́чваць (валасы́)

3.

n.

1) круце́ньне n. (і ў та́нцы)

2) ку́дзер -а m., завіту́шка f.

3) выкрута́сы pl. only

He signed his name with many twirls — Ён падпіса́ў сваё про́зьвішча ве́льмі выкрута́сіста

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wckeln

1.

vt

1) (auf A) намо́тваць, накру́чваць (што-н. на што-н.)

2) (in A) заго́ртваць, закру́чваць; завіва́ць (што-н. у што-н.)

3) спавіва́ць (дзіця)

◊ da bist du ber schief gewckelt — разм. ты мо́цна [ду́жа] памылцешся

2.

(sich)

(in A) заху́тацца, укруці́цца (у што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

drhen

1.

vt

1) круці́ць

2) паваро́чваць

j-m den Rücken ~ — павярну́цца плячы́ма да каго́-н.

3) вырабля́ць (нешта круцячы)

Fleisch durch den Wolf ~ — прапуска́ць мя́са праз мясару́бку

Lcken ~ — завіва́ць ло́каны [ку́дзеры]

4) выто́чваць; абто́чваць

5) здыма́ць (фільм)

2.

(sich) круці́цца

mir dreht sich lles — разм. у мяне́ кру́жыцца галава́

das Gespräch drhte sich um dese Frge — гаво́рка ішла́ [круці́лася] вако́л гэ́тага пыта́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wave

[weɪv]

1.

n.

1) хва́ля f.

2) Phys. хва́ля, вібра́цыя f.

3) Figur. хва́ля f., наплы́ў -ву m.

a wave of enthusiasm — хва́ля ўзды́му

a cold wave — хало́дная хва́ля, хва́ля хало́днага паве́тра

4) маха́ньне n.

a wave of the hand — маха́ньне, знак руко́ю

5) ку́дзер -а ло́кан -а m.

2.

v.i.

1) хвалява́цца, калыха́цца

The reeds waved in the breeze — чаро́т хвалява́ўся ад паве́ваў ве́трыку

2) кучара́віцца

Her hair waves naturally — Ейныя валасы́ натура́льна кучара́выя

3.

v.t.

1) накру́чваць, завіва́ць

to wave hair — заві́ць валасы́

2) махаць, дава́ць знак (руко́ю)

to wave a car to halt — спыні́ць а́ўта ма́хам рукі

to wave a good-by — маха́ць руко́ю на разьвіта́ньне

She waved him away — Яна́ адпра́віла яго́ ма́хам рукі́

3) пагража́льна маха́ць

He waved the stick at them — Ён пагразі́ў ім кі́ем

- make waves

- wave aside

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

brnnen

*

1.

vt

1) палі́ць, абпа́льваць

die Schuld brennt sein Gewssen — віна́ му́чыць яго́ (сумле́нне)

2) падсма́жваць (каву, кофе)

3) завіва́ць (валасы)

2.vi гарэ́ць; пала́ць

lchterloh ~ — пала́ць, быць ахо́пленым по́лымем

2) пячл (пра сонца, крапіву і г.д.)

3) (vor D) перан. гарэ́ць (жаданнем і г.д.)

er brennt daruf, es zu tun* — ён гары́ць жада́ннем зрабі́ць гэ́та

3.

vimp

es brennt! — пажа́р!, гары́м!

es brennt ihm auf der Znge — у яго́ язы́к свярбі́ць (нешта паведаміць)

wo brennt's denn? — што за спе́шка?

◊ was dich nicht brennt, das blse nicht — ≅ не лезь не ў свае́ спра́вы

4.

(sich) апячы́ся

sich an etw. (D) ~ — перан. апячы́ся на чым-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

круці́ць, кручу, круціш, круціць; незак.

1. каго-што. Прыводзяць у кругавы рух; вярцець. Круціць педалі. □ Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю. Колас. Вада круціла вялікае кола, аж дрыжалі сцены. С. Александровіч. // Разм. Паварочваць у розныя бакі. Ганне Сцяпанаўне падабалася, што Алесь збянтэжана круціць у руках шапку, што ў яго вачах замілаванне да яе дачкі і дакор за яе кпіны. Шыцік. Той [вартаўнік] доўга круціў у руках пропуск. Асіпенка.

2. чым. Паварочваць з боку ў бок. Гэта думка можа з гадзіну свідравала краўцовы мазгі, ён выцягваў шыю, круціў галавой. Чорны. [Вераб’і] палахліва круцілі з боку ў бок сваімі дзюбамі. Лынькоў.

3. што. Звіваць, скручваць што‑н. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў імі Святлане ногі вышэй калень, а Міхал стаяў, нахіліўшыся над Зінай. Кулакоўскі. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі. Чарнышэвіч. // Скручваць з паперы (цыгарку, папяросу). Ганскі закінуў лейцы на ручку плуга і на хаду пачаў круціць цыгарку. Крапіва. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе і, адарваўшы лісток, пачаў круціць папяросу. Кулакоўскі. // Завіваць, перабіраючы пальцамі. Пад ялінай стаяў, Вус круціў у кручок Паляўнічы-фарсун, Лапатун і дзівак. Бядуля.

4. каго-што. Прыдаваць віхравы рух чаму‑н. Завіруха круціла пасмы снегу, хапалася закрыць сумную пустату халоднай беллю. Мележ. // без дап. Узнімаць снег, пыл і пад.; месці (пра завіруху і пад.). Круціла і замятала дарогу мяцеліца. Васілевіч. Завіруха круціць. Маразы Грукаюць, аж дуб стары гудзе. Бялевіч.

5. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу; хітрыць, шальмаваць. — Нешта ты круціш, хаваешся ад нас. Кожны вечар у скверы тырчыш. Навуменка. // Спрытна выходзіць з якога‑н. становішча. — Круціць, нягоднік. Хоча вывернуцца. Новікаў. Гаспадар — кулак багаты, — Як заўсёды, стаў круціць, Толькі б меней заплаціць. А. Александровіч. // Жульнічаць. — А мы нічога, Мацвей Сцяпанавіч, мы толькі правучылі тут трохі аднаго, каб не круціў болей у картах. Лынькоў.

6. з кім. Разм. Быць у любоўных адносінах, сувязях з кім‑н. — Трымаешся за спадніцу Герасімовічышкі... Твая Варка даўно круціць з Данілам, а ты мне вочы колеш, — і Рыгорка ўедліва разрагатаўся. Дуброўскі.

7. каго. Разм. Караючы, цягаць за вушы, валасы. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

8. перан. Разм. Па-свойму распараджацца, камандаваць кім‑н. — Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць. Быкаў.

9. што. Рабіць свердлам дзіркі ў чым‑н. Круціць дзіркі.

10. перан.; звычайна безас. Балюча пранізваць што‑н., прычыняць рэзкі боль. — Круціць усяго, ўзнімае з ложка, кідае ў бяздонне... Падварочвае пад грудзі. Хапаюць колькі, не дыхнуць. Пташнікаў.

•••

Круціць галаву каму — а) заблытваць, збіваць з толку. — Ой, сынок, не круці ты мне галаву. Васілевіч; б) прывабліваць, улюбляць у сябе. [Люба] завіхаецца ля кожнага хлопца. І не тое, што каб сур’ёзна, а так, абы галаву каму круціць. Лынькоў.

Круціць галаву над чым — старацца зразумець, вырашыць што‑н.

Круціць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Круціць носам — адмаўляцца, упірацца, выказваць незадавальненне.

Круціць раман з кім — знаходзіцца ў любоўных адносінах; фліртаваць.

Круціць рукі каму — сілай загінаць рукі за спіну і звязваць іх.

Круціць хвастом — а) хітрыць, крывадушнічаць; б) легкадумна паводзіць сябе, гуляць з многімі (пра жанчыну).

Як ні круці — нягледзячы ні на што, у любым выпадку, пры любых абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)