crave [kreɪv] v.

1. (for) пра́гнуць, па́лка/го́рача жада́ць

2. dated прасі́ць, упро́шваць; малі́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

życzyć

życzy|ć

незак. жадаць, зычыць; хацець;

~ć sobie — жадаць сабе;

dobrze (źle) komu ~ć — жадаць каму добрага (дрэннага);

czego pan sobie życzyć? — чым магу вам служыць?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Неўжадо́бу ’без жадання’ (Варл.). Да жадаць, жадоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zurǘckwünschen

vt жада́ць [хаце́ць] вярну́ць (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жы́чыцьжадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́читижадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičitiжадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́гнуць, пря́гнуцьжадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąćжадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wünschen

vt жада́ць, зы́чыць

Sie ~? — што Вы жада́еце?

das lässt viel zu ~ übrig — гэ́та пакіда́е жада́ць (нашма́т) ле́пшага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

yearn [jɜ:n] v. (for)

1. мо́цна жада́ць, пра́гнуць; імкну́цца

2. тужы́ць, сумава́ць;

yearn for home тужы́ць па до́ме

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ра́чыцьжадаць, спрыяць, быць ласкавым’ (Нас., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ’раіць’, ’зрабіць ласку, уважыць просьбу’ (Варл.), рачы́ць ’ласкава запрашаць’ (Ласт.), ра́чытыжадаць’ (кобр., Жыв. сл.), ст.-бел. рачити ’любіць, турбавацца; рабіць ласку, згаджацца’ (Ст.-бел. лексікон). Сюды ж рачы́цца ’адгаворвацца, адракацца’ (маладз., Жыв. сл.), а таксама ў спалучэнні бажыцца‑рачыцца: бо́жыцца‑ро́чыцца, што не ён (Янк. 3.), магчыма і рачо́н ’рады, задаволены’: рачон быў куску хлеба (Сл. ПЗБ). Традыцыйна разглядаецца як запазычанае з польск. raczyć ’хацець, жадаць’ (Кохман, Polonica, 71; Булыка, Запазыч., 275), што цяжка давесці ў сувязі з ужываннем у народнай мове і шырокай вядомасцю ў славянскіх мовах, параўн. укр. ра́чити ’дазваляць, рабіць ласку’, рус. ра́читьжадаць, садзейнічаць, клапаціцца, старацца’, польск. raczyć, чэш. račiti, славац. račiť, славен. ráčiti ’хацець, рабіць ласку’, серб.-харв. ра́читижадаць’, балг. ра́ча ’хацець, жадаць’, ст.-слав. рачити ’тс’. Прасл. *račiti, хутчэй за ўсё, да *rekti ’сказаць, заявіць’ (гл. рэкнуць), каранёвае a адлюстроўвае ступень падаўжэння (*rōk‑), звычайную для ітэратываў (Фасмер, 3, 451; ESJSt, 12, 744, з аглядам версій і літ-ры); лічыцца роднасным ст.-в.-ням. ruohhen ’клапаціцца’, ням. geruhen ’рабіць ласку’ (Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́кнуць ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапнутыжадаць’, ’быць прагным’, польск. łaknąć ’быць галодным’, ’прагна есці’, ’быць пажадлівым’, ’вельмі хацець чаго-небудзь’, ’хацець піць’, рус.-ц.-слав. лапнуты ’галадаць’, ’прагна хацець’, славен. lȃkniti ’згаладнець’. Прасл. olknęti. Да прасл. olkati ’галадаць, быць галодным’. Параўн. літ. alkti ’галадаць’, ’жадаць’, дат. alkt ’хацець піць’, ’адчуваць голад, моцна жадаць’, ’быць пажадлівым’. Магчыма, роднасным з’яўляюцца: ст.-в.-ням. ilgi ’голад’ (Траутман, 6–7; Фасмер, 2, 452, дзе даецца больш падрабязная літаратура), ірл. еіс ’злы’ (Развадоўскі. Wybór, 2, 158–159; Покарны, 307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)