бельгійскі кампазітар, муз. крытык; адзін з заснавальнікаў сучаснай фламандскай кампазітарскай школы. Праф. Брусельскай (1899—1901) і Антверпенскай (1904—09) кансерваторый. У 1925 засн.час. «Revue musicale belge» («Бельгійскі музычны часопіс», існаваў да пач. 1940-х г.). У яго творчасці своеасабліва пераўтвораны традыцыі нац.муз. фальклору, дасягненні еўрап. і рус.муз. культур. Найб. вылучаецца яго аркестравая музыка — сімфонія «Мора» (1890), сімф. варыяцыі (1902) і інш. Аўтар опер «Прынцэса Сонечны Прамень» (1903), «Людзі мора» (паводле В.Гюго, 1904), балета «Нявольніца» (1904), вак.-сімф. твораў, у т. л. араторыі «Дэман» (паводле Ю.Лермантава), кантаты «Сінай» (1889) і інш., муз.-тэарэт. прац па гармоніі і аркестроўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лята́вец ’вядзьмар, змей, лятаючы дух’ (Доўн.-Зап., 3), ст.-бел.лятавецъ, летавецъ ’прывід, здань’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск.latawiec, letawiec ’вампір, ведзьма, крывасмок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176; Свяжынскі, Бел.-польск. ізал., 110–111), якія Слаўскі (4, 67–68) узводзіць да праформы lětav‑ьcь < lěta‑vъ < lětati > лята́ць (гл.). Сюды ж лятавіца ’русалка, жанчына-дэман’ (там жа). Параўн. таксама смал.лета́вка (фалькл.) ’той, хто хутка лётае ці бегае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАНЕ́СТАВА (Людміла Раманаўна) (н. 18.7.1923, в. Калышкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл.арт. Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955, клас В.Несцярэнка). З 1949 артыстка хору Бел. радыё, у 1957—80 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У операх бел. кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найб. блізкія былі партыі драм. і трагедыйнага плана ў класічных операх: Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан, Тоска (аднайм. оперы Дж.Пучыні); сярод інш. партый класічнага рэпертуару: Марыя, Настасся («Мазепа», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Леанора, Амелія («Трубадур», «Баль-маскарад» Вердзі), Джаконда («Джаконда» А.Панк’елі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́НСКАЯ (сапр.Мурынава) Надзея Мацвееўна, спявачка (сапрана) і педагог 2-й пал. 19 ст. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (клас К.Эверардзі). Выступала ў Казані, Вільні, Пецярбургу, у Мінску з гастрольнымі трупамі на сцэне Мінскага гар.т-ра (1891—93 і 1902—03). Валодала мяккім прыемным голасам, артыстычнасцю, выключным пачуццём ансамбля. Сярод партый: Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Антаніда («Жыццё за цара» М.Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж.Меербера), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Донна Анна («Дон Жуан» В.А.Моцарта) і інш. У 1894—95 спявала ў Пецярбургу з Ф.Шаляпіным у операх «Трубадур» Дж.Вердзі (Леанора), «Кармэн» Ж.Бізэ (Мікаэла), «Фауст» (Маргарыта). Адзін з першых вак. педагогаў на Беларусі, арганізавала Мінскую вакальную студыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІШЧ (Міхаіл Андрэевіч) (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1966),
бел. мастак тэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938—56). Сярод работ вылучаюцца дэкарацыі да опер «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні і «Алека» С.Рахманінава (1949), «Марынка» Р.Пукста (1955), балетаў «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951), «Жызэль» А.Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955); да драм. пастановак «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1952, т-р імя Я.Купалы), «Гады вандраванняў» А.Арбузава (1954, Гомельскі абл.драм. т-р). Дэкарацыям уласцівыя рамантычная ўзнёсласць, паэтычнасць, кампазіцыйная выразнасць. Ствараў эскізы касцюмаў для танц. і харавых калектываў. Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, карцін «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас «Аколіца» (1961), «Батлейка» (1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЧАНЕ́ЦКАЯ (Валянціна Фёдараўна) (9.12.1898, г. Ніжні Ноўгарад — 5.5.1980),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Беларусі (1955). Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20) і прыватна ў В.Пятровай-Званцавай. Працавала ў Смаленскім перасоўным т-ры, у оперных т-рах Тбілісі, Саратава, Баку і інш. У 1940—57 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру, выдатнымі акцёрскімі здольнасцямі, была тонкім, удумлівым інтэрпрэтатарам. Сярод партый: у операх бел. кампазітараў — Ганка, Агата («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Сцепаніда («Надзея Дурава» А.Багатырова); у класічных операх — Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Няня («Дэман» А.Рубінштэйна).
Літ.:
Смольскі Б.С. Майстар музычнай справы. // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЕХСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ; рускі нар.маст. промысел. Склаўся ў 1923 у г.п.Палех на аснове мясц. іканапіснага промыслу. У 1924 заснавана Палехская арцель стараж. жывапісу, у 1932 — Палехскае т-ва мастакоў, з 1953 — Маст.-вытв. майстэрні Маст. фонду Расіі. Тэхналогія вырабу паўфабрыкатаў перанята ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. Сюжэты на тэмы казак, паданняў, літ. твораў, песень, сучаснага жыцця выконваюцца тонкім плаўным малюнкам, вызначаюцца багаццем залатой штрыхоўкі, выразнасцю сілуэта спрошчаных фігур, якія часта ўкрываюць усю паверхню скарбонак, куфэркаў, партабакаў, пудраніц і інш. Характар трактоўкі фігур, пейзажу, архітэктуры паходзіць ад іканапісных традыцый. Сярод буйнейшых майстроў П.м. П.Бажэнаў, І.Баканаў, С.Бахіраў, І.Вакураў, І.Голікаў, А.Катухін, А.Качупалаў, І.Маркічаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храп1, ‑у, м.
1. Хрыплыя гукі, якія ўтварае пры дыханні той, хто спіць. Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты.Лынькоў.Неўзабаве ва ўсім Глушаковым тавары чуліся сапенне ды храп.Мележ.Вось ужо і храп пачуўся з будкі, а .. [хлопцы] ўсё яшчэ баяліся вылазіць.Маўр.
2. Гукі, якія напамінаюць хрыплае сапенне (звычайна пра коней). Увагу [Гамыры] займае конскі храп і пазвоньванне жалезнага пута.Колас.На дарозе конскі храп, трэск аглабель, прарэзлівы дзявочы віск...Навуменка.І конь з дзікім храпам пранёсся перада мной, як дэман, толькі абкідаў мяне грудкамі снегу з-пад капытоў.Карпюк.
храп2, ‑а, м.
Спец. Упор для спынення або рэгулявання частак механізма, якія рухаюцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
demon
[ˈdi:mən]
n.
1) д’я́бал -ла m., нячы́стая сі́ла; злы дух
2) ліхадзе́й -я m., лю́ты чалаве́к, зьвяру́га f.
3) Figur. чалаве́к зь вялі́кай энэ́ргіяй або́ вытрыва́ласьцю
He is a demon for work — Ён працу́е як д’я́бал
4) Greek Myth.дэ́ман -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
саты́р
(гр. Satyros)
1) лясны дэман з рагамі і казлінымі нагамі, спадарожнік бога віна і весялосці ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;
2) вялікі дзённы матыль;
3) птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)