АЛЯСКІ́Т (ад назвы п-ва Аляска, дзе ўпершыню знойдзены),
інтрузіўная субшчолачная горная парода; граніт, у якім менш за 5% цёмнаколерных мінералаў. Складаецца з каліевага палявога шпату (каля 65%) і кварцу (каля 35%). Структура крышт.-зярністая, радзей парфірападобная. Колер мяса-чырвоны, ружовы, белы, светла-шэры. Магматычнага, іншы раз метасаматычнага паходжання. Утварае буйныя масівы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці шкла, тонкай керамікі, як буд.друз і абліцовачны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
драбні́цьнесов.
1. измельча́ть, мельчи́ть, дроби́ть;
д. друз — измельча́ть (мельчи́ть, дроби́ть) ще́бень;
2. дроби́ть;
д. сі́лы — дроби́ть си́лы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упо́кат, прысл.
Разм. Адзін пры адным, у беспарадку, як папала (ляжаць, спаць і пад.). Хлопцы спалі на нарах у кутку ўпокат і трымаліся адной сям’ёй у працы і ў барачным жыцці.Пестрак.Ляжаць упокат зваленыя сосны, Галлё і друз паскіданы ў лаўжы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Klamóttenpl
1) друз, лом
2) лахманы́, хло́мазд, ану́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АМФІБАЛІ́Т,
масіўная або сланцаватая метамарфічная горная парода. Складаецца пераважна з амфіболу (рагавой падманкі), плагіяклазу і мінералаў-прымесяў. Колер ад цёмна-зялёнага да чорнага. Шчыльн. 2700—3200 кг/м³. Можа ўтварацца за кошт асн. вывергнутых парод (габра, дыябазаў, базальтаў, туфаў і інш.), ультраасноўных парод, асадкаў мергелістага саставу. Трапляецца ў раёнах развіцця метамарфічных парод, найчасцей дакембрыйскага ўзросту. Выкарыстоўваецца як буд. камень (сыравіна на друз); чорныя разнавіднасці — вырабныя і абліцовачныя камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «ГРАНІ́Т».
Пабудавана ў 1975 (1-я чарга) у рабочым пас. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. як камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», на базе Мікашэвіцкага радовішча будаўнічага каменю. У 1976 здадзена ў эксплуатацыю 2-я чарга, у 1977—3-я чарга. Уключае кар’ер па здабычы граніту, дыярыту, гранадыярыту і драбільна-сартавальны з-д. З 1982 ВА «Граніт», з 1995 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): друз гранітны фракцый ад 5 да 60 мм, буд. пясок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭРА́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
[ад лац. rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобных другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Splittm -es, -e
1) шчэ́бень, друз, жвір
2) го́нта
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАЛА́СТ (галанд. Ballast),
1) груз (вада, пясок і інш.), які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля. Сучасныя марскія судны, асабліва падводныя лодкі, выкарыстоўваюць як баласт ваду (заліваецца ў баластавыя цыстэрны).
2) Груз для рэгулявання пад’ёмнай сілы паветраплавальнага апарата (напр., аэрастата).
3) Слой сыпкіх матэрыялаў (друз, гравій і інш.) на чыг. палатне, які стварае пругкую аснову для шпалаў чыг. пуці, адводзіць ваду, перашкаджае падоўжным і папярочным перамяшчэнням рэйка-шпальнай рашоткі, забяспечвае плаўны ход рухомага саставу.
2) У пераносным значэнні — усё лішняе, непатрэбнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКУ́ШАЧНІК, ракушняк,
разнавіднасць вапняку, складзенага пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў. Утвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах мораў і акіянаў. Паводле саставу падзяляецца на брахіяподавы, гастраподавы, нумулітавы і інш. Характарызуецца макрапорыстасцю (21—60%); аб’ёмная маса 1,1—2,24 г/см³; цеплаправоднасць 0,29—0,99 Вт/(м∙К); мяжа трываласці пры сцісканні 0,4—28 мН/м². Лёгка апрацоўваецца (распілоўваецца, абчэсваецца). Выкарыстоўваецца ў буд-ве (сценавы і дэкаратыўны матэрыял, пясок, друз, запаўняльнік для лёгкіх бетонаў), у вытв-сці вапны, цэменту, вапнавай мукі.