карабе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантарэю, дробныя рэчы і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмакаро́сіць

‘змяшаць, прывесці ў беспарадак што-небудзь (узмакаросіць чыю-небудзь работу); крышыць, ламаць што-небудзь на дробныя кавалкі (узмакаросіць буракі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узмакаро́шу узмакаро́сім
2-я ас. узмакаро́сіш узмакаро́сіце
3-я ас. узмакаро́сіць узмакаро́сяць
Прошлы час
м. узмакаро́сіў узмакаро́сілі
ж. узмакаро́сіла
н. узмакаро́сіла
Загадны лад
2-я ас. узмакаро́сь узмакаро́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час узмакаро́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жы́ўнасць, -і, ж., зб. (разм.).

Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла.

Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздро́блены, -ая, -ае.

1. Разбіты, расколаты на дробныя часткі.

Раздробленая соль.

2. Пашкоджаны (пра косць).

Раздробленая косць.

|| наз. раздро́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суспе́нзіі, -ій, адз. суспе́нзія, -і, ж. (спец.).

Вадкасці, у якіх дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь.

|| прым. суспензі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плісэ́.

1. нескл., н. Дробныя запрасаваныя паралельна складкі на матэрыі.

2. нязм., у знач. прым. Пра швейныя вырабы з такімі складкамі.

Каўнерык п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нкасць, -і, ж.

1. гл. тонкі.

2. мн. -і, -ей. Самыя дробныя дэталі, асаблівасці чаго-н.

Ведаць т. справы.

Не ўдавацца ў тонкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., кры́шыцца; незак.

Драбіцца, рассыпацца на дробныя часткі.

Пячэнне крышыцца.

|| зак. скрышы́цца, скры́шыцца, раскрышы́цца, -кры́шыцца і пакрышы́цца, -кры́шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удру́зг, прысл.

Ушчэнт, па дробныя кускі, часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́лкі, -лак.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой, напільнікам, пілавінне.

Драўняныя а.

Металічныя а.

|| прым. апі́лачны, -ая, -ае і апі́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)