Арганічныя і неарганічныя рэчывы, якія маюць здольнасць свяціцца пад уздзеяннем знешніх фактараў, дзякуючы чаму выкарыстоўваюцца ў вытворчасці лямп дзённага святла і пад.
[Лац. lumen — святло і грэч. phorós — які нясе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФІЛЭМБРЫЯГЕНЕ́З (ад грэч. phylē племя, род, від + эмбрыягенез),
эвалюцыйная змена ходу індывід. развіцця (эмбрыягенезу) арганізмаў. Тэрмін увёў А.М.Северцаў (1910).
Асн. палажэнне Ф. — уяўленне аб першаснасці антагенет. змен у адносінах да філагенет. (эвалюцыйных). Дзякуючы Ф. можа мяняцца ход антагенезу арганізма, асобных яго органаў, тканак і клетак. Шляхам Ф. адбываюцца філагенет. змены дарослага арганізма і прамежкавых стадый яго развіцця. Адрозніваюць модусы (спосабы) Ф.: анабалію, архалаксіс, дэвіяцыю. Праз модусы Ф. можа адбывацца развіццё прагрэсіўнае (шляхам ускладнення будовы і функцый арганізма) і рэгрэсіўнае (шляхам спрашчэння будовы і функцый). Карысныя арганізму змены застаюцца ў нашчадкаў дзякуючынатуральнаму адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шэ́рань, -і, ж.
1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.
Дрэвы стаялі ў шэрані.
Неба пакрылася шэранню.
2. Змрок, цемра.
Перадранішняя ш.
3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.
Ш. хмар.
Ш. будзёншчыны (перан.).
|| прым.шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ба́вэл ’баваўняная або шарсцяная пража’ (Влад.). Трансфармацыя (дзякуючы націску на першым складзе) слова *ба́вэлна (параўн. ба́ваўна). Параўн. і трансфармаваныя ўкр.ба́вуна, ба́вина, ба́вна. Гл. бавэ́лна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карто́пель ’бульба’ (Жыв. сл., Выг.), да картофель, якое з польск.kartofel < ням.Kartoffel < іт.tartufolo ’труфель’, потым ’бульба’, названая так дзякуючы падабенству да труфеля (Слаўскі, 2, 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гекза́метр, ‑а, м.
Шасцістопны дактылічны вершаваны размер з пастаяннай цэзурай, які склаўся ў антычнай паэзіі. Дзякуючы Максіму Багдановічу ў беларускай паэзіі з’явіліся, побач з гекзаметрамі, александрыйскім і асклепіядаўскім вершамі, выдатныя пентаметры.Майхровіч.
[Грэч. hexámetron ад héx — шэсць і métron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дужэ́цьразм. erstárken vi (s), stark wérden;
ён дужэ́е ху́тка дзя́куючы до́браму до́гляду die líebevolle Pflége lässt ihn schnell erstárken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
азнаменава́цца, ‑мянуецца; зак., чым.
Стаць знамянальным, дзякуючы чаму‑н. 1928–1932 гг. у гісторыі саўгаснага будаўніцтва азнаменаваліся распаўсюджваннем сярод працаўнікоў саўгасаў масавага сацыялістычнага спаборніцтва, ударніцтва і таварыскай узаемадапамогі ў розных іх фермах.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ска, ‑і, ДМ расцы, ж.
Дробная водная расліна сямейства раскавых, якая, дзякуючы інтэнсіўнаму вегетатыўнаму размнажэнню, хутка зацягвае паверхню стаячых прэсных вод. У канавах, якія пазарасталі асакою, блішчала зацягнутая зеленаватаю раскай вада.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́тар, ‑а, м.
Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка. [Максімка:] Адкуль вы [Шахоўскія] ўзялі столькі злотых, каб прыбраць суседскі хутар?Гурскі.Дзякуючы ўдалай жаніцьбе [з дачкой] багатага кулака ў .. [Яцыны] ёсць добры хутар і нядрэнная гаспадарка.Машара.
[Ад венг. határ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)