Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ува́жлівы, -ая, -ае.
1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны.
У. слухач.
У. позірк.
2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы.
У. гаспадар.
Уважліва (прысл.) аднесціся да просьбы старога чалавека.
3.Дастатковы для апраўдання чаго-н.
Уважлівая прычына.
|| наз.ува́жлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
satisfactory
[,sætɪsˈfæktəri]
adj.
здавальня́ючы, дастатко́вы, дастатко́ва до́бры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзесяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны перапынак.// Разлічаны, дастатковы на дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны запас ежы.
2. Узростам у дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячнае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́РСАНС (Parsons) Талкат (13.12.1902, г. Каларада-Спрынгс, ЗША — 8.5.1979). амерыканскі сацыёлаг, стваральнік тэорыі дзеяння сацыяльнага. Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (?). З 1927 у Гарвардскім ун-це, у 1946—56 узначальваў аддзяленне сац. адносін. З 1949 прэзідэнт сацыялаг. асацыяцыі. Распрацаваў тэорыю сістэм дзеяння, якая абапіралася на прынцып змены, інтэграцыі і стабільнасці. У яе аснове — вывучэнне сац. рэальнасці, арганізаванай рацыянальна і сістэмна. Паводле П., грамадства — вял. сацыяльная супольнасць, якая для выжывання і развіцця павінна прытрымлівацца адзінай культ. арыентацыі і прадстаўляць сваім членам дастатковы набор ролевых магчымасцей для рэалізацыі фундаментальных патрэб асобы і самога грамадства. Аўтар прац «Структура сацыяльнага дзеяння» (1937),
«Сацыяльная сістэма» (1951), «Сацыяльная сістэма і эвалюцыя тэорыі дзеяння» (1977), «Тэорыя дзеяння і ўмовы чалавечага існавання» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арыенціро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць, прызначаны для арыенціроўкі. Арыенціровачны пункт, палёт.
2. Патрэбны або дастатковы для арыенціроўкі, прыблізны, папярэдні. Арыенціровачныя даныя. Арыенціровачная глыбіня. Арыенціровачны тэрмін, каштарыс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plentiful
[ˈplentɪfəl]
adj.
дастатко́вы, больш як до́сыць, бага́ты, урадлі́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.
Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна.Колас.// Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФІЛАСО́ФІЯ ПАЧУЦЦЯ́ І ВЕ́РЫ (ням. Glaubens-philosophie),
ірацыяналістычны кірунак у нямецкай філасофіі 2-й пал. 18 ст. Склалася як рэліг.-філас. абгрунтаванне духоўнай атмасферы Германіі 1770-х г. з яе псіхалагізмам, культам пачуцця, суб’ектывізмам; супрацьстаяла асветніцкаму рацыяналізму. Рацыянальнаму апасродкаванаму пазнанню проціпастаўляла ідэю «непасрэдных ведаў». Яе прадстаўнікі (Ф.Г.Якобі, І.Г.Гаман і інш.) зыходзілі з таго, што рэальнае існаванне рэчаў даецца чалавеку непасрэдна ў яго пачуццях і веры пераважна інтуітыўна; сцвярджалі, што шляхам рацыянальнага мыслення немагчыма ўсвядоміць сутнасць чалавечай асобы, а пазнаецца яна толькі шляхам «веры», «адкрыцця», «пачуццяў». Зместам веры яны лічылі і рэальнасць пачуццёвага зместу зямных рэчаў, і рэальнасць абсалютнага і вечнага. Гэтыя ідэі паўплывалі на развіццё інтуітывізму 19—20 ст., які ў інтуіцыі бачыў дастатковы сродак для атрымання сапраўдных ведаў, экзістэнцыялізму і філасофіі жыцця. Але большасць прыхільнікаў непасрэднага інтуітыўнага пазнання (М.А.Лоскі, С.Л.Франк, Я.М.Трубяцкой) імкнулася да спалучэння інтуіцыі і інтэлектуальнага пазнання. Гл. таксама Ірацыяналізм.