наўмы́сны, -ая, -ае.

Які робіцца з намерам, свядома.

Н. падман.

Ён зрабіў гэта наўмысна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наро́кам, прысл. (разм.).

1. Жартам, не ўсур’ёз.

Я гэта н. сказаў.

2. Наўмысна.

Стукнуць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

даўніна́, -ы́, ж. (разм.).

Былыя, даўнія часы; старадаўнасць.

Пачаў успамінаць даўніну.

Гэта памяць даўніны глыбокай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

чый¹, чыя́, чыё, займ. пыт. і адносны.

1. пыт. Указвае на прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-н.

Чыя гэта хата? Чый гэта нож?

2. пыт. і адносны. 3 якой сям’і, з якога роду.

Чый ты будзеш?

3. Тое, што і чый-небудзь (разм.).

Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

Настаўніца паведаміла вучням, чыё сачыненне лепшае.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

о, выкл.

1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад.

О, якая ў вас прасторная кватэра!

О, якія тут чароўныя мясціны!

О, як гэта ўсё мне надакучыла.

2. Ужыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

О, як хочацца ўсё гэта хутчэй забыць!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ра́цыя², -і, ж.

Падстава, сэнс, слушнасць.

Ён мае рацыю так сцвярджаць.

Няма рацыі рабіць гэта цяпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бры́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., што і без дап.

Рабіць брыдкім, непрыгожым.

Гэта прычоска брыдзіць твой твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пакрысе́, прысл.

1. Патроху, невялікімі долямі.

П. ўсяго пакаштаваць.

2. Паступова, не адразу.

Рабіць гэта можна п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

трын-трава́, у знач. вык. (разм.).

Усё адно, усё роўна, хоць бы што.

Яму ўсё гэта т.