Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Lébemann
m -(e)s, -männer марнатра́вец жыцця́; гуля́ка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Líederjan
m -(e)s, -e неаха́йны, шалапу́т, гуля́ка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Léichtfuß
m -es, -füße легкаду́мны [неразва́жлівы] чалаве́к
Brúder ~ — гуля́ка, ві́сус
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус.гайдама́к. Запазычанне з укр.гайдама́ка, а гэта з тур.hajdamak ’грабежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бусава́ць ’п’янстваваць, дэбашырыць’, буса́ць ’бурна весяліцца, п’янстваваць’ (Бяльк., Нас.). Сюды ж і буса́йла ’дзёрзкі гарэза; гуляка’ (Гарэц., Нас.). Рус.бу́са́ть ’піць, п’янстваваць’, бусо́й, бу́сый ’п’яны’; слова з мовы афеней (СРНГ, 3, 301). Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням.būsen ’тс’, с.-в.-ням.bûsen. Фасмер, 1, 251.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буслік ’сто грамаў гарэлкі’ (Інстр. III). Няясна. Можа, ёсць сувязь з бусава́ць, буса́ць ’п’янстваваць’ (гл.). Параўн. яшчэ рус.бусла́й ’чалавек, які любіць пагуляць, павесяліцца, гуляка’ (гэта, аднак, можа быць і іншага паходжання, гл. Фасмер, 1, 251). Не выключаецца і сувязь з бу́сел, але якая тут матывацыя?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Забулды́га ’гуляка’. Рус.забулды́га ’тс’. Паводле версіі Гараева (113), метатэза з заблудыга. Але наяўнасць рус.дыял.булды́га, смал., уладз., маск., ніжнегар. ’гуляка, п’яніца’, сімб., калуж. ’грубіян, скандаліст’, уладз. ’дубіна’, калуж. ’высокае пустазелле’, ’маслак’, з якім, відаць, звязана забулдыга, робіць прапанову Гараева малаверагоднай (Фасмер, 2, 71). Булдыга ад булда, якое ў сваю чаргу ад була ’шышка, ком’ (Шанскі, 2, З, 11) ці ў выніку кантамінацыі булыга і балда (Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67). Дабрадомаў (Этимология, 1967, 260) кантамінацыю булава і балда, з аднаго боку, і волдыга, забулдыга, з другога, бачыць у самым слове булдыга, што выклікае сумненні. Бел. слова, магчыма, запазычана з рус., але, улічваючы пашырэнне ў смал. гаворках, магчыма, агульнае з рус. утварэнне. Гл. булд-, булдава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ.nuogùlis ’той, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.