1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы. Папяровыя грошы. Размяняць грошы. □ Праўда даражэй за грошы.З нар.
2. Сродкі, капітал. Адпусціць грошы на будаўніцтва школ. □ І пайшоў дзед па рынку хадзіць; ходзіць, па сваіх грашах тавар выглядае.Колас.
•••
Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.
Грошы не пахнуць — не мае значэння, якім чынам грошы атрыманы.
Грэбці грошы лапатайгл.грэбці.
Кідаць грошы на вецергл. кідаць.
Ні за якія грошы — ні за што, ні пры якой умове.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Грэ́бень ’грэбень’. Рус.гре́бень, укр.гре́бінь, польск.grzebień, чэш.hřeben, серб.-харв.гре̏бе̑н. Прасл.*greby *grebene (да асновы *greb‑ ’грэбці’). Гл. Фасмер, 1, 454; Трубачоў, Эт. сл., 7, 112–113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трабцы́ ’капачка’ (Сцяшк.). Відаць, з дра́бцы, дра́бці ’тс’ (ашм., іўеў., слонім., баран., стаўб., ЛА, 2) ці з гра́бзы ’матыка-трохзубка’ (Сцяшк. Сл.), у якім ‑з‑ замест ‑ц‑ пад уплывам лексемы зуб. Да драпаць ці грэбці, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус.по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.
По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел.погребъ ’тс’ (1481). Польск.pogrzeb, в.-луж.pohrjeb, чэш.pohřeb, славац.pohreb, славен.pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел.погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен.pokòp ’пахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rake
I[reɪk]1.
n.
гра́блі pl.
2.
v.t.
1) грэ́бці, грэ́бсьці, грабці́, грабсьці́
2) перашу́кваць, перары́ць
•
- rake in money
- rake out
II[reɪk]
n.
няго́днік, распу́сьнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрэ́б’е ’грубая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні льну; палатно з такой кудзелі’ (ТСБМ). Славац.zrebe ’другаякасная пража’, славен.izgrebȋ ’тс’. Ц.-слав.изгребиѥ ’кудзеля’, ст.-слав.изгребь. Параўн. зрэбя, зрабіна́, згрэбліна, згрэбены (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус.изгребье ’тс’. Ст.-бел.згребнина (1540, Марч., дыс.). Ад дзеяслова jьz‑greb‑ati з суф. ‑ije: jьzgrebije з далейшай стратай між зычнымі ‑g‑ і пачатковага jь‑. Гл. яшчэ грэбці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізрэ́б’е ’валакно, якое засталося пасля ачоскі льну’, ’палатно з гэтага валакна’ (Касп.). Рус.дыял.изгре́бье, изгре́б, изгреба са шматлікімі суфіксальнымі варыянтамі ’ачоскі льну; валакно льну з ачоскаў’, ’палатно з ільняных ачоскаў’, изгре́бовать ’часаць лён упершыню’ (наўг.), укр.згрі́бʼя, бʼя ’пакулле, ачоскі’ (Грынч.), ст.-рус.изгреби, изгребие (XIII ст.) ’пакулле, ачоскі льну, канапель’, ’грубыя адходы льну і канапель’. Ад ст.-рус.изгребие — прэфіксальна-суфіксальнага наз. з коранем ‑греб‑ (гл. грэбці) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе. Гл. зрэб’е.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загрэ́бці1ізаграбці́1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
1.Зак.да заграбаць.
2.каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска.Чорны.
загрэ́бці2ізаграбці́2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
Пачаць грэбці, грабці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Капса́ць ’штурхаць’, капсануць ’штурхнуць, піхнуць’ (Янк. 1, Янк. БП; калінк., Мат. Гом.; Гайдук. Працы, 6). драг.капсаніты ’марнавацца, драхлець’ (З нар. сл.). Ст.-укр., ст.-рус.копысати ’біць капытом, рыць, капаць зямлю капытам’, польск. Люблін., мазав.kopsać ’тс’. Паводле ЕСУМ (2, 570), з’яўляецца прасл.kopysati (kopsati). Няма падстаў для такога сцвярджэння. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.kapsėti ’дзёўбаць’, kapstinČU, kapstyti ’грэбці (аб курах)’. Прасл.kopystъ/ kopystka ’лапатка’, якое прыводзіцца ў слоўніках побач з разглядаемай лексемай, адносіцца да kopali (+ суф. ‑ystь). гл. Трубачоў, II, 34, 35.