куна́к

(цюрк. kunak = госць)

асоба, звязаная з кім-н. абавязкам дружбы, узаемадапамогі (у каўказскіх горцаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лістано́сец, ‑носца, м.

Тое, што і пісьманосец. Раптам — стук у дзверы. Падыходжу. Госць жаданы. Лістаносец. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачэ́сны в разн. знач. почётный;

п. абавя́зак — почётная обя́занность;

п. госць — почётный гость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тым, часц. ўзмацн.

1. Ужыв. з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы.

2. У спалучэнні са злучнікам «чым» выкарыстоўваецца ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі.

Чым бліжэй восень, тым карацейшыя дні.

Чым госць радзейшы, тым мілейшы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гастро́ль, гастро́лі (БРС). Рус. гастро́ль, гастро́ли. Запазычанне з ням. Gastrolle (Gastгосць’, Rolle ’роля’). Шанскі, 1, Г, 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intruz

м. няпрошаны госць; чужак, чужынец, чужаніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieczęsty

рэдкі, нячасты;

nieczęsty gość — рэдкі госць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieproszony

няпрошаны; нежаданы;

nieproszony gość — няпрошаны госць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уга́ межд. ого́;

уга́, во які́ госць у нас! — ого́, вот како́й гость у нас!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕГЕШЫ́ДЗЕ (Гурам) (н. 21.7.1934, Тбілісі),

грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі.

Д.Мчэдлуры.

т. 5, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)