Разм. Хатняя птушка (курыца, качка і пад.), якая нясе яйцы. Седалы і гнёзды для нясушак зрабіў Вацлаў Нехвядовіч, які аказаўся на дзіва кемлівым птушнікам.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рба Насып зямлі; невялікі пагорак; сумёт снегу; пясчаная дзюна (Ваўк.Сцяшк., Я. Брыль. Птушкі і гнёзды, 1964, 19).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
патранта́ш, ‑а, м.
Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час...Танк.[Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа.Ракітны.
[Ням. Patrontasche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урага́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўрагану. Ураганны вецер.
2.перан. Вельмі моцны, падобны сіле ўрагану. Пасля ўраганнага абстрэлу, калі нямецкае камандаванне рашыла, што ўжо ўсе гнёзды супраціўлення падаўлены, яно накіравала ў крэпасць танкі і пяхоту.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛА́СТАЎКІ, ластаўкавыя (Hirundinidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, 79 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі, Антарктыкі і некат. акіянічных астравоў. На Беларусі 3 віды: Л. берагавая, або беражанка (Riparia riparia), Л. вясковая, або касатка (Hirundo rustica), і Л. гарадская, або варанок (Delichon urbica). 2 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 28 см, маса да 60 г. Апярэнне шчыльнае, пераважна цёмнае з метал. бляскам зверху і светлае знізу. Крылы доўгія, вузкія. Дзюба кароткая, сплюшчаная. Хвост выемчаты. Ногі кароткія. Кормяцца насякомымі, Л. дрэвавая амерыканская (Tachycineta bicolor) — ягадамі ядлоўцу. Гнёзды паўшарападобныя або ў выглядзе плоскай біклажкі, робяць з грунту, змешанага са слінай, прымацоўваюць іх да скал і пабудоў; у некат. відаў гнёзды ў норах і дуплах. Часта гняздуюцца калоніямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саланга́на
(ад малайск. salamga)
птушка падатрада стрыжоў, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі, Інданезіі, Аўстраліі; гнёзды гэтай птушкі, пабудаваныя з зацвярдзелай сліны, у кітайцаў і некаторых іншых народаў ужываюцца ў ежу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сарачы́ны1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сарочы. У.. вершалінах [дрэў] асталіся леташнія варанячыя і сарачыныя гнёзды.Лупсякоў.
сарачы́ны2, ‑аў; адз.няма.
Уст. Саракавы дзень пасля чыёй‑н. смерці. // Звычай памінання памёршага ў гэты дзень. Справіў Сцяпан па жонцы сарачыны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты.Калачынскі.Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІКАЛЬЦЫ́Т,
дробназярністая метамарфізаваная горная парода, якая складаецца з кальцыту і хрызатылу і звычайна мае гнёзды, плямы і жылы высакароднага серпенціну (гл.Змеявік). Колер жоўты, зеленаваты, блакітны і інш. са шматлікімі жылкамі і ўзорамі. Утвараецца пераважна ў выніку кантактавага метамарфізму даламітавых парод. У паліраваным выглядзе выкарыстоўваецца для ўнутранага аздаблення будынкаў і розных вырабаў.