ГНЁЗДЫ жывёл, пабудовы, створаныя жывёламі для вывядзення патомства, радзей і для ўкрыцця. Гнёзды для размнажэння ёсць у розных груп жывёл. У беспазваночных: у васьміногаў ямка ў грунце, абложаная валам з камянёў, ракавінак; у павукоў коканы з павуціны; у жукоў-трубкакрутаў трубачкі з лісця; у адзіночных восаў, мядзведак ячэйкі з глебы; у яблыневай молі, вусеняў баярышніцы, залатагузкі — з лісця і павуціны і інш. Гнёзды пазваночных: у ласося ямка ў галечным грунце, у бычкоў-падкаменшчыкаў з каменьчыкаў; у колюшкі трохіголкавай шарападобнае з водарасцей; у весланогай жабы скручанае трубачкай лісце. Асабліва разнастайныя гнёзды ў птушак: у курыных і кулікоў простыя ямкі з бедным подсцілам; у дразда, сарокі, берасцянкі чашападобныя з моцнымі краямі; у крапіўніка, пеначак, сініцы-рэмеза, ткачыкаў закрытыя, шарападобныя, авальныя або колбападобныя з лятком пасярэдзіне або збоку. Гнёзды птушак размяшчаюцца ў самых розных месцах, будаўнічы матэрыял вельмі разнастайны. У млекакормячых гнёзды робяць пераважна грызуны і насякомаедныя (мыш-малютка, соні, вавёркі, бабры, андатры і інш.). Большасць жывёл размяшчае гнёзды адзіночна. Каланіяльныя, складаныя, шматкамерныя гнёзды ў восаў, пчол, мурашак, тэрмітаў і інш. У многіх відаў гнёзды служаць і для ўкрыцця (вераб’і, крапіўнікі, соні, вавёркі, андатры, палёўкі і інш.). Гл. таксама Гнездаванне.

т. 5, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛА́СТАЎЧЫНЫ ГНЁЗДЫ»,

гнёзды некаторых відаў саланган — птушак падатр. стрыжоў, падобныя да ластаўчыных (адсюль назва). Пабудаваны з выдзяленняў пад’язычных слінных залоз. Саланганы прымацоўваюць іх пад столлю ў глыбіні высокіх пячор і гротаў. У некат. краінах Паўд.-Усх. Азіі «Л.г.» — далікатэс.

т. 9, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гняздо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гняздо́ гнёзды
гнязды́
Р. гнязда́ гнё́зд
гнёздаў
Д. гнязду́ гнёздам
В. гняздо́ гнёзды
гнязды́
Т. гняздо́м гнёздамі
М. гняздзе́ гнёздах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Скручваючы, звіць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. Зматаць усё, многае.

П. ніткі ў клубок.

П. пражу з матавіла.

3. Звіць, зляпіць (пра гнёзды).

Ластаўкі пазвівалі гнёзды пад страхой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грачы́ны грачи́ный;

~ныягнёзды грачи́ные гнёзда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Адпароць, аддзяліць усё, многае.

П. нашыўкі.

2. Палкай, шастом скінуць усё, многае.

П. гнёзды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (разм.).

Край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім.

Ластаўкі гнёзды ўюць пад застрэшкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nsten

vi віць гнёзды, гняздзі́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падстрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.

Ніжні край страхі драўлянай хаты, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.

У падстрэшшы гнёзды ластавак.

|| прым. падстрэ́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязю́лін, -а, -ы.

З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)