steel

[sti:l]

1.

n.

1) ста́ль f.

2) рэч са ста́лі

3) Figur. як сталь

nerves of steel — жале́зныя нэ́рвы

2.

adj.

стальны́, сталёвы, са ста́лі

3.

v.t.

1) пакрыва́ць ста́льлю

2) Figur. гартава́ць і́лу, хара́ктар)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Зака́лец ’сыры, непрапечаны слой у хлебе’, зака́л ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зака́л, дыял. зака́ла, укр. зака́лець, зака́л, польск. zakałec, zakał, чэш. разм. zákalec, zakał, н.-луж. zakałka ’тс’. Ст.-рус. закала ’закалец’ (1662 г.). Паўн.-слав. абазначэнне непрапечанага слоя цеста над ніжняй скарынкай, які вынікае з-за таго, што цеста не падышло, звязана, відаць, з дзеясловам zakaliti ’падвергнуць уздзеянню цяпла (для гартавання і іншых мэт)’: была ўжыта надта гарачая вада для запаркі ці печ была надта гарачая. Zakałiti ад kalitiгартаваць’. Гэта слова звязваецца з калець (гл.), акалець, паводле тэрмічнага ўздзеяння (Даль, 2, 582; Мейе, MSL, 14, 373), ці з кал (гл.) паводле Махэка, LF, 65, 314–315 (пазней Махэк₂, 236, адмовіўся ад гэтай версіі, якую падтрымаў Слаўскі, 2, 29). Гл. Фасмер, 2, 168–169; Скок, 2, 21. Закалец утворана з суфіксам ‑ец (< ‑ьць) ад паўн.-слав. бязафікснага назоўніка, *zakala ад дзеяслова zakałiti. Побач са слоем непрапечанага хлеба лексема zakal(a) у рус., польск., чэш. азначае яшчэ ’недапрацаваны цвёрды фрагмент скуры (падэшвы), які скрыпіць’. Параўн. яшчэ закала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калёныя ў выразе калёныя або вадзяныя арэхі ’расліна Trapa natans’. (Дэмб.). Адпаведнікаў у іншых бел. гаворках як быццам няма. Таксама нельга з упэўненасцю меркаваць аб іншаславянскіх паралелях. Семантыка беларускага слова не вельмі ясная. Вядома, што арэхі ўжывалі ў ежу як у сырым выглядзе, так і прыгатавання. Магчыма, слова неабходна разглядаць як вытворнае ад паліць ’смажыць і да т. п.’, параўн. рус. наўг. калить ’грэць’, кастр. ’кіпяціць ваду’, вяц. калить яйца ’запякаць яйкі ў закрытым гаршку без вады, у печцы’. Іншая магчымасць тлумачэння — сінонім, зафіксаваны таксама на Магілёўшчыне — каменныя арэхі. Калі разумець каменны як цвёрды, то калены ад паліцьгартаваць’. Параўн. да семантыкі і формы рус. бран. калёный ’цвёрды’: «Кружовник калёный» (СРНГ, 12, 351), хоць тут, магчыма, адпаведнік бел. каляны (rл.). Разам з тым імаверна, што гэта назва адпавядае рус. дыял. колкие орехи, укр. дыял. їжачок, рагатка, ням. Stachelnuß, Spitznuß. У такім разе да калоцьf аднак словаўтварэнне не вельмі яснае. Параўн. рус. сіб. каленная ’расліна змеегалоўнік Dracoccphalum thymiflorum’ прыклад двухсэнсоўны, не выключана, што семантыка менавіта такая і паходзіць таксама ад калоць. Гл. колкай у назвах розных раслін, якія маюць калючкі. рожкі і да т. п. (СРНГ, 14, 137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

season

[ˈsi:zən]

1.

n.

1) пара́ f., pl. по́ры

а) адна́ з чатыро́х по́раў го́ду

б) час, пэры́яд -у m.

the Christmas season — каля́дная пара́

the harvest season — жніўна́я пара́, час жніва́

2) сэзо́н -у m.

the baseball season — сэзо́н бэйсбо́лу

3) адпаве́дная пара́

2.

v.t.

1) прыпраўля́ць, дадава́ць прыпра́вы

to season soup with salt — пасалі́ць суп

2) to season conversation with wit — ажыві́ць гу́тарку до́сьціпамі

3) сушы́ць, высу́шваць, вытры́мваць, рабі́ць прыда́тным будаўнічы лесаматэрыя́л

4) прызвыча́йваць да чаго́, гартава́ць

5) зьмякча́ць

to season justice with mercy — зьмя́кчыць прысу́д міласэ́рнасьцю

- for a season

- in season

- out of season

- in good season

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

temper

[ˈtempər]

1.

n.

1) настро́й -ю, гумо́р -у m.

She was in a good temper — Яна́ была́ ў до́брым настро́і

2) гнеў -ву m., злосьць f.

in her temper she broke a vase — Са зло́сьці яна́ пабіла ва́зу

3) самавало́даньне n.

He became angry and lost his temper — Ён узлава́ўся і стра́ціў самавало́даньне

4) гушчыня́, заме́шка су́месі

The temper of the clay was right for shaping — Гушчыня́ глі́ны была́ адпаве́дная для вы́рабу

5) заме́шка ўжы́тая ў су́месі

2.

v.t.

1) зьмякча́ць, зьмянша́ць (пакара́ньне)

2)

а) мясі́ць (глі́ну)

б) мяша́ць фа́рбу

в) гартава́ць (сталь)

3) Mus. нала́джваць (інструмэ́нт)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Калі́на ’расліна Viburnum opulus’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп., Маш., Радч., Сержп. Грам., Сцяшк., Яруш.). Паводле слоўніка Кісялеўскага каліна адзначаецца ў Беларусі паўсюдна. З новых крыніц фіксуюць Сл. паўн.-зах., ТС (тут яшчэ каліны ’ягады каліны’). Ёсць таксама шэраг вытворных, з якіх звяртае на сябе ўвагу калініца, адзначанае ў Бялькевіча, Насовіча і Радчанкі, якое апрача бел. сустракаецца ў смал. гаворках — калиница ’куст каліны’ (фальк.), ’ягада каліны’. Магчыма, гэта беларуская інавацыя (ва ўсх. гаворках), параўн., аднак, серб.-харв. калиница. У бел. гаворках зафіксаваны таксама калінавы мост (Бяльк., Доўн.-Зап.), параўн. Махэк₂, 236. Паралелі да бел. каліна: укр. калина, рус. калина (літар. і дыял.), польск. kalina, кашуб. kalëna, в.-луж. kalena, н.-луж. kalina, чэш. kalina, славац. kalina, славен. kalína, серб.-харв. ка̀лина, макед. калина (тут у значэнні ’дрэва гранат’), балг. калина. Звычайна ў слав. мовах значэнне ’расліна Viburnum opulus’, аднак сустракаюцца і розныя іншыя, відавочна, другасныя па паходжанню. Адносна этымона прасл. kalina існуюць розныя думкі. Адна з традыцыйных версій, паводле якой слав. лексіку суадносілі са ст.-в.-ням. holuntar, ням. Holunder ’расліна бузіна, Sambucus’, аспрэчваецца Фасмерам, 2, 168, і шэрагам іншых этымолагаў. Паводле Бернекера, 1, 473, слова суадносіцца з прасл. kalъ з першапачатковай матывацыяй ’куст з чорнымі ягадамі’. Відавочна, што гэта этымалогія абавязана «каляровай» версіі паходжання слав. kalъ. Фасмеру, 2, 168 яна ўяўляецца дастаткова правільнай. Бернекер (там жа) меркаваў аб імавернасці паходжання слова ад kaliti (у сувязі з ярка-чырвонымі ягадамі каліны). Брукнер (214) звяртае ўвагу, што kaliti этымалагічна не суадносіцца з назвай колеру (’каліць’ — ’рабіць цвёрдым, гартаваць’, а не ’распальваць’). У апошні час Трубачоў (Эт. сл., 9, 121) аддаў перавагу этымалогіі, паводле якой kalina суадносіцца з kalъ па прычыне вільгацелюбівасці расліны (так Якабсон, Word, 8, 4, 1952, 388; Махэк, Slavia, 23, 1954, 65; Махэк₂, 236, з літ-рай і семантычнымі паралелямі яшчэ ў Naše Reč, 11, 1927, 121–125). Слаўскі (2, 30) прыняў гэту этымалогію, прыводзячы паўд.-слав. kalina ’балота’. Трубачоў (там жа) падкрэслівае, што спачатку kalina азначала ’сырое месца’, а ўжо потым — вільгацелюбівую ’расліну. Сапраўды, семантычную паралель да гэтага можна ўбачыць ў слав. bagъno ’балота’ і ’расліна Ledum’. Параўн., аднак, Талстой, Геогр., 158 і інш., аб цяжкасці рашэння пытання, што было першым — назва балота ці назва расліны. У канкрэтным выпадку празрыстасць утварэння (калі прымаць этымалогію Махэка) не пакідае сумненняў першаснасці назвы балота. Разам з тым нельга не адзначыць, што яркія ягады расліны з’яўляюцца істотнай прыкметай (параўн. каліна як сімвал дзявоцтва, гл. падрабязней калінкі), апрача таго, існуюць розныя погляды на этымалогію слав. kaliti. Параўн. яшчэ ў Тураўскім слоўніку, 2, 179: «Стоіць певень над рэкою с чырвоною бородою» (загадка пра каліну). У сувязі з гэтым звяртае на сябе ўвагу серб.-харв. ка̏лики, ка̏љика ’рабіна, Sorbus aucuparia’ і дыял. калика ’невялікае дрэўца з плодам, падобным да рабіны, аднак неядомым’. Трубачоў (Эт. сл., 9, 120) адносіць гэта слова да kalina, kaliti (< kalъ), каlъ, аднак якая тут матывацыя? Параўн. яшчэ рус. валаг., арханг. кали́на́ ’моцны нагрэў, жар і да т. п.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)