Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўегародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

veg [vedʒ] n. BrE, infml (pl. veg) гаро́дніна;

me at and two veg мя́са і два ві́ды гаро́дніны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Gemüse

n -s, - (а)гаро́дніна, зяле́ніва

◊ jnges ~ — зялёная мо́ладзь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

e.g. (пісьмовае скар. ад лацін. exempli gratia) напры́клад (напр.);

vegetables, e.g. cabbage, carrots, onions гаро́дніна, напры́клад капу́ста, мо́рква, цыбу́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сле́цце (сьле́цьце) ‘плады’ (Arche, 2007, 3), сьле́ціва ‘зеляніна, гародніна’, сьле́ціўя ‘тс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. сле́тье ‘ураджай; жыта; гародніна’. Відаць, да лета ‘летняя пара, пара спеласці’ (гл.); меркаванні Пацюпы (Arche, 2007, 3, 209) пра сувязь з укр. літь ‘цечка’, лі́тити ‘апладняць’ могуць мець падставы пры ўмове паходжання гэтых слоў ад лі́то (гл. лета), параўн. ЕСУМ, 3, 272. Параўн. таксама сле́тнік (сьле́тнік) ‘стары зняможаны конь, якога куплялі танна вясной для выкарыстання летам’ (полац., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

garden stuff

1) гаро́дніна, зеляні́на f.

2) кве́ткі pl.

3) зе́лень f.і́сьце дрэ́ваў, кусто́ў; трава́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

His olus, his oleum sapit, ergo vasta fit esca

Адным здаецца смачнай гародніна, другім ‒ масла, таму ежа бывае рознай.

Одним кажутся вкусными овощи, другим ‒ масло, поэтому пища бывает разной.

Гл.: De gustibus...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ленгамі́ны ’ласункі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычана з польск. leguminy, legumina ’мучная салодкая страва, дэсерт’, ст.-польск. ’стручковыя расліны’, ’крупы’, якія з лац. legumina (мн. лік) < legumen ’стручковыя, гародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́вощи мн. агаро́дніна, -ны ж., разг. гаро́дніна, -ны ж.; (на грядках) обл. ва́рыва, -ва ср.;

вся́кому о́вощу своё вре́мя посл. усяму́ свой час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бру́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру. Гэта быў разам і склеп, дзе хавалася розная гародніна для жывёлы — рэдзька, бручка, буракі, бульба, — і кухня для гатавання стравы свінням і цялятам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)