Разм. Удавацца, выпадаць, шчасціць. — Можна часцей у такія госці ездзіць, — пажартавала Галя. — Каб жа так кожны раз ручыла, — у тон ёй дадаў Адам.Дубоўка.— Ручыць жа катораму шчасліваму...Шынклер.Уся гаспадарка была на маіх руках і добра ручыла.Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслабе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў фізічна слабым, нядужым. Галя дакранулася аслабелай рукой да шчакі Алесі.Шамякін.// Які страціў ранейшую душэўную сілу. Аслабелы духам.// Які страціў ранейшую палітычную і эканамічную магутнасць. // Які стаў менш вострым на ўспрыманне, прытупіўся. Аслабелы зрок.
2. Які зменшыўся ў сіле свайго выяўлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад растрапаць.
2.узнач.прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў.Чорны.Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі.В. Вольскі.У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Даволі цяжкі. Галя падхапіла Вадзімку на рукі. Ён быў ужо цяжкаваты.Сабаленка.Слова цяжкаватае, Слова мудраватае, Слова непрывычнае І страшнаватае — фі-та-тэ-ра-пі-я.Жычка.[Старшыня:] — А сам, можа, паехаў бы ты [Мілоўскі] у Шапятоўскі савет, а? Гэта ў нас цяжкаваты савет.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЬЧЭ́ЎСКІ (Алесь) (Аляксандр Восіпавіч; 16.1.1905, в. Прусінава Ўздзенскага р-на Мінскай вобл. — 26.4.1979),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Іскры Ільіча». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобл. У 1946—48 настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 зноў незаконна асуджаны, высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. З 1955 у Мінску, з 1957 працаваў у час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1924. Аўтар зб-каў апавяданняў «Родныя берагі» (1958), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі ў маці сыны» (1968), аповесцей і апавяданняў «Жнівеньская раніца» (1963), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979). Пісаў для дзяцей п’есы, апавяданні (кн. «Беражанкі», 1958; «Аля і Галя», 1961; «Дым над лесам», 1964; «Таемная крушня», 1969; «Аднавокі сом», 1974), аповесці («Ты не адзін». 1959; «Данеўцы — нашы знаёмыя», 1965; «Тайна аднаго звяна», 1970; «Сцежкі», 1976). Асн. рысы яго творчасці — улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сял. побыту, жыцця дзяцей і юнацтва. На бел. мову перакладаў творы рус., укр. і груз. пісьменнікаў.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.
Літ.:
Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы.Лынькоў.Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся.Краўчанка.// Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.
Прызвычаіцца, прыстасавацца да чаго‑н. З цягам часу ўсё ўвайшло ў свой звычай. Галя прынаравілася, прыплакалася да новай маткі, а Параска прызвычаілася да чужой дачкі.Сабаленка.[Сымон:] — Пажывём, мо як і прынаровімся да нечага лепшага, новага.Нікановіч.З цяжкасцю [Валера] прынаравіўся да дарогі, прыбавіў скорасць.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.
1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка.Сабаленка.
2.перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Аддзяліць ад чаго‑н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку.Пташнікаў.Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою.Дуброўскі.// Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая.Сабаленка.Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі.Купала.Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)