скака́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзіцячая забаўка — вяровачка, цераз якую скачуць, круцячы і перакідваючы яе цераз галаву. Калі Галя скача цераз скакалку, косы з бантамі падскакваюць таксама, і здаецца, што Галя, як верталёт, зараз паднімецца і паляціць у неба. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагарну́цца, ‑горнецца; зак.

З’явіцца на вачах (пра слёзы). Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахлі́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Хліпаць некаторы час. Галя на вяселле не пайшла. Увесь той дзень яна прахліпала ў падушку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́хапкам, прысл.

Разм. Вельмі хутка, спяшаючыся. Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Умыць усіх, многіх. — Хадзіце, дзеткі, сюды, я вас хоць паўмываю трошкі, — азвалася да хлопчыкаў Галя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазеляні́ць, ‑зеляню, ‑зяленіш, ‑зяленіць; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць або зафарбаваць чым‑н. зялёным. Галя .. разы са два паслізнулася і зазеляніла новую сукенку. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начы́таны, ‑ая, ‑ае.

Які набыў грунтоўныя веды ў выніку чытання. С.К. Мяржынскі быў чалавекам начытаным, меў добры мастацкі густ. Шкраба. Галя вельмі разумная і начытаная дзяўчына. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Паліць усё, многае. Галя хуценька прынесла вады, папалівала вагоны, збольшага сцерла пыл. Сабаленка.

2. і без дап. Паліваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Наморшчыць твар; зморшчыцца. Дзям’ян міжволі наморшчыўся, на лбе выступіў пот. Лупсякоў.

2. Пакрыцца маршчынамі. Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Напісаць хутка або нядбайна. — У нас, разумееш, напрыклад, на год план: зрабіць некалькі сот станкоў, — начыркала Галя на цыраце лічбу. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)