протяну́ться

1. в разн. знач. працягну́цца;

к нему́ протяну́лись чьи́-то ру́ки да яго́ працягну́ліся не́чыя ру́кі;

доро́га протяну́лась на со́тни киломе́тров даро́га працягну́лася на со́тні кіламе́траў;

спекта́кль протяну́лся два часа́ спекта́кль працягну́ўся дзве гадзі́ны;

2. (вытянуться) разг. вы́цягнуцца;

протяну́ться на дива́не вы́цягнуцца на кана́пе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Выцягнуцца, вышмаргнуцца з чаго‑н. — пра ўсё, многае. Павыцягваліся ніткі з іголак. □ Вынасілася скура [кашалька], зрудзела, працерлася. Павыцягваліся з беражкоў ніткі. Пташнікаў.

2. Распасцерці сваё цела на чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Параспраналіся [сябры], павыцягваліся на пяску і лавілі ласкавыя промні ранішняга сонца. Сабаленка.

3. Выпрастаўшыся, стаць прама — пра ўсіх, многіх. Павыцягваліся салдаты ў струнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць1, пук1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.

1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.

Цымбальныя струны.

2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).

Струны тэніснай ракеткі.

3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.

Лепшыя струны душы.

Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.

|| памянш. стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.

|| прым. стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распласта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Легчы, упасці плазам, шчыльна прыціснуўшыся да зямлі, да якой‑н. паверхні. Антон ішоў па-драпежніцку лёгка, несучы ў правай руцэ аўтамат, ішоў, гатовы ў любы міг кінуцца на зямлю і, яшчэ не паспеўшы распластацца на ёй, з лёту прарэзаць ноч смяротнай паласою агню. Савіцкі. // Выцягнуцца ў гарызантальнай плоскасці, раскінуўшы ў бакі рукі. [Чаркашын] раптам з месца падскочыў вышэй лавы, дастаючы галавою аж да столі, распластаўся ў паветры, як птах, і ўпаў на рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́нка ж.:

вы́цягнуцца ў стру́нку krzengerade stehen*; stramm stehen*;

хадзі́ць у каго-н. [пе́рад кім-н.] па стру́нцы разм. j-m Gehrsam [Flge] listen;

закрану́ць [зачапі́ць] чыю-н. балю́чую стру́нку j-s wnden Punkt berühren; an j-s schwche Stlle rühren; ggen j-n vrgehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пры́ндзіцца ’надрывацца (з крыку, піску і пад.); паказваць незадаволенасць; капрызіць’ (слонім., Жыв. сл.; Нар. Гом., ТС); сюды ж экспр. пры́ндзіцца ’паміраць’ (гродз., Сл. ПЗБ; тут падаецца яшчэ ў якасці магчымай паралелі літ. pasispréndeвыцягнуцца’, уплыў якога цалкам верагодны). Таксама сюды ж піры́ндзіць ’вельмі тонка прасці; нагаворваць на каго-небудзь’ (навагр., Жыв. НС) з эпентэтычным ‑i‑ ў гістарычным прэфіксе, які “ўзнаўляе” складовасць, і цікавым семантычным развіццём. Хутчэй за ўсё, звязана з прыну́дзіцца/прыну́дзіць (гл.) са значэннем ’занудзіцца, зажурыцца’ і пад. Размоўны перанос націску на прэфікс абумовіў рэдукцую да нуля націскнога у́, а фармальная аддаленасць асноў — семантычныя змены (параўн. ніжэй аналагічныя працэсы ў рускай і ўкраінскай мовах). Не выключаны толькі ўсходнеславянскі характар дзеясловаў, параўн. рус. дыял. пры́ндик ’сярдзіты, недаступны на выгляд чалавек’, ’надзвычай напышлівы, фанабэрыста чалавек’, пры́нтик ’тс’, укр. при́ндитися ’фанабэрыцца, важнічаць; капрызіць; трымацца малайцом; бадзёрыцца, казырыцца; сердаваць’, при́нда ’пыха, фанабэрыя; напышлівы, фанабэрыста чалавек; капрызы; капрызны чалавек’ (адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 575: “няясна”). Гл. апры́ндзіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяшо́к, ‑шка, м.

1. Тое, што і мех ​1 (у 1 знач.). Мяшкоў не хапіла, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно. Бялевіч. // Невялікі мех. Рэчавы мяшок. Парашутны мяшок.

2. Тое, што і мех ​1 (у 2 знач.). Прывезлі [парабкі] з млына воз мліва пудоў з дваццаць — чатыры мяшкі. Бядуля.

3. перан. Разм. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку.

4. Спец. Поўнае акружэнне войска праціўніка. Праз некалькі дзён немцы блакіравалі ўвесь раён. У мяшку апынулася ўся брыгада Стронгіна. Гурскі.

5. Спец. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго‑н. Паветраны мяшок. Зародкавы мяшок.

•••

Залаты мяшок — пра вельмі багатага чалавека.

Каменны мяшок — цесная нізкая турэмная камера, у якой цяжка выцягнуцца на ўвесь рост, а таксама турма наогул.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выця́гвацца несов.

1. выдёргиваться;

2. (увеличиваться в длину) вытя́гиваться;

3. разг. (расти) вытя́гиваться;

4. (распростираться) растя́гиваться;

5. (выпрямляться) вытя́гиваться;

6. (располагаться по одной линии) вытя́гиваться;

7. разг. (выходить с трудом) выбреда́ть, выполза́ть;

1-7 см. вы́цягнуцца;

8. разг. напряга́ться;

конь ~ваўся, выво́зячы воз — конь напряга́лся, вывозя́ воз;

9. страд. выдёргиваться; выдвига́ться; выта́скиваться; вынима́ться; извлека́ться; вытя́гиваться; протя́гиваться; тащи́ться; см. выця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ни́тка ж.

1. (пряжа) ні́тка, -кі ж.;

2. (бусы) шнуро́к, -рка́ м.;

3. перен. (то, что расположено, вытянулось в виде длинной линии) ні́тка, -кі ж.;

ни́тка нефтепрово́да ні́тка нафтаправо́да;

куда́ иго́лка, туда́ и ни́тка посл. куды́ іго́лка, туды́ і ні́тка;

вы́тянуть в ни́тку вы́цягнуць у шнур (у шнуро́к, у ні́тку);

вы́тянуться в ни́тку а) вы́цягнуць у шнур (у шнуро́к, у ні́тку); б) (исхудать) вы́цягнуцца ў ні́тку; в) (проявить усердие) вы́цягнуцца ў ні́тку;

на живу́ю ни́тку на жыву́ю ні́тку;

промо́кнуть до ни́тки прамо́кнуць да ні́ткі (да рубі́нкі, да ру́бчыка);

обобра́ть кого́-л. до ни́тки абабра́ць каго́е́будзь да ні́ткі (да рубца́, да рубі́нкі);

ши́то бе́лыми ни́тками шы́та бе́лымі ні́ткамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)