вы́цягнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цягнуся вы́цягнемся
2-я ас. вы́цягнешся вы́цягнецеся
3-я ас. вы́цягнецца вы́цягнуцца
Прошлы час
м. вы́цягнуўся вы́цягнуліся
ж. вы́цягнулася
н. вы́цягнулася
Загадны лад
2-я ас. вы́цягніся вы́цягніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цягнуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.

Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

Агонь выцягнуўся доўгай паласой.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.

4. Вырасці, стаць высокім.

Хлопчык за лета выцягнуўся.

5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

В. на канапе.

6. Стаць прама, выпраміцца.

В. перад камандзірам.

|| незак. выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цягнуцца сов.

1. вы́дернуться;

ні́тка ~нулся з іго́лкі — ни́тка вы́дернулась из иглы́;

2. (увеличиться в длину) вы́тянуться;

суке́нка ~нулася — пла́тье вы́тянулось;

3. разг. (вырасти) вы́тянуться;

хло́пчык за ле́та ~нуўся — ма́льчик за ле́то вы́рос (вы́тянулся);

4. (распростереться) растяну́ться;

в. на ла́ве — растяну́ться на скамье́;

5. (выпрямиться) вы́тянуться;

в. на ўвесь рост — вы́тянуться во весь рост;

6. (расположиться по одной линии) вы́тянуться;

7. разг. (выйти с трудом) вы́брести, вы́ползти;

твар ~нуўся — лицо́ вы́тянулось;

каб ты ~нуўся!бран. чтоб ты околе́л!;

в. ў стру́нку — вы́тянуться в стру́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цягнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго‑н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца. Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца. Агонь выцягнуўся доўгім языком, лізнуў ім высокую кучу ельніку, пранізаў яе навылёт. Васілевіч.

3. Вырасці, стаць высокім, рослым. [Хлапец] падрос, выцягнуўся, як тая сасёнка ў бары, пашырэў у плячах. Асіпенка.

4. Выцягнуць сваё цела на ўсю даўжыню; расцягнуцца. Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгім целам сваім і ціха завыў. Чорны.

5. Выпрастаўшыся, стаць прама. Майбарада спалохана падхапіўся, выцягнуўся перад камандзірам, апраўляючы пакамечаны бушлат. Шамякін.

6. Стаць у адну лінію, размясціцца радамі, ланцугом і пад. На гэты раз тут [у інтэрнаце] .. двума радамі выцягнуліся сталы. Васілевіч. Коннікі, пяхота.. доўгім вужам выцягнуліся па лугавой дарозе. Брыль.

7. Разм. Выйсці адкуль‑, куды‑н., ледзь перастаўляючы ногі; вывалачыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цягнуцца

1. (легчы) sich usstrecken;

2. (пра тканіну і г. д.) sich usdehnen;

3. разм. (вырасці) wchsen* vi (s), ufschießen* vi (s);

яго́ твар вы́цягнуўся er machte ein lnges Gescht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

извле́чься вы́цягнуцца, вы́няцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. выцягнуцца.

2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем.

Конь аж выцягваўся ў аглоблях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тянуться вы́цягнуцца, мног. павыця́гвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шмаргнуцца, ‑нецца; зак.

Выпасці, выцягнуцца з чаго‑н. ад штуршка, неасцярожнага руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́няцца, вымецца; зак.

Дастацца, выцягнуцца адкуль‑н. Куст выняўся разам з роўным квадратам зямлі. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)