НЕРЫНГА́ (Neringa),

горад у Літве, на Куршскай касе Балтыйскага м. Узнік у 1961 у выніку аб’яднання курортных пасёлкаў Ніда (адм. цэнтр), Юадкрантэ, Прэйла і Первалка. 2,7 тыс. ж. (1993). Выцягнуты ўздоўж мора на 50 км, паромам звязаны з г. Клайпеда. Рыбалоўства. Марскі курорт. У Нідзе — Дом-музей Т.​Мана.

т. 11, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пясту́к ’вялікі палец’ (Стан.), параўн. укр. пʼясту́к ’кулак’. Хутчэй за ўсё, да пяць ’расцягваць, напінаць’ (гл.) у сувязі з вымярэннем, пры якім выцягнуты вялікі палец утварае пядзю (гл. пядзя); параўн. ЕСУМ, 4, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геасінкліна́ль

(ад геа- + сінкліналь)

выцягнуты ўчастак зямной кары, які характарызуецца інтэнсіўнымі тэктанічнымі рухамі, працэсамі гораўтварэння, вулканізму (параўн. платформа 3).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстракты́ўны

(ад лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы)

1) атрыманы шляхам экстракцыі (э-ыя рэчывы);

2) які мае ўласцівасці экстракту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАЛАТУ́РЫІ, марскія агуркі,

марскія скарбонкі (Holothurioidea),

клас марскіх беспазваночных тыпу ігласкурых. 5 атр., каля 1100 сучасных відаў пашыраны ў морах і акіянах, пераважна на дне. Найб. вядомыя трэпанг далёкаўсходні (Stichopus japonicus), кукумарыя, або марскі агурок японскі (Cucumaria japonica), марскі агурок выцягнуты (Trachythyone elongata), марская курачка (Psolus phantapus). Выкапнёвыя шкілетныя пласцінкі вядомы з дэвону, на Беларусі зрэдку трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.

Даўж. бочачкападобнага або чэрвепадобнага цела ад некалькіх мм да 2 м, у многіх з вонкавымі прыдаткамі (шчупальцы, ножкі, папілы, парус і інш.). Цела ўкрыта мяккай скурай, якая ўтрымлівае мікраскапічныя шкілетныя вапняковыя пласцінкі (спікулы). Рот на пярэднім канцы цела, акружаны венчыкам шчупальцаў. Многія здольныя да аўтатаміі задняй ч. цела з наступнай рэгенерацыяй. Палавыя прадукты выводзяцца ў ваду, дзе яйцы апладняюцца і развіваюцца. Лічынка плавае. Некаторыя галатурыі выношваюць малявак. Аб’екты промыслу і аквакультуры (пераважна трэпанг).

Галатурыі: 1 — марскі агурок выцягнуты; 2 — марская курачка; 3 — кукумарыя, або марскі агурок японскі; 4 — трэпанг далёка-ўсходні.

т. 4, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́НСКА-А́ЧЫНСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,

у паўднёвай ч. Краснаярскага краю, часткова ў Кемераўскай і Іркуцкай абласцях Расіі. Выцягнуты ўздоўж Транссібірскай чыг. магістралі прыкладна на 800 км. Пл. 50 тыс. км² У вугляносных адкладах юрскага ўзросту 15 пластоў бурага вугалю. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 523 млрд. т. Распрацоўка — 1905. Цеплыня згарання 11,8—15,6 МДж/кг. Прамысл. цэнтры: Краснаярск, Канск, Ачынск, Шарыпава.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́цяжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Спец. Павелічэнне ў даўжыню; выцягванне.

2. Прыстасаванне для вентыляцыі памяшканняў.

3. пераважна мн. (вы́цяжкі, ‑жак). Выцягнуты суцэльны кавалак скуры для халявы і пераду. Нацягнуць на капыл выцяжкі.

4. Рэчыва, здабытае выцяжэннем з расліннай або жывёльнай тканкі з дапамогай якой‑н. вадкасці; экстракт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ута́щенный

1. сця́гнены, сця́гнуты; паця́гнены, паця́гнуты; вы́цягнены, вы́цягнуты; адця́гнены, адця́гнуты; заця́гнены, заця́гнуты;

2. сця́гнуты, укра́дзены; см. утащи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

elongate

[ɪˈlɔŋgeɪt]

1.

v.t.

падаўжа́ць (-ца); расьця́гваць (-ца)

2.

adj.

1) падо́ўжаны

2) прадо́ўжаны

3) Bot. даўгі́, вы́цягнуты й ву́зкі (як ліст вярбы́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

распласта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распластаць.

2. у знач. прым. Які ляжыць пластом, плазам. Людзі падалі ў снег. Белае поле скрозь было ўсыпана распластанымі постацямі. Паўлаў. [Арол] трымаў распластанага ваўка адной лапай за бок, другой — за морду. Беразняк. // Выцягнуты, раскінуты ў бакі. Сонца.. падае на рунь аграмадным агнёвым сокалам з распластанымі крыламі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)