Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр.о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск.osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш.osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЭРМАТО́ЗЫ [ад дэрма + ...оз(ы)],
прыроджаныя і набытыя паталаг. працэсы ў скуры і яе прыдатках (валасах, пазногцях). Вядома каля 2000 Д. Выклікаюцца экзагеннымі (хім., фіз., біял.) і эндагеннымі (ачаговыя інфекцыі, агульныя інфекц. хваробы, інтаксікацыі) прычынамі, парушэннямі абмену рэчываў, функцыі залоз унутр. сакрэцыі, крова- і лімфазвароту, пашкоджаннем нерв. сістэмы, нястачай вітамінаў. Прыроджаныя Д. бываюць пры інтаксікацыях, інфекцыях, парушэннях кровазвароту плода ва ўлонні маці. Д. пашкоджваюць увесь арганізм або асобныя органы і сістэмы. Лячэнне агульнае (прычыннае) і мясцовае (сімптаматычнае). Гл. таксама Высыпка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСАМАТО́З,
вострая кантагіёзная воспападобная вірусная хвароба трусоў. Зрэдку хварэюць зайцы. Пашкоджваюцца лімфатычныя вузлы, кроў, селязёнка, скура, слізістыя абалонкі. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі; у Еўропу занесены ў 1952. На Беларусі з 1980.
Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Заражэнне кантактнае, аэрагеннае, праз кармы і інш.Асн. пераносчыкі — насякомыя-крывасмокі. Прыкметы: кан’юнктывіт, ацёчнае апуханне (інфільтрацыя) падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вушэй, ануса і вонкавых палавых органаў; воспападобная вузельчыкавая высыпка на целе (пры вузельчыкавай форме). Ускладняецца архітам, пнеўманіяй. Звычайна мае лятальны вынік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нары́льнік ’высыпка, маленькія прышчыкі на губах’ (Бяльк.). Да рыла ’лыч, перан. твар у чалавека’, параўн. рылаты ’які мае тоўстыя, абвіслыя губы’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сеніца ’пладаносная частка проса’ (лун., Шатал.), ’прасяная салома; прасяная мякіна’ (ТС), просені́ца ’абмалочаная прасяная салома’ (Выг.). Рус.просяни́ца ’каша з проса’, ’від высыпкі’, укр.просяни́ца ’прасяная салома’, ’высыпка на скуры’, серб.-харв.просѐница ’хлеб з проса’, славен.proseníca ’прасяная салома’, ’від высыпкі’. Прасл.*prosenica. Ад проса з суф. ‑ica, які тут субстантывуе прыметнікі (гл. Слаўскі, SP, 1, 98). Значэнне ’высыпка’ другаснае, па падабенству з зярняткамі проса (Фасмер, 3, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРУШНЫ́ ТЫФ,
вострая інфекц. хвароба чалавека з групы кішачных. Суправаджаецца пашкоджаннем лімфатычнага апарату і тонкага кішэчніка, бактэрыяльнай інтаксікацыяй, ліхаманкай, высыпкай. Узбуджальнік (палачка брушнога тыфу) трапляе ў арганізм з ежай, вадой, кантактна-быт. шляхам. Пасля інкубацыйнага перыяду (10—14 дзён) з’яўляюцца слабасць, дрыжыкі, страта апетыту, галаўны боль, бяссонніца, высокая т-ра, трызненне (тыфозны стан), затрымліваецца стул. На 8—9-ы дзень на скуры з’яўляецца высыпка — дробныя ружовыя кропкі, павялічваецца печань і селязёнка, назіраюцца парушэнні дзейнасці цэнтр.нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, кішэчніка, органаў дыхання. Ускладненні: кішачны крывацёк, прарыў сценкі кішэчніка, перытаніт. Пасля хваробы выпрацоўваецца ўстойлівы імунітэт. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНІЦА,
рэакцыя арганізма на энда- і экзагенныя раздражняльнікі, якая праяўляецца раптоўнай высыпкай на скуры (іншы раз на слізістай гартані) і моцным свербам. Абумоўлена апёкамі крапівой і інш. раслінамі, укусамі насякомых, дзеяннем тэмпературных, хім., харч., фіз. (холад, сонца і інш.), мех., нерв., эндакрынных, мікробных фактараў, павышанай адчувальнасцю да медыкаментаў, стомленасцю, страўнікава-кішачнымі інтаксікацыямі, гліснымі інвазіямі, хваробамі крыві, парушэннямі абмену рэчываў і інш. Працякае востра (пухіры ўзнікаюць раптоўна, знікаюць праз мінуты ці гадзіны) і хранічна (высыпка або яе рэцыдывы цягнуцца тыдні ці месяцы), іншы раз з дрыжыкамі, ліхаманкай, недамаганнем, павышанай т-рай цела. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАТЫ́ФЫ (ад пара... + тыф),
вострыя кішэчныя інфекцыйныя хваробы чалавека, якія выклікаюцца бактэрыямі роду сальманела. Адрозніваюць П. A і B падобныя па этыялогіі, эпідэміялогіі і клінічным праяўленням да брушнога тыфу, і C, які выяўляецца ў харч. токсікаінфекцыі і інш. формах.
Крыніца інфекцыі — хворыя на П. і бацыланосьбіты. Заражэнне праз ваду, харч. прадукты, забруджаныя бактэрыямі. Прыкметы: дрыжыкі, т-ра 40—42 °C, боль галавы, высыпка ружовага колеру на скуры жывата, грудзей, рук на 5—7-ы дзень хваробы. Бываюць формы П., падобныя да гастраэнтэрыту з моташлівасцю, ірвотай, паносамі. Ускладненні: кішэчны крывацёк, прарыўныя язвы кішэчніка, аслабленне імунітэту. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Сальманелёзы.