вы́сыпка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вы́сыпка |
вы́сыпкі |
| Р. |
вы́сыпкі |
вы́сыпак |
| Д. |
вы́сыпцы |
вы́сыпкам |
| В. |
вы́сыпку |
вы́сыпкі |
| Т. |
вы́сыпкай вы́сыпкаю |
вы́сыпкамі |
| М. |
вы́сыпцы |
вы́сыпках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вы́сыпка ж.
1. (действие) разг. вы́сыпка, -кі ж.; неоконч. высыпа́нне, -ння ср.;
2. (то, что высыпано) вы́сыпка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́сыпка ж.
1. в разн. знач. вы́сыпка;
2. мед. сыпь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вы́сыпаць (у 1, 2 знач.).
2. Разм. Сып.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шкарляты́на, -ы, ж.
Заразная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле, сыпам і далейшым лушчэннем скуры.
|| прым. шкарляты́навы, -ая, -ае і шкарлятыно́зны, -ая, -ае.
Шкарлятынавая эпідэмія.
Шкарлятынозная высыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адзёрны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да адру. Адзёрнае захворванне. // Выкліканы адром. Адзёрная высыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліша́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лішая (у 1 знач.). Лішайная высыпка на целе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкарлятыно́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шкарлятыны. Шкарлятынозная высыпка. // Хворы на шкарлятыну. Шкарлятынознае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высыпа́нне ср. высыпа́ние, вы́сыпка ж.; см. высыпа́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)