каласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны).

Жыта каласуе.

2. Абмалочваць каласы (ячмень).

|| зак. вы́каласаваць, -суе (да 1 знач.).

|| наз. каласава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінусава́ць

‘памяншаць што-небудзь на якую-небудзь колькасць, аднімаць што-небудзь; выпускаць што-небудзь у меншай колькасці; прайграваць, быць банкрутам; быць у дрэнным стане’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мінусу́ю мінусу́ем
2-я ас. мінусу́еш мінусу́еце
3-я ас. мінусу́е мінусу́юць
Прошлы час
м. мінусава́ў мінусава́лі
ж. мінусава́ла
н. мінусава́ла
Загадны лад
2-я ас. мінусу́й мінусу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мінусу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

Пыхкае паравоз.

2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

П. люлькай.

|| аднакр. пы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ху́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што, у што і без дап.

Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад.

Х. на рукі.

|| аднакр. ху́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| зак. паху́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ху́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЎРЭ́УС (ад лац. aureus залаты),

залатая старажытнарымская манета, якую пачаў выпускаць Юлій Цэзар пасля Гальскіх паходаў (58—51 да нашай эры). Сістэматычна чаканілася з часу праўлення Аўгуста (30 да нашай эры — 14 нашай эры) да праўлення Канстанціна I (306—337), які замяніў аўрэус солідам. За гэты час маса манеты зменшылася з 8,18—8,19 да 5,45—5,46 г.

Аўрэус імператара Адрыяна [117—138].

т. 2, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыме́ць, ‑міць; незак.

Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyziewać

незак. кніжн. уст. выдыхаць, выпускаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шо́рсткасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць шорсткага. Гэтая шорсткасць [Просінай рукі] была такой прыемнай, што не хацелася выпускаць яе з сваёй рукі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́дзіць ’мачыцца (выпускаць мачу)’ (Нас.). Фанематычны варыянт пру́дзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

reissue2 [ˌri:ˈɪʃu:] v. перавыдава́ць; паўто́рна выпуска́ць фільм на экра́н; рабі́ць паўто́рны гуказа́піс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)