сумесі газападобных, вадкіх і цвёрдых вуглевадародаў, што атрымліваюць з нафты і нафтавых газаў. Асн. групы Н.: паліва (газы нафтаперапрацоўкі, газы нафтавыя спадарожныя, бензін, ліграін, газа, мазут), нафтавае масла, нафтавыя растваральнікі і асвятляльная газа, цвёрдыя вуглевадароды (парафін, азакерыт, цэрэзін), бітумы і інш. Н. (кокс нафтавы, пластычныя змазкі, вугляродтэхн., асідол, розныя фракцыі перагонкі нафты і прадукты іх перапрацоўкі).
Літ.:
Товарные нефтепродукты, свойства и применение. 2 изд. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
рэчывы, якія маюць у малекуле сувязь вуглярод — селен. Асн. тыпы: селеніды, дыселеніды, селенолы, селенаксіды, селеноны, селенінавыя і селенонавыя к-ты, селеноніевыя солі, алкіл(арыл)селенгалагеніды, селеністыя гетэрацыклы. Па хім. уласцівасцях аналагічныя сераарганічным злучэнням, але больш рэакцыйназдольныя (напр., селенонавыя к-ты — моцныя акісляльнікі). Маюць высокую біял. актыўнасць, паскараюць метабалічныя працэсы ў арганізме (напр., 6-селенапурын выкарыстоўваецца пры дыягностыцы пухлінных захворванняў, селенацыстын аказвае антывіруснае ўздзеянне). На аснове С.з. атрымліваюць палімерныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. conformatio форма, размяшчэнне) у хіміі, пэўнае размяшчэнне ў прасторы атамаў малекулы вядомай канфігурацыі; адно з асн. паняццяў стэрэахіміі. Пераход паміж К. адбываецца ў выніку вярчэння фрагментаў (атамаў ці груп атамаў) малекулы адносна простых сувязей, выгінання і інш. дэфармацый сувязей, якія не змяняюць канфігурацыю малекулы.
Малекула мае некалькі К., кожнай з іх адпавядае пэўная энергія. Адрозніваюць К. з макс. (заслоненыя К.) і мінім. значэннем энергіі (запаволеныя К.). Напр., для малекулы этану H3C—CH3 магчыма існаванне 2 К., якія максімальна адрозніваюцца па энергіі — запаволеная і заслоненая, энергетычны бар’ер вярчэння адносна сувязі вуглярод-вуглярод складае ~13 КДж/моль. Заслоненыя К. адпавядаюць энергетычным бар’ерам пераходаў паміж адносна стабільнымі запаволенымі. У час вярчэння фрагментаў малекулы адносна сувязей магчыма ўтварэнне некалькіх К., якім адпавядае мінімум энергіі, такія К. наз.канфармерамі. Пры высокіх значэннях энергіі вярчэння (больш за 80 КДж/моль пры т-ры 300 К) канфармеры — геам. ізамеры (гл.Геаметрычная ізамерыя), атропаізамеры (напр., ортазамешчаныя дыфенілы) і шэраг цыклічных малекул, у якіх вярчэнне запаволена з-за наяўнасці аб’ёмных замяшчальнікаў, можна вылучыць у выглядзе індывід.хім. злучэнняў. Гл. таксама Канфармацыйны аналіз.
Т.Т.Лахвіч.
Да арт.Канфармацыя ў хіміі: а — запаволеная і б — заслоненая канфармацыі малекулы этану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аргані́чны, -ая, -ае.
1. Які належыць да жывёльнага або расліннага свету, які мае адносіны да арганізмаў (у 1 знач.).
А. свет.
Арганічная прырода.
2. Які датычыцца ўнутранай будовы чалавека, яго органаў.
А. парок сэрца.
3.перан. Які датычыцца самой сутнасці чаго-н., карэнны, унутрана ўласцівы каму-н.
Арганічнае адзінства тэорыі і практыкі.
Арганічнае непрыманне.
○
Арганічная хімія — раздзел хіміі, які вывучае злучэнні, што змяшчаюць у сабе вуглярод.
|| наз.аргані́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АБЕЗВУГЛЯРО́ДЖВАННЕ,
памяншэнне колькасці вугляроду ў паверхневых слаях сталяў і сплаваў пры награванні ў асяроддзі кіслароду ці вадароду. Пагаршае ўласцівасці матэрыялаў. Дрэнны ўплыў абезвугляроджвання змяншаюць награваннем матэрыялаў у ахоўным асяроддзі ці ў вакууме, скарачэннем часу ўздзеяння т-ры і інш. Абезвугляроджаны слой здымаюць мех. спосабам ці адпалам у аднаўляльных газавых сумесях. Абезвугляроджванне карыстаюцца для паляпшэння ўласцівасцяў металаў і сплаваў, у якіх вуглярод — непажаданы дамешак (напр., апрацоўка трансфарматарнай нержавейнай сталі ў спец. газавым асяроддзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕ́НЫ [ад бія... + ...ген(ы)],
біягенныя рэчывы, 1) рэчывы і хім. элементы, якія ўваходзяць у састаў усіх відаў арганізмаў і неабходныя для іх існавання. Важнейшыя: кісларод (каля 70% масы арганізмаў), вуглярод (18%), вадарод (10%), азот, кальцый, калій, фосфар, магній, сера, хлор, натрый. У клетках выконваюць структурную функцыю, ролю каталізатараў біяхім. рэакцый, рэгулююць асматычныя працэсы, з’яўляюцца складанымі часткамі буферных сістэм і рэгулятарамі пранікальнасці біял. мембран.
2) Рэчывы, якія арганізмы сінтэзуюць у ходзе жыццядзейнасці.
3) Рэчывы, што ўтварыліся ў выніку раскладання рэшткаў арганізмаў, але не зусім мінералізаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛЕАФІ́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
гетэралітычныя рэакцыі арган. рэчываў з нуклеафільнымі рэагентамі (нуклеафіламі). Нуклеафілы (ад лац. nucleus — ядро і грэч. phileo — люблю) — аніёны (Cl−, OH−, CN−; NO2−, OR− і інш.), а таксама неарган. і арган. малекулы, што маюць свабодную пару электронаў (напр., вада, аміяк, аміны, спірты, фасфіты). У арган. сінтэзе пашыраны нуклеафільнага далучэння рэакцыі па карбанільнай групе, ці кратнай сувязі вуглярод — вуглярод і замяшчэння рэакцыі, характэрныя пераважна для аліфатычных злучэнняў.
Пры рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння ў насычанага атама вугляроду нуклеафіл (X:) аддае субстрату сваю пару электронаў на ўтварэнне сувязі C—X і пры гэтым выцясняе групу Z:, ці нуклеафуг (ад лац. nucleus + fugio збягаю), з парай электронаў, што звязвалі яе з атамам вугляроду. Скорасць і механізм рэакцыі вызначаюцца рэакцыйнай здольнасцю нуклеафілу (нуклеафільнасцю) і нуклеафугу (нуклеафугнасцю), будовай малекулы субстрату і ўмовамі рэакцыі (растваральнік, т-ра, ціск і інш.). Адрозніваюць мона- і бімалекулярны механізмы. Пры монамалекулярным (SN1) механізме спачатку (пад уздзеяннем растваральніку) утвараецца трохкаардынацыйны карбкатыён і нуклеафуг (стадыя, якая звычайна вызначае скорасць усяго працэсу), а затым нуклеафіл хутка далучаецца да карбкатыёна; атака нуклеафілу роўнамагчымая з абодвух бакоў рэакцыйнага цэнтра і ў выпадку яго асіметрыі прыводзіць да рацэмізацыі. Пры бімалекулярным (сінхронным) замяшчэнні (SN2) атака нуклеафілу ідзе з боку процілеглага адносна групы, што адыходзіць, і прыводзіць да змены абс. канфігурацыі асіметрычнага цэнтра малекулы (т.зв. вальдэнава абарачэнне). Гл. таксама Рэакцыі хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПАЎНЯ́ЛЬНІКІ,
высокадысперсныя парашкападобныя і валакністыя рэчывы, якія ўводзяць у састаў сумесей пры вытв-сці гумы, пластычных мас, фарбаў, інш. матэрыялаў з мэтай надання ім неабходных уласцівасцей, палягчэння перапрацоўкі і змяншэння кошту. Н., што паляпшаюць уласцівасці матэрыялаў, наз. ўмацавальнымі (актыўнымі), валакністыя і ліставыя наз. таксама арміравальнымі.
Пры вырабе гумы як Н. выкарыстоўваюць сажу, мел, тальк, слюду, дыаксід крэмнію і інш. рэчывы, што паляпшаюць якасць гумы, пры вырабе пластмасы — драўняную муку, азбест, шкловалакно, графіт і інш., для лакафарбавых матэрыялаў — барыт, гіпс, бетаніт, слюду і інш. Як Н. выкарыстоўваюць таксама тэхн.вуглярод, каалін, хім. валокны, монакрышталічныя валокны некаторых металаў («вусы»), тканіну, паперу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алатро́пія
(ад ала- + -тропія)
здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента выступаць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (напр.вуглярод існуе ў выглядзе вугалю, графіту і алмазу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІЗАТО́ПНЫЯ ІНДЫКА́ТАРЫ, мечаныя атамы,
рэчывы, якія маюць адрозны ад прыроднага ізатопны склад. Выкарыстоўваюцца ў якасці адзнакі («меткі») у фізіцы, хіміі, біялогіі, медыцыне, металургіі і інш. пры вывучэнні розных працэсаў (у т. л. ў жывых арганізмах).
Метад І.і. заснаваны на блізкасці фіз.-хім. уласцівасцей розных ізатопаў аднаго і таго ж хім. элемента. Прапанаваны ў 1913 венг. радыехімікам Дз.Хевешы і ням. хімікам Ф.Панетам. У якасці ізатопнай «меткі» звычайна выкарыстоўваюць радыеактыўныя ізатопы (напр., вуглярод-14, фосфар-32, жалеза-59, кобальт-60, ёд-131), якія можна лёгка выявіць і вымераць колькасна з дапамогай дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. Стабільныя І.і. выяўляюцца метадамі мас-спектраскапіі.