вугляро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, які з’яўляецца асновай усіх арганічных рэчываў у прыродзе.

|| прым. вугляро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вугляро́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вугляро́д
Р. вугляро́ду
Д. вугляро́ду
В. вугляро́д
Т. вугляро́дам
М. вугляро́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вугляро́д, -ду м., хим. углеро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вугляро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, які з’яўляецца асновай усіх арганічных рэчываў у прыродзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуглярод 1/227, 419; 2/585; 3/170, 171, 172; 4/258, 273, 452; 5/437; 8/381; 9/314

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВУГЛЯРО́Д

(лац. Carboneum),

C, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 6, ат. м. 12,011. Складаецца з 2 стабільных ізатопаў ​12C (98,892%) і ​13C (1,108%). Ізатопам ​12C карыстаюцца для вызначэння атамнай адзінкі масы. У верхніх слаях атмасферы ўтвараецца радыеактыўны ізатоп ​14C. У зямной кары ў выглядзе мінералаў і гаручых выкапняў знаходзіцца 2,3·10% вугляроду па масе, у атмасферы ў выглядзе вугляроду дыаксіду — 1,2·10​-2%. Вельмі шмат вугляроду ў космасе; на Сонцы па распаўсюджанасці займае 4-е месца пасля вадароду, гелію, кіслароду. Злучэнні вугляроду — асн. састаўная частка тканак раслін і жывёл (гл. Біягены).

Існуюць 2 крышт. мадыфікацыі вугляроду (алмаз, графіт, 3-я — карбін — атрымана штучна) і аморфны (кокс, сажа, драўняны вугаль). Пры звычайных т-рах хімічна інертны, пры высокіх — рэагуе з многімі элементамі: з металамі і некаторымі неметаламі (напр., бор, крэмній) утварае карбіды. Аморфны вуглярод хімічна больш актыўны (моцны аднаўляльнік). Атамы вугляроду здольныя злучацца адзін з адным і ўтвараюць вял. колькасць злучэнняў, якія вывучае арганічная хімія.

Выкарыстоўваюць у вытв-сці алмазных інструментаў (гл. таксама Алмазная прамысловасць), вогнетрывалых матэрыялаў, эл.-тэхн. вырабаў, у ядз. тэхніцы, гумавай, паліграф., лакафарбавай прам-сці, металургіі.

К.Л.Майсяйчук.

т. 4, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вугляро́д м. хім. Khlenstoff m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вугляро́д-вугляро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вугляро́д-вугляро́дны вугляро́д-вугляро́дная вугляро́д-вугляро́днае вугляро́д-вугляро́дныя
Р. вугляро́д-вугляро́днага вугляро́д-вугляро́днай
вугляро́д-вугляро́днае
вугляро́д-вугляро́днага вугляро́д-вугляро́дных
Д. вугляро́д-вугляро́днаму вугляро́д-вугляро́днай вугляро́д-вугляро́днаму вугляро́д-вугляро́дным
В. вугляро́д-вугляро́дны (неадуш.)
вугляро́д-вугляро́днага (адуш.)
вугляро́д-вугляро́дную вугляро́д-вугляро́днае вугляро́д-вугляро́дныя (неадуш.)
вугляро́д-вугляро́дных (адуш.)
Т. вугляро́д-вугляро́дным вугляро́д-вугляро́днай
вугляро́д-вугляро́днаю
вугляро́д-вугляро́дным вугляро́д-вугляро́днымі
М. вугляро́д-вугляро́дным вугляро́д-вугляро́днай вугляро́д-вугляро́дным вугляро́д-вугляро́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Чатыроххлорысты вуглярод 3/299

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чатыроххлорысты вуглярод

т. 17, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)