па́ўзнік, ‑а, м.
Спец. Від трохскладовага сілабатанічнага верша з паўзамі (у 4 знач.), г. зн. з неаднолькавай вольнасцю ненаціскных складоў паміж націскнымі. Жывое гучанне верша пераконвае, што перад намі «чысты» паўзнік ці дольнік. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пявучага; меладычнасць. Пявучасць верша. Пявучасць тонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спандэ́й, -я, м. (спец.).
1. У антычным вершаскладанні: стапа з двух доўгіх складоў.
2. У сілаба-танічным вершаскладанні: стапа харэя або ямба са звышсхемным націскам; часцей сустракаецца на пачатку верша.
|| прым. спандэі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вэ́ршка ’рыбалоўная снасць’ (Бес.). Фанетычна — гэта палеская форма, марфалагічна — памяншальнае ўтварэнне да слав. vьrša (гл. ве́рша). Але вэ́ршка — не памяншальная форма, а ўтварэнне з самастойнай семантыкай. Параўн. укр. ве́ршка ’рыбалоўная прылада — кошык з пруцца лазы’, а верша ’плецены з пруцца конус’ (гл. Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гну́ткасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць гнуткага. Гнуткасць цела. Інтанацыйная гнуткасць верша. Гнуткасць кіраўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няро́т ’нерат, верша’ (Сл. ПЗБ, Янк. 1, Мат. Гом.), нерата ’тс’ (ТС). Гл. нерат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
анакру́за, ‑ы, ж.
Лішні безнаціскны склад у пачатку верша, напісанага ямбам, анапестам ці амфібрахіем.
[Грэч. anakrousis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палемі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць палемічнага. Вострая палемічнасць ляжыць у аснове верша [М. Танка] «З хронікі». Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЗЕ́ЛЬ (ад араб. газаль),
від лірычнага верша ў народаў Сярэдняй Азіі, Б.Усходу, Індыі і Пакістана. Уключае, як правіла, не менш за 3 і не больш чым 12 двухрадкоўяў — бейтаў, звязаных манарыфмай (аа, ба, ва, га...). У апошнім бейце ўпамінаецца імя ці псеўданім аўтара верша. Газель узнікла з персідскай нар. лірычнай песні, росквіту дасягнула ў творчасці Саадзі, Хафіза, Джамі, Нізамі. З 19 ст. гэты від верша пранік у еўрап. паэзію (І.В.Гётэ, А.Фет, В.Брусаў, І.Франко). У бел. л-ры вядома «Кактэбельская газель» С.Ліхадзіеўскага.
т. 4, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЬНІК,
від верша, своеасаблівая пераходная форма ад сілаба-танічнай да танічнай сістэм вершаскладання. У ім выяўляецца чаргаванне моцных націскаў (іктаў) і міжіктавых інтэрвалаў. Колькасць іктаў у радках звычайна ўрэгулявана, міжнаціскныя ж інтэрвалы не аднолькавыя (1,2 склады), могуць быць пропускі іктаў. Калі колькасць т.зв. адступленняў ад памеру нязначная, Д. набліжаецца да сілаба-танічнага верша, калі іх колькасць павялічваецца — да танічнага. Аналагічныя віды верша існуюць у англ., ням., рус. і інш. паэзіях. У бел. паэзіі Д. карысталіся Цётка, М.Багдановіч, Я.Колас, А.Куляшоў, П.Панчанка, У.Караткевіч і інш.
т. 6, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)