ве́рша

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ве́рша ве́ршы
Р. ве́ршы ве́ршаў
Д. ве́ршы ве́ршам
В. ве́ршу ве́ршы
Т. ве́ршай
ве́ршаю
ве́ршамі
М. ве́ршы ве́ршах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́рша ж., рыб., обл. ве́рша, мо́рда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рша ж., рыб. буч, род. бу́ча м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рша, ‑ы, ж.

Рыбалоўная конусападобная прылада з дубцоў або дроту. Вельмі цікава паглядзець, як прыходзіць які-небудзь паўстынскі дзядзька з мехам выбіраць замёрзлую рыбу з пастаўленай нанач у палонцы вершы... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рша ж спец (рыбалоўная прылада) Ruse f -, -n, Fschreuse f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

верша

Том: 3, старонка: 138.

img/03/03-138_0776_Верша.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ве́рша ’прылада лавіць рыбу’ (БРС, Гарэц., Сцяшк. МГ); ’венцер’ (Мат. Гом.); ’рыбалоўная прылада з дубцоў або дроту (ніцей) з конусападобным уваходам’ (КТС, Крыв., Шатал.). Укр. ве́рша ’сплеценая з лазы рыбалоўная прылада, якая мае форму лейкі’, рус. ве́рша, арханг. верш, польск. wiersza, даўн. wirsza, в.-луж., н.-луж. wjerša, чэш. vrše ’тс’, славац. vrša, vrška ’прылада для лоўлі рыб, птушак’, славен. vrša, серб.-харв. вр̑ш, вр̑ша, вр̑шка, вр̑шва, балг. връша, макед. врша ’рыбалоўная прылада, верша’. Прасл. vьrža < vьrz‑ja ад vьrzti ’вязаць’ < *u̯erg̑ʼh‑si̯a (Покарны, 1154; Траўтман, 355; Махэк₂, 701), а не ад vьrša < vьrx‑ja, як сцвярджаюць Фасмер, 1, 302; Шанскі, 1, В, 70; КЭСРЯ, 57; Рудніцкі, 367, і не звязана са ст.-слав. врѣщи ’малаціць’ (Праабражэнскі, 1, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвёрдыя формы верша

т. 17, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУКАВА́Я АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВЕ́РША,

гл. ў арт. Фоніка.

т. 5, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метр², -а, мн. -ы, -аў, м.

У вершаскладанні: памер верша.

Ямбічны м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)