miotła

ж.

1. мятла, венік;

2. хвост (каметы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Раско́ль ’стары, зношаны венік’ (ст.-дар., Бел. дыял.). Няясна; магчыма, да ро́ска ’дубец, розга’, гл. розга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zmiotka

ж.

1. мяцёлка, венік;

2. ~ki мн. смецце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дзярка́чвенік’ (БРС). Рус. дыял. дерка́ч, укр. дерка́ч. Вытворнае ад dьrkati ’выдаваць пэўныя гукі’; гукапераймальнае ўтварэнне. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.

Крыху паверыўшы, зверху зварыць, а ўсярэдзіне пакінуць сырым. Абварыць мяса. // Абліць варам (кіпнем). Абварыць венік. □ Пякло нясцерпна. Млела ўсё навокал, Нібы зямлю хто варам абварыў. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасцяба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і сасцёбацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Сасцябаць сябе венікам і пад. Сасцябацца бярозавым венікам.

2. Прыйсці ў непрыгоднасць, стаць карацейшым ад сцябання (пра венік, пугу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяно́к ’вянок’ (Сцяшк. МГ); ’кутас у поясе’ (Шатал.); ’нізка цыбулі’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Слав. *věnъkъ да *viti ’віць’. Першапачаткова ’сплеценае’. Аб этымалогіі ўсёй групы слоў гл. ве́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́цце, ‑я, н., зб.

Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. □ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.

•••

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ха, ‑і, ДМ птасе, ж.

Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памяло́венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)