good-for-nothing2[ˌgʊdfəˈnʌθɪŋ]adj. нічо́га не варты, нікчэ́мны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нясла́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які варты асуджэння; ганебны. Бандытаў загінуць прымусілі, Прыйшла ім няслаўная смерць.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКСЕЛЬБА́НТ (ням. Achselband),
ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ва́ртны ’паважаны’ (Жд.). Укр.ва́ртний ’каштоўны, паважаны’. Хутчэй запазычанне з польск.дыял.wartny ’варты’, а не ўсх.-слав. утварэнне ад ва́рты (як думае Рудніцкі, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЕБА́РДА (франц. hallebarde),
старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14—16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смехатво́рны, ‑ая, ‑ае.
Недарэчны, варты смеху, кпінаў. Смехатворнае апраўданне. □ [Лаўрыновіч:] — Ну, таварышы, гэта абвінавачванне і зусім смехатворнае.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядо́бры, -ая, -ае.
1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.
Н. чалавек.
Нядобрая ўсмешка.
2. Непрыемны, кепскі.
Нядобрыя весці.
Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).
3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.
Нядобрая рыса характару.
4.Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.
Н. тавар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
які́-не́будзь, займ.неазнач.
1. Той ці іншы.
Вазьмі якую-небудзь палку.
2. Не варты ўвагі; нязначны.
Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.
3. У колькасці, не больш чым што-н. (разм.).
Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРДЫНА́РАЦ (ад ням. Ordonnanz веставы),
у рускай арміі — ваеннаслужачы афіцэр, унтэр-афіцэр, радавы, прызначаны ў распараджэнне камандуючага (камандзіра) або штаба для выканання іх даручэнняў. Ардынарцы вылучаліся таксама ў распараджэнне ганаровых асоб, якія прыбылі ў войскі, і ў ганаровыя варты. У канцы 19 ст. пры пяхотных палках былі каманды конных ардынарцаў. У Сав. Арміі ардынарцы (звычайна з радавых) вылучаліся ў распараджэнне страявых камандзіраў толькі ў ваен.час.