*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра 2 (гл.).
Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір 1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеката́ць ’крычаць падобна некаторым птушкам’, ’бурліць, кіпець, булькаць’ (ТСБМ, Сержп. Грам., ТС, Мат. Гом.), ’смяяцца’ (Нар. лекс.). Гл. клакатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бурлі́цца, ‑ліцца; незак.
Тое, што і бурліць. На рэчках на вашых Бурліліся б воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Русак. У добрых ленінскіх вачах Іскрынкай радасць усплывала; Відаць, што ў сэрцы Ільіча Надзей бурлілася навала. Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барля́ць ’пераліваць, узбоўтваць; працаваць без толку’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. (пск., вяц., ноўгарад.) бурли́ть ’муціць, мяшаць ваду, пераліваць вадкасць’. Гл. бурлі́ць, буры́ць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пабэ́рляць ’пад’есці’ (Сцяшк. Сл.), ’узараць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, звязана з барляць ’пераліваць, узбоўтваць, працаваць без толку’ (гл.) і далей з бурліць, бурыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
seethe [si:ð] v.
1. fml кіпе́ць, пе́ніцца, бурлі́ць;
The streets are seething with people. На вуліцах поўна людзей.
2. (with) быць ахо́пленым (якім-н. пачуццём);
seethe with anger кіпе́ць ад зло́сці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пая́рываць ’даіць’ (браг., Мат. Гом.). Да па‑ і яры́ць < прасл. jariti (sę), з якім разглядаемая лексема звязваецца значэннем ’пеніцца, бурліць’, якое мае славен. jaríti se.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клокота́ть несов.
1. (бурлить) бурлі́ць, бульката́ць, клеката́ць;
2. безл. (в груди, горле) бу́лькаць, хрыпе́ць;
3. перен. (о чувствах, страстях) кіпе́ць, бушава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́вадзь, ‑і, ж.
Невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем. Жыве [краснапёрка] звычайна ў сярэдніх пластах вады ў зацішных завадзях і затоках, акаймаваных высокімі зараснікамі травы і чароту. Матрунёнак.
•••
Ціхая завадзь — пра спакойнае, бяспечнае месца. Значыцца, жыве Вільня, бурліць! А яна [Алаіза] думала, што пасля Пецярбурга трапіць у ціхую завадзь. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)