СЕЙВА́Л, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis),

млекакормячае сям. паласацікавых падатр. бяззубых кітоў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.

Даўж. цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4—5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса выш. да 80 см. Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва). Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады. Промысел забаронены з 1980.

Сейвал.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЕ́Ц (Abramis ballems),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах бас. Балтыйскага, Азоўскага, Каспійскага, Чорнага м. Жыве ў прэсных водах. На Беларусі ў невял. колькасці ў р. Дняпро і яго прытоках (Прыпяць, Сож, Бярэзіна). Нар. назвы кляпец, сіньга, сопа.

Даўж. цела да 40 см, маса да 1 кг. Падобны да ляшча Адрозніваецца больш выцягнутым і сціснутым целам, дробнай луской, завостраным ротам, злёгку накіраваным угору, больш доўгім анальным плаўніком і інш. Спіна цёмна-сіняя (адсюль назва), бакі і бруха серабрыста-белыя з залацістым адлівам, няпарныя плаўнікі бледна-шэрыя, грудныя — жаўтаватыя з чарнаватай аблямоўкай. Корміцца зоапланктонам і бентасам.

т. 14, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абруза́ць 1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус. (о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.

Абруза́ць 2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць 1 (гл.). Параўн. рус. жарг. припухать у значэнні ’спаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

abdomen

[ˈæbdəmən]

n.

1) Anat., Zool. чэ́рава, бру́ха n.; жыво́т -ата́ m.

2) брушна́я по́ласьць f.

3) бру́шка (у чле́ністано́гіх) n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЫРАЗУ́Б (Rutilus frisii),

рыба сям. карпавых падатр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага мораў, у Каспійскім м. (пераважна паўд. ч.) жыве падвід выразуба — кутум (Rutilus frisii kutum). Паўпрахадны від. На Беларусі трапляўся ў Дняпры і буйных яго прытоках да 1940-х г.

Даўж. цела да 75 см, маса да 8 кг. Будовай цела падобны на плотку, адрозніваецца большымі памерамі, хваставым плаўніком, дробнай луской. Спіна цёмная з зеленаватым адценнем, бакі светла-серабрыстыя, бруха белае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія шараватыя. Пасля нерасту ў рэках вяртаецца ў мора, маляўкі жывуць у рацэ да восені. Моладзь корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя — пераважна малюскамі. Прамысл. від.

Выразуб.

т. 4, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫВА́СТЫ БАРА́Н (Ammotragus lervia),

жвачнае парнакапытнае млекакормячае сям. пустарогіх. Адзіны від роду, 6 падвідаў. Займае прамежкавае становішча паміж казламі і баранамі. Жыве адзін або невял. групамі ў цяжкадаступных камяністых горных пустынях Паўн. Афрыкі.

Даўж. цела да 190 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя. Афарбоўка цела рыжавата-жоўтая, бруха светлае або белае. У самцоў рогі даўж. да 80 см, у самак да 40 см. На ніжняй частцы шыі, грудзях і на пярэдніх нагах валасы падоўжаныя і ўтвараюць густую грыву (адсюль назва). Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца травяністымі раслінамі і парасткамі кустоў. Акліматызаваны ў гарах ЗША (1950). Ахоўваецца.

Грывасты баран.

т. 5, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЮРЗА́ (Vipera lebetina),

змяя сям. гадзюкавых. Пашырана ў Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на некат. астравах Міжземнага м. Жыве ў сухіх перадгор’ях, цяснінах, па схілах гор і далінах рэк, у вінаградніках, садах. Падвід (V.l. schweizeri), які жыве на а-вах Эгейскага м., занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка зверху шаравата-пясчаная або карычнявата-чырвоная, уздоўж спіны папярочна выцягнутыя цёмна-бурыя або аранжавыя плямы. Па баках цела больш дробныя цёмныя плямы. Галава аднатонная. Бруха светлае, у дробных цёмных плямках. Яйцажывародная, адкладвае да 43 яец. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, дробнымі птушкамі. Укус гюрзы можа быць смяротным. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Гюрза.

т. 5, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЮГО́НЬ (Dugong dugon),

воднае млекакормячае сям. дзюгоневых атр. сірэн; адзіны від. Жыве ў Індыйскім і зах. ч. Ціхага ак. каля берагоў Усх. Афрыкі, Паўд. Азіі, а-воў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусці рэк. Трымаецца па адным або парамі. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. цела 2,5—3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг Тулава верацёнападобнае. Спіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўнік двухлопасцевы, гарызантальны. Галава невял., маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўж. 20—25 см. Корміцца воднай расліннасцю. Нараджае 1 дзіцяня.

Дзюгонь.

т. 6, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРП,

рыба сям. карпавых, культурная форма сазана (Cyprinus carpio). Расселены ўсюды ў прэсных вадаёмах. Карпаводства ўзнікла ў Стараж. Кітаі. У Еўропе селекцыя вядзецца з часоў Стараж. Рыма. Зыходная форма свойскага К. — дунайскі К. Сярод парод свойскага К. адрозніваюцца К. лускаваты, люстраны, рамчаты, голы і інш.

Даўж. да 1 м, маса да 16, зрэдку да 30 кг. Колер спіны звычайна чарнавата-зялёны, бакі жоўтыя з зеленаватым адлівам, бруха белаватае. Вочы залацістыя. Спінны плаўнік доўгі. Луска буйная, авальная. Рог з тоўстымі губамі. Нераст вясной. Корміцца планктонам, бентасам, воднымі раслінамі. Асн. аб’ект сажалкавага і басейнавага рыбаводства.

Карп: 1 — дунайскі люстраны; 2 — люстраны дунайскі.

т. 8, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

brzuch

м. жывот, чэрава, трыбух, бруха, пуза;

do góry ~em — дагары жыватом (пузам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)