адмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд.

З дарогі ледзь адмыўся.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца чыстым, адмыцца, знікнуць пры мыцці.

Пляма на абрусе адмылася.

3. перан. (звычайна з адмоўем). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.

|| незак. адмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мазы́бруд, плямы на кашулі’ (Нас.). Беларускае. Да мазаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dirt [dɜ:t] n.

1. бруд, гразь

2. грунт, зямля́

dirt cheap ве́льмі та́нны;

treat smb. like dirt infml трэці́раваць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зале́ва, ‑ы, ж.

Абл. Заліўны дождж; лівень. Пагаслі ў вірах бліскавіцы, Залева прайшла па лясах. Калачынскі. Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wust

m -(e)s

1) вэ́рхал, беспара́дак,

2) сме́цце, бруд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nrat

m -(e)s бруд, сме́цце, нечысто́ты

◊ ~ wttern — учу́ць нядо́брае [благо́е]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mud [mʌd] n. гразь; бруд;

a mud hut зямля́нка

throw/fling/sling mud (at smb.) абліва́ць гра́ззю (каго́-н.) (асабліва ў палітыцы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нечистота́ ж.

1. (качество, свойство) нечыстата́, -ты́ ж.; бру́днасць, -ці ж.;

2. (грязь) бруд, род. бру́ду м.;

3. нечисто́ты ед. нет нечысто́ты, -таў ед. нет; (отбросы) адкі́ды, -даў ед. нет; (сор) сме́цце, -цця ср.; (помои) памы́і, -мы́яў ед. нет; (грязь) бруд, род. бру́ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

А. ногі.

А. дзіця.

2. Памыць бялізну ўсім, многім.

А. сям’ю.

3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

А. новую кватэру.

А. прэмію.

|| незак. абмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. абмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. абмыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́ркі ’які лёгка робіцца брудным’ (ТСБМ, Нас.), драг. марке́й ’тс’ (КЭС), ма́ркасцьбруд’ (Нас.). Да мара́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)