гульня слоў, жарт, заснаваны на камічным абыгрыванні блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
разлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.
1.з кім і без дап. Расстацца, перастаць быць разам (пра блізкіх, сяброў).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’яднацца (пра што-н. злучанае).
Правады разлучыліся.
|| незак.разлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.разлу́ка, -і, ДМ -лу́цы, ж.іразлучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
будуа́р
(фр. boudoir, ад bouder = злавацца)
маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пры́гаваразка ’прымаўка’ (Сл. ПЗБ). Кантамінацыя семантычна блізкіхпрыгаво́рка і пры́казка (гл. прыгавары́ць і прыказа́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіну́зія
(гр. synusia = сумеснае прабыванне)
сукупнасць відаў раслін, якія адносяцца да адной або блізкіх жыццёвых формаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алітэра́цыя, ‑і, ж.
Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад: Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́С У АМЕ́РЫЦЫ»,
бел. часопіс у ЗША. Выдаваўся ў вер. 1948 — сак. 1949 у Саўт-Рыверы на бел. мове. Выдавец Я.Ніхаёнак. Змяшчаў хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра грамадска-паліт. сітуацыю ў свеце і на Бацькаўшчыне, абвесткі пра пошукі родных і блізкіх. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКЕ́Т ПРЫКЛАДНЫ́Х ПРАГРА́М,
комплекс праграм або модуляў, прызначаны для рашэння на ЭВМ пэўнага класа задач, блізкіх па змесце. Напр., П.п.п. вылічэння значэнняў якой-н. матэм. функцыі. Распрацаваны П.п.п. разліку тэхн. аб’ектаў і буд. канструкцый, распазнавання вобразаў, аўтам. праектавання, тэорыі раскладаў, уліку прадукцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЦЦІ,
1) у фізіцы, перыядычныя змены амплітуды выніковага вагання пры складанні двух гарманічных ваганняў блізкіх частот; асобны выпадак амплітудна-мадуляваных ваганняў (гл.Амплітудная мадуляцыя). Калі A1 і A2 — амплітуды складаемых ваганняў, то амплітуда выніковага вагання змяняецца ад A1 + A2 да A1 − A2. Метад Біцці выкарыстоўваецца для вымярэння частот, ёмістасці, індуктыўнасці, для настройвання муз. інструментаў і інш. 2) У механіцы — адхіленні паверхняў вярчальных (вагальных) цыліндрычных дэталяў машын і механізмаў ад правільнага ўзаемнага размяшчэння. Радыяльныя Біцці — вынік зрушэння цэнтра (эксцэнтрысітэт) разгляданага сячэння дэталі адносна восі вярчэння. Тарцовыя Біцці — вынік неперпендыкулярнасці тарцовай паверхні дэталі да базавай восі і адхіленняў формы тарца ўздоўж лініі вымярэння. Біцці прыводзяць да павышанага зносу і выхаду са строю дэталяў машын (напр., пры парушэнні балансіроўкі колаў аўтамабіля).
Біцці пры складанні ваганняў блізкіх частот ω1 і ω2; T — перыяд біццяў.