СТРУ́ЕЎ Віктар Іванавіч (4.4.1864, Масква — 12.7.1924),
бел.архітэктар. Скончыў Строганаўскае вучылішча і вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892) у Маскве. З 1893 у Мінску, епархіяльны архітэктар, у 1914 выкладчык малюнка ў жан. епархіяльным вучылішчы, інжынер буд. адзела губ. праўлення МУС, з 1915 губ.архітэктар. З 1920 архітэктаррэсп. пададдзела К-тадзярж. збудаванняў. У 1921 дэкан арх. аддзялення Мінскага арх.-буд. дарожнага тэхнікума, адначасова архітэктарНар. камісарыята асветы, у 1923 акруговы архітэктарЗах. мытнай акругі, у 1924 Мінскі гар.архітэктар. Паводле яго праектаў узведзены: Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора, мураваныя цэрквы ў г. Лунінец (1907), г.п. Любча (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыголічы Чашніцкага (1906), Тарасава Мінскага (1908) р-наў. У 1909—12 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для гарадоў Тураў, Заслаўе, вёсак Ракаў Мінскага (узорныя), Даманавічы Салігорскага, Бабчын Хойніцкага р-наў. Распрацаваў 5 тыпавых праектаў царк.-прыходскіх школ (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́дчы, ‑ага, м.
Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік.Глебка.Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УВЯДЗЕ́НСКІ Канстанцін Аляксандравіч (1851 — ?),
бел.архітэктар, інжынер. Скончыў Пецярбургскае вучылішча грамадз. інжынераў (1872). Працаваў у Гродне, адначасова да 1875 гар.архітэктар Брэста. З 1877 губернскі архітэктар, інжынер Архангельскай губ. (Расія; пабудаваў мураваныя карпусы ў Салавецкім манастыры). У 1886—92 мінскі губернскі інжынер. Найб. значныя работы: Мінскі гарадскі тэатр і будынак рэальнага вучылішча ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ВІЧ Яраслаў Львовіч (н. 16.1.1932, в. Беліца Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1982). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у Віцебскім абл. філіяле ін-та «Белдзяржпраект», ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект», Гал.арх.-планіровачным упраўленні Мінскага гарвыканкома, БелНДІП горадабудаўніцтва (у 1985—88 гал.архітэктар), Дзяржбудзе БССР. З 1989 нач. Галоўмінскархітэктуры, гал.архітэктар Мінска, у 1994—98 гал.архітэктар ін-та «Мінскпраект». Асн. работы: генплан Брэста (1965), праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Віцебску, Гродне, Магілёве, Наваполацку і інш. (1960—71), дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра водна-зялёнага дыяметра (1971), генплана і прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. (1982), яго карэктуры да 2010 г. (1996); бел. кварталы раёна Чыланзар у Ташкенце (1966) і ў г. Кіравакан (Арменія, 1986; усе ў аўтарскім калектыве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАШЭ́ВІЧ Іван Іосіфавіч (н. 6.6.1937, в. Плотніца Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1997). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Брэсцкім аблпраекце, ін-це «Белпрампраект», з 1976 гал.архітэктар ін-та «Белсельбудпраект», з 1987 гал.архітэктар, з 1998 нам.гал. архітэктара Мінскай вобл.Асн. работы: генпланы прамысл. вузлоў у Гродне, Магілёве, Бабруйску і інш. гарадах (1964—74), комплексы з-даў у Брэсце, Віцебску, Гродне, Жодзіне, Бабруйску і інш. (1965—75), забудова вёсак Астрамечава Брэсцкага, Асавец Любанскага р-наў, пас.Жамчужны (усе 1978—85, у сааўт.), серыя сельскіх дамоў з маналітнага бетону (1984—86). З 1988 удзельнічае ў карэкціроўцы генпланаў гарадоў Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў Міхаіл Міхеевіч (н. 25.1.1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1957). Працаваў у Новасібірску. З 1975 у «Белдзяржпраекце» (гал.архітэктар ін-та), з 1978 кіраўнік майстэрні, з 1988 гал.архітэктар праектаў. Асн. работы: у Новасібірску — манумент Славы (1967), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай (1973), адм. будынак (1980, усе ў сааўт.); на Беларусі: у Бабруйску — т-р драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, інтэр’ер), у Мінску — станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), Палац Рэспублікі (2000, кіраўнік аўтарскага калектыву); прафілакторый у Валожынскім р-не (1986, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Яўген Кузьміч (н. 2.8.1937, г. Магілёў),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1985). Скончыў БПІ (1962). Працуе ў ін-це «Гомельграмадзянпраект», з 1997 гал.архітэктар. Асн. работы ў Гомелі: забудова мікрараёнаў Аэрадром (1967—70), № 35 і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўт.), № 11 (1978), № 12 (1979), № 17 (1986) у жылым раёне Валатава, комплекс інтэрнатаў з-да «Гомсельмаш» (1977—83, у сааўт.). Праектаваў таксама мікрараёны ў гарадах Рагачоў, Рэчыца, Светлагорск Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЧАНКА Барыс Міхайлавіч (18.4. 1941, Мінск — 17.12.1994),
бел.архітэктар. Сын М.Ларчанкі. Засл.архітэктар Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1964). З 1965 працаваў у ін-це «Мінскпраект» (з 1989 гал.архітэктар). Найб. значныя работы ў Мінску: комплекс будынкаў праектных ін-таў па вул. Варвашэні («Белдзіправадгас», «Сельгастэхпраект», 1970—84), станцыя метро «Плошча Перамогі» і рэканструкцыя пл. Перамогі (1984), кінатэатр «Аўрора» (1987) у комплексе з гасцініцай, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (гл.Мінскія аэрапорты; усе ў сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕМІ́ЛЕ Карл Вільгельмавіч, архітэктар 1-й пал. 19 ст. Скончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—26 Гродзенскі губернскі архітэктар. Распрацаваў праекты павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы стараж. пабудоў Гродна.