УВЯДЗЕ́НСКІ Канстанцін Аляксандравіч (1851 — ?),

бел. архітэктар, інжынер. Скончыў Пецярбургскае вучылішча грамадз. інжынераў (1872). Працаваў у Гродне, адначасова да 1875 гар. архітэктар Брэста. З 1877 губернскі архітэктар, інжынер Архангельскай губ. (Расія; пабудаваў мураваныя карпусы ў Салавецкім манастыры). У 1886—92 мінскі губернскі інжынер. Найб. значныя работы: Мінскі гарадскі тэатр і будынак рэальнага вучылішча ў Мінску.

т. 16, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)