1) дзейнасць органаў дзярж. кіравання па кантролі за выкананнем арг-цыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі ўстаноўленых дзяржавай правілаў у асобных галінах кіравання.
2) Нагляд за асобамі, вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі. Існаваў з 1966 на тэр.СССР і ажыццяўляўся органамі МУС за некаторымі катэгорыямі злачынцаў (напр., за асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі). Наладжваўся (тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года) па месцы жыхарства вызваленых і меў на мэце папярэдзіць учыненне новых злачынстваў. Адміністрацыйны нагляд устанаўліваў пэўныя абмежаванні для паднагляднага, парушэнне якіх праследавалася ў адм. ці крымін. парадку. У Рэспубліцы Беларусь адменены ў крас. 1992. У дарэвалюцыйнай Расіі дзейнічаў аналагічны гэтай адм. меры паліцэйскі нагляд, які ажыццяўляўся галосна і тайна, часова і пажыццёва. Выкарыстоўваўся не толькі як мера папярэджання крымін. злачыннасці, але і як сродак барацьбы з вызв. рухам з пач. 19 ст. Заканадаўча зацверджаны ў 1882. Паднаглядны не меў права мяняць месца жыхарства, знаходзіцца на дзярж. і грамадзянскай службе, займацца пед. дзейнасцю і г.д. Адміністрайны нагляд існуе ў многіх сучасных замежных краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРЫЯ́РШЫ РУ́КАПІС,
гістарычны зборнік 2-й пал. 17 ст. Месца ўзнікнення дакладна невядома. Захаваў 3 помнікі бел. летапісання. Пад назвай «Кройника о великих князех литовских» у зб-ку змешчаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» у рэдакцыі, блізкай да 2-й ч. Летапісу Красінскага (т.зв. Патрыяршы А). У канцы твора шэраг гіст. запісаў, у т. л. пра Аршанскую бітву 1514 з доўгім пералікам рус. баяр, узятых у палон. У П.р. змешчаны таксама няпоўны (без пачатку і канца) тэкст 2-га бел.-літ. летапіснага зводу «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — пашыранай рэдакцыі, аналагічныРумянцаўскаму летапісу (т.зв. Патрыяршы Б). Завяршае зборнік Баркулабаўскі летапіс, які захаваўся ў адзіным спісе. Астатнія бел. летапісныя творы П.р. не апублікаваны, выкарыстоўваліся толькі для розначытанняў да інш. спісаў у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907). У П.р. змешчаны таксама розныя царк.-рэліг. творы і летапісныя ўрыўкі на царк.-слав. і стараж.-рус. мовах. Да 1917 зберагаўся ў Патрыяршай б-цы (адсюль назва), цяпер у Гіст. музеі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭГА́Т (ад франц. frégate і італьян. fregata),
1) у парусным ваен. флоце 17—1-й пал. 19 ст. драўляны 3-мачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы (закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую скорасць, чым лінейны карабель. Выкарыстоўваўся ў час Крымскай вайны 1853—56, грамадз. вайны 1861—65 у ЗША і інш. 2) У 2-ю сусв. вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодачнай і проціпаветр. абароны баявых караблёў і канвояў транспартаў. Меў артыл. і тарпеднае ўзбраенне.
3) Сучасны карабель у ВМС некат. дзяржаў для процілодачнай і проціпаветр. абароны. Водазмяшчэнне да 4000 т, мае ракетна-артыл. ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыўных бомбакідальнікаў.
Літ.:
Михайлов М.А., Баскаков М.А. Фрегаты, крейсера, линейные корабли. М., 1986;
Данилов А.М. Линейные корабли и фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996.
У.Я.Калаткоў.
Брытанскі фрэгат «Броадсвард». Канец 20 ст.ФрэгатВМС Індыі (праект 11356, вытворчасць Расіі). Пач. 21 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́ЎСКІЯ КУ́ФРЫ,
вырабы бел.нар. майстроў з вёсак Агова, Опаль, Іванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл. Промысел узнік у пач. 20 ст., найб. росквіту дасягнуў у 1950-я г. Паводле канструкцыі агоўскія куфры традыцыйныя: прамавугольная скрыня памерам 60 × 110 × 80 см з пукатым векам, на 4 метал. ці драўляных колцах, з 2 ручкамі на баках.
У пач. 20 ст. іх фарбавалі ў адзін колер, акоўвалі палосамі бляхі. У 1920—30-я г. размалёўвалі ў розныя колеры. Палосамі фляндроўкі, што замяніла старадаўнюю акоўку, плоскасць куфра падзялялася на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўняліся расліннымі, геам. і зааморфнымі кампазіцыямі. Характар дэкору аналагічныінш. відам мясц. размалёўкі (гл.Агоўская размалёўка) ці аздабленню адзення, ручнікоў, дываноў. Традыцыйна існавала раздзяленне вытв. працэсаў: мужчыны выконвалі сталярныя і кавальскія работы, жанчыны — размалёўку. Промысел заняпаў у пач. 1960-х г., у 1970-я г. адроджаны (у 1978 у в. Агова створаны філіял Брэсцкай ф-кі сувеніраў).
Я.М.Сахута.
Да арт.Агоўскія куфры. Куфар. Размалёўка Т. Доўгер. 1950-я г. Вёска Агова Іванаўскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цаізі́т
(ад славен. Zois = прозвішча славен. асветніка)
мінерал класа сілікатаў у выглядзе зярністых агрэгатаў шэрага, зялёнага, ружовага, чырвонага або бурага колеру са шкляным бляскам, структурай аналагічныэпідоту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАСАБЛА́НКА (араб. Дар-эль-Бейда, літар. — белы дом),
горад на З Марока. Адм. ц. прэфектуры Касабланка. Засн. ў 16 ст. 3,1 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Атлантычным ак.Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр Марока. Прам-сць: металаапр., маш.-буд. (у т. л. аўтазборка і суднабудаванне), харчасмакавая (у т. л. рыбакансервавая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, хім., паліграфічная. Ун-т. Штогадовыя міжнар. кірмашы.
Вакол старога горада — медыны (16 ст.; магчыма, на месцы стараж.г. Анфа; часткова захаваліся сцены), што прымыкае да порта (докі, 1916, франц.арх. А.Перэ), паўкругам разросся сучасны горад з няправільнай сеткай вуліц, вял. плошчамі, шматпавярховымі жылымі, канторскімі, культавымі будынкамі, у т. л. царква Сакрэ-Кёр (1930—52, арх. П.Турнон, П.Буске), палацавы будынак Махакма-пашы (1941—52, арх. П.Кадэт; аналагічныісп.-маўрытанскаму палацу Альгамбра), «Лібертэ» (1950, арх. Л.Марандзі; выш. 78 м). На гал. плошчы ансамбль ратушы, Палаца суда, т-ра, паштамта, агляднай вежы з гадзіннікам, фантан колерамузыкі. На ўскраіне кварталы 1-павярховай традыц. забудовы з унутр. замкнёнымі дварамі, рынкамі, мячэцямі (Новая медына, Айн-Шок). На ПдЗ — раён віл, пляжаў, на ПнУ — прамысл. зона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНО́ЎСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік архітэктуры 1-й пал. 19 ст. ў в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Створаны на раўнінным беразе р. Сноўка. Былы маёнтак маршала Рдултоўскага, ад якога перайшоў да Радзівілаў. У 1-й пал. 19 ст. належаў Абуховічам, з 1854 — барону Густаву Гарцінгу. Пасля рамонту ў 1929 прыстасаваны пад канцылярыю і жыллё афіцэраў польскага корпуса аховы граніцы; выкарыстоўваўся і як казіно. Буйны манум. ансамбль арганізаваны паводле прынцыпу сім.-восевай планіроўкі. Кампазіцыйны цэнтр — мураваны палац (1927, арх. Б.Тычэцкі; класіцызм). Франтальнымі фасадамі ён шырока раскрываецца ў невял. пейзажны парк з сістэмай сажалак і каналаў. 2-павярховы цэнтр. аб’ём злучаны 1-павярховымі бакавымі крыламі-каланадамі з павільёнамі. У цэнтры выцягнутага (даўж. каля 140 м) гал. фасада — 4-калонны іанічны порцік, якому з боку тыльнага фасада адпавядаюць аналагічны порцік меншага памеру і тэраса. Бакавыя рызаліты цэнтр. корпуса вырашаны ў выглядзе «італьян. акна» (арачны праём падзелены карнізам і вузкімі прасценкамі). Бакавыя крылы аздоблены іанічнымі каланадамі, калоны якіх сім. размешчаны ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. У павільёнах выкарыстаны прамавугольныя нішы, сандрыкі аконных праёмаў. У інтэр’еры прамавугольная парадная зала (пл. 100 м²) аздоблена нішамі, скульптурай, каланадай, захавалася кафляная печ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКСТЫ́ЛЬНА-ДАПАМО́ЖНЫ́Я РЭ́ЧЫВЫ,
хімічныя прэпараты, якія выкарыстоўваюць у тэкст. прам-сці пры перапрацоўцы, фарбаванні і аздабленні валакністых матэрыялаў. Аблягчаюць перапрацоўку прыродных і хім. валокнаў (нітак), спрыяльна ўплываюць на якасць тэкст. матэрыялаў.
Для паляпшэння знешняга выгляду і аблягчэння апрацоўкі валокнаў або нітак (надання ім мяккасці, гнуткасці, фрыкцыйных і антыстатычных уласцівасцей) выкарыстоўваюць авіважныя сродкі — паверхнева-актыўныя рэчывы (ПАР) пераважна неіонагенныя. Авіважную апрацоўку (авіваж), да якой звычайна адносяць і шліхтаванне (на~ данне ніткам склеенасці для павышэння зносаўстойлівасці), ажыццяўляюць апусканнем нявысушаных валокнаў у водны раствор або эмульсію авіважнага сродку. Аналагічны працэс апрацоўкі сухой ніткі (валакна) наз. замасліваннем. Замаслівальнікі — звычайна сумесі арган. злучэнняў (напр., алкілфасфатаў, алкілстэаратаў), якія выкарыстоўваюць у выглядзе раствораў у мінер. маслах або водных эмульсій масленых кампазіцый. Авіваж тканін (аблягчае шыццё вырабаў) часта ажыццяўляюць разам з апрэтаваннем (апрэты надаюць тканінам незмінальнасць, гідрафобнасць, негаручасць і інш.спец. ўласцівасці). У якасці Т.-д.р. выкарыстоўваюць некат. антыстатыкі і антыпірэны. Да Т.-д.р. адносяць таксама змочвальнікі (пераважна аніённыя і неіонагенныя ПАР), якія павышаюць хуткасць і эфектыўнасць апрацоўкі матэрыялу растворамі солей, фарбавальнікамі і інш., выраўноўвальнікі — розныя ПАР, што забяспечваюць раўнамернасць афарбоўкі, дыспергатары, эмульгатары і інш.
Літ.:
Серебрякова З.Г. Поверхностно-активные вещества в производстве искусственных волокон. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
альбара́да
(ісп. alborada = ранішняя песня)
1) песня іспанскіх пастухоў у гонар усходу Сонца;
2) характэрны для Іспаніі ранішні канцэрт на адкрытым паветры, аналагічны вячэрняму канцэрту (гл.серэнада 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жыгучка ’пякучая крапіва’. Рус. дыял.кур., арл., варонеж., раст., краснадар., валаг., калін., гом., смал.жигу́чка, укр.жигу́чка (Грынч.) ’тс’. Усх.-слав. наз. з суф. ‑ка (< *‑ьka) ад асновы дзеепрыметніка жигуч‑, утворанага ад дзеяслова жыг‑а‑ти (гл. жыгаць), у знач. ’апякаць’. Аналагічны корань у іншых назвах крапівы: жагліўка, жыжка; параўн. з польск.дыял.żegawka, рус.жгучка ’крапіва’ і інш. Гл. жгучка.