Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
малава́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вялікай важнасці; нязначны. Малаважная акалічнасць. □ Малая, малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
форс-мажо́р
(фр. force majeure = неадольная перашкода)
надзвычайныя абставіны, якія вымушаюць дзейнічаць інакш, чым меркавалася; акалічнасць, якую немагчыма прадухіліць або ліквідаваць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФАКТ ЮРЫДЫ́ЧНЫ,
прадугледжаная ў законе акалічнасць, якая складае падставу для ўзнікнення (змянення, спынення) канкрэтных праваадносін. Ф.ю. падзяляюцца на падзеі і дзеянні. Падзеі — юрыдычна значныя факты, што ўзнікаюць незалежна ад волі людзей (натуральная смерць чалавека, сканчэнне тэрміну, гібель маёмасці ў выніку стыхійнага бедства і г.д.). Дзеянні — жыццёвыя факты, якія з’яўляюцца волевыяўленнем (г. зн. вынікам свядомай дзейнасці) людзей. Дзеянні падзяляюцца на правамерныя (адпаведныя прадпісанням прававых норм) і неправамерныя (супярэчаць закону, з’яўляюцца правапарушэннямі). Неправамерныя дзеянні падзяляюцца на злачынствы і правапарушэнні. Ф.ю. можа быць падставай для ўзнікнення адразу некалькіх праваадносін. Так, факт смерці чалавека спыняе працоўныя і шлюбна-сямейныя адносіны і ў той жа час стварае права на спадчыну маёмасці, змяняе жыллёвыя адносіны і да т.п.
in comfortable/easy circum stances у до́брым матэрыя́льным стано́вішчы;
in reduced circumstances у ця́жкім матэрыя́льным стано́вішчы
♦
in/under the circumstances пры да́дзеных абста́вінах, у гэ́тых умо́вах;
in/under no circumstances ні ў я́кім ра́зе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЗЕЕПРЫСЛО́ЎЕ,
неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыслоўя. Мае значэнне дадатковага, пабочнага дзеяння або акалічнасці спосабу дзеяння (у ролі выказніка ўжываецца толькі ў асобных гаворках: «Ён быў паехаўшы»). У бел.літ. мове захоўвае дзеяслоўнае кіраванне, мае формы незакончанага і закончанага трывання («чытаючы» — «прачытаўшы»), зваротную і незваротную формы («бялеючыся» — «бялеючы»). Форма незакончанага трывання ўтвараецца ад асноў цяперашняга часу суфіксамі «-учы (-ючы)», «-ачы (-ячы)» («несучы», «баючыся», «чытаючы», «лежачы», «гледзячы»); форма закончанага трывання — ад асноў прошлага часу суфіксамі «-ўшы», «-шы» («зрабіўшы», «прагуляўшы», «высахшы»). У сказе Дз. павінна адносіцца да таго самага суб’екта, што і дзеяслоў-выказнік. Разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе ўжываецца як акалічнасць і звычайна адасабляецца.
Літ.:
Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968. С. 61—65;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чыну́ша, ‑ы, м.
Разм.пагард. Чыноўнік, бюракрат. Асабліва радавала.. [Лабановіча] тая акалічнасць, што зкзаменатарам назначаўся не інспектар народных вучылішч, сухі і бяздушны чынуша, а выкладчык, які ў свой час быў таксама настаўнікам пачатковай школы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немалава́жны, ‑ая, ‑ае.
Даволі важны, значны. З размоў.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга.Асіпенка.Немалаважную ролю ў пашырэнні ўсяго новага, перадавога маглі б адыграць асабістыя сустрэчы спецыялістаў.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самагу́бца, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і самагубец. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкі ’ўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел.варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр.варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск.warunek, а гэта з ням.Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел.варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.