паадлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Птушкі паадляталі. Самалёты паадляталі.

2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсіх, многіх. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жаўнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі. Колас.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Адарваўшыся, адпасці — пра ўсё, многае. Куртачка на .. [Алесю], — як на футбольным мячы пакрышка, у кашулі ніводнага гузіка, — усе паадляталі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалёка

1. нареч. недалеко́, недалёко; невдалеке́, неподалёку;

2. в знач. сказ. недалеко́, недалёко;

недалёка адысці́ (адско́чыць) — недалеко́ уйти́;

н. да бяды́ — недалеко́ до беды́;

я́блык ад я́блыні недалёка адко́чваецца (па́дае)погов. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлята́ць, адляце́ць

1. (перамясціцца, аддаліцца) bfliegen* vi (s), wgfliegen* vi (s), davnfliegen* vi (s);

2. (адскочыць у бок ад штуршка) zur Site flegen*, bprallen vi (s); zurückfliegen* vi (s); zurückspringen* vi (s);

3. разм. (адарвацца) bspringen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пруд1 прудок ’будынак млына; млын (звычайна вадзяны)’ (Нас., Шат., Мік., Яруш., Бяльк., Касп.; маг., Шн. 2; полац., Нар. лекс.; Мат. Маг., дубр., Хрэст. дыял.), ’невялікі вадаём, сажалка’, ’раўчак’, ’яма ў вадаёме’ (калінк., гродз., паст., воран., Сл. ПЗБ), ’штучнае возера, ставок’ (Касп., Мік., Мядзв.), ’курган, высокае месца, якое агібаецца ракой’ (слаўг., Яшк.). Сюды ж пру́днік ’млынар’ (Нас., Касп., Мік.). Рус. пруд ’сажалка’, укр. пруд ’хуткае цячэнне’, ст.-рус. прудъ ’паток, напор; запруджанае месца’, польск. prąd ’паток, цячэнне’, чэш. proud, славац. prúd ’тс’, серб.-харв. пру̑д ’водмель, дзюна’, славен. pród ’галька, водмель’. Прасл. *prǫdъ перш за ўсё ў значэнні ’тое, што стварае перашкоду, сціскае, звужае магчымасці вольнай плыні’, найлепш прадстаўленае ў запру́да ’гаць, плаціна’; чаргуецца з pręd‑, якое ў пра́нуць ’кінуць’, рус. пряда́ть, пря́нутьадскочыць’. Роднасныя ў іншых і.-е. мовах: с.-в.-ням. sprinzen ’скакаць’, ст.-ісл. spretta ’скакаць; пырскаць, пускаць парасткі, струменіць’, с.-в.-ням. sprenzen ’пырскаць, крапіць’, spranz ’ускокванне; прарастанне’ (гл. Міклашыч, 263; Махэк₂, 485 і наст.; Фасмер, 3, 388; тут гл. і інш. літ-py; Бязлай, 3, 125; Банькоўскі, 2, 768; ЕСУМ, 4, 616; Шустар-Шэўц, 2, 1163).

Пруд2, прут, пруды́ ’паз у драўляным посудзе’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ), прут ’паз’ (круп., Нар. сл.). Гл. апруды, абруд, прыд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spring3 [sprɪŋ] v. (sprang, sprung)

1. скака́ць, уско́кваць;

spring over smth. пераско́кваць праз што-н.;

spring to one’s feet уско́чыць на но́гі;

spring to smb.’s aid кі́дацца каму́-н. на дапамо́гу

2. спружы́ніць;

spring open ра́птам адчыні́цца

3. здзіўля́ць; ра́птам адкры́ць (сакрэт);

spring a surprise прыне́сці каму́-н. неспадзява́нку

4. infml вы́йсці з турмы́; дапамагчы́ каму́-н. уцячы́

5. дава́ць це́чу

spring back [ˌsprɪŋˈbæk] phr. v. адско́чыць, адхісну́цца

spring up [ˌsprɪŋˈʌp] phr. v. ху́тка расці́, выраста́ць;

spring up like mushrooms расці́ як грыбы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

балю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Вавілыч і партызаны, якія прыходзілі яму на дапамогу, паспелі адскочыць крокаў на сотню, аднак балючая нага садоўніка пашкодзіла ўсяму. Кулакоўскі.

2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Балючы ўкол. // Які сведчыць пра боль; пакутны. Балючым енкам прагучэў самотны крык арла ў вышыні. Самуйлёнак.

3. перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні, неспакой. — Добра, тата, добра, — адказала Таня, каб хутчэй закончыць гэтую балючую размову. Шамякін. // Які выяўляецца ў рэзкай форме. Андрэй чакаў нейкага адказу, магчыма, самага балючага рэагавання. Кулакоўскі. // Вельмі важны, найбольш хвалюючы. [Дзяўчынкі] спяшаюцца выкласці самае балючае — у іх класе ёсць яшчэ вучні з дрэннымі паводзінамі. «Маладосць». // Які цяжка адбіваецца на чым‑н. Была скончана пачатковая школа, але далейшы лёс хлопчыка апынуўся ў тупіку: працяг вучобы патрабаваў грашовых затрат, балючых для сялянскай гаспадаркі. У. Калеснік.

•••

Балючае месца гл. месца.

Балючае пытанне гл. пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑ляціце; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. на пэўную адлегласць. Дзяцел толькі глянуў скоса, адляцеў за пару сосен і пачаў «тук-тук» нанова. Вось і ўся яго размова! Дубоўка.

2. Вылецеўшы, пакінуць якое‑н. месца; паляцець. Самалёты адбамбіліся і адляцелі на захад. Сабаленка. Калі Аляшкевіч расказаў пра старое вялізнае гняздо чорных буслоў і пра тое, што яны яшчэ не адляцелі, а ўжо надышоў кастрычнік, я яму не паверыў. Самусенка. // перан. Мінуць, адысці, знікнуць (пра час, мары, надзеі і пад.). Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль. Колас. Мы даўно не тыя, — адляцелі, нібы сны, мары маладыя. А. Вольскі.

3. Адскочыць, адкінуцца ўбок ад моцнага ўдару, штуршка. [Хлапчук:] — Ды каб я крутнуўся, яны [дзяўчынкі] на дзесяць крокаў адляцелі б. Рунец.

4. Разм. Адарвацца, зваліцца, адпасці (пра што‑н. прымацаванае). Раптам адляцела кола, пакацілася з дарогі. Вось схілілася дадолу, чырканула, як парогам. Дубоўка. Лісты ў спякоту не жаўцелі — Згарнуліся ў колер свой І адляцелі без надзеі На кроплю праўды дажджавой. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odbić się

odbi|ć się

зак.

1. адбіцца, адскочыць;

piłka się ~ła — мяч адскочыў (адбіўся);

2. адлюстравацца, адбіцца;

w wodzie ~ł się blask księżyca — у вадзе адлюстравалася (адбілася) святло месяца;

~ć się głośnym echem — адбіцца моцным рэхам;

3. адпіхнуцца;

4. навіг. адчаліць;

5. безас. адрыгнуцца;

~ło mu się — яму адрыгнулася

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

упра́віцца, упраўлюся, управішся, управіцца; зак.

1. з чым і без дап. Паспець скончыць, завяршыць што‑н. у тэрмін; ухадзіцца з чым‑н. Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю. Чорны. Кароўнік дзед Жораў управіўся скончыць якраз у пару. Паслядовіч. [Андрэй:] — Снапы ў гумне, тата. — У гумне? — У гумне. Управіліся да дажджу. Чарнышэвіч. // Даць рады чаму‑н., справіцца з чым‑н. Станіслаў упарціўся: было сорамна — які ён жаніх. Але і выйсця не знаходзіў. Аднаму з гаспадаркай не ўправіцца. Асіпенка. Цётка Гануля .. абяцала схадзіць [да Мікодыма], як толькі ўправіцца з хатнімі клопатамі. Марціновіч. [Рыбак] не стукаў, дзверы былі не запёртыя, управіцца з імі яму, колішняму вясковаму жыхару, было звыкла, .. і дзверы, трошкі рыпнуўшы, расчыніліся. Быкаў.

2. Паспець за які‑н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. [Косця:] — Можа выбраць вольны час ды пад’ехаць самому — Маладзечна не так далёка, за дзень управіўся б. Адамчык.

3. Змагчы, паспець зрабіць што‑н. Мартын не ўправіўся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі. Колас. — Фш-шы-ых-х! — прашыкаў звер. Стары ледзьве ўправіўся адскочыць убок. Масарэнка.

4. Адолець, стрымаць каго‑, што‑н., падпарадкаваць сваёй волі. — Адно толькі незразумела, — дадаў.. [студэнт]. — Як.. [рысь] злавіла яго? Алень малады і дужы, як гэта яна ўправілася. В. Вольскі. [Аляксандр:] — Цара скінулі — не пабаяліся, Керэнскаму па загрыўку далі, і з гэтымі ўправімся. Грахоўскі. Гнядок стрыгануў вушамі, збочыў з дарогі і панёсся проста па раллі. Бацька ледзь-ледзь управіўся з канём. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Перастаць трымацца на чым‑н.; адарваўшыся, аддзяліцца (пра што‑н. прымацаванае, вісячае). Цяжкія акутыя жалезам дзверы сарваліся з завесаў. Лынькоў. Рыпіць і грукае аб сцяну аканіца, што сарвалася з кручка, — ударыць, адскочыць і зноў калышацца. Каршукоў. / Пра лісты, плады і пад. З дуба жолуд сарвецца, Кінецца ўніз напрасткі, Доўга-доўга лічыць сукі. Барадулін.

2. Абрушыцца, зваліцца, ссунуўшыся з месца. Сарвуцца ледзяшы са стрэх — Ого! Тады ён [снег] зарагоча. Гаўрусёў. Вось.. [кропелька] сарвалася, упала на блішчасты казырок шапкі. Кулакоўскі. // Упасці адкуль‑н., страціўшы апору. Сарвацца з рыштаванняў. □ Прыгінаючыся, хапаючыся за карэнні прыбярэжных кустоў, гатовы ў любую хвіліну сарвацца ў рэчку, Піліпка сяк-так выбраўся на дарогу. П. Ткачоў. За гранітны ўчэпішся карніз, І цябе ўжо болей не пакіне Рызыка сарвацца зверху ўніз, Недзе за паўкрока ад вяршыні. Макаль. // Ссунуўшыся, саслізнуць, саскочыць з чаго‑н. Адзін раз.. [Шыбаева] рука неасцярожна сарвалася, і нож стукнуў па кастылі. Краўчанка. Каб не Генка, я напэўна быў бы пад коламі, бо мая нага сарвалася з прыступкі. Рамановіч. // Выпасці, выскачыць, вырвацца. Сарвалася з рук мадам каробка, бразнула на перон. Сташэўскі. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук, і Макарчык, не ўстояўшы на нагах, грукнуў на яго грудзьмі. Адамчык.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго‑н. Сабака сарваўся з ланцуга. □ Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда. Але сарваўся. Колас. // перан. Страціць вытрымку, кантроль над сабой. Як бы там ні было, а біцца не варта. Зноў.. [Гарбач] сарваўся. Навуменка. [Яраш] сам баяўся свайго гневу, бо ведаў, што сарвацца яму, ды яшчэ перад жанчынамі, нельга, непрыстойна. Шамякін.

4. Вельмі хутка, імкліва пакінуць якое‑н. месца. [Агрыпіна] не ўстала, а сарвалася з крэсла і, абхутаўшы твар хусткай, пайшла. Пестрак. / у перан. ужыв. Высока ў небе сарвалася ярка-блакітная зорка, прамільгнула агністай куляй і пагасла. Хадкевіч. // Разм. Кінуцца бегчы. Хлапчук, не даслухаўшы, сарваўся з месца і, як віхор, памчаўся па вуліцы, падскокваючы і махаючы рукамі. Асіпенка. Нервова гарцаваў пад.. [партызанам] конь, кусаў цуглі. Наравіў сарвацца з месца, каб дагнаць калону. Паўлаў. // Разм. Пакінуць работу, месца жыхарства і пад. Гаспадар, што ты сабе думаеш? — раптам спытала Паліна. — Тут і будзеш сядзець?.. Сарваліся з месца. Кватэру пакінулі... Мыслівец. Няёмка, праўда, перад аднавяскоўцамі — з-за дзяўчыны сарваўся чалавек у белы свет, калі дома ў яго і дастатак і пашана. Хадкевіч.

5. Нечакана пачацца, узнікнуць (пра буру, вецер і пад.). Сарваўся вецер золкі і заціх раптоўна, як узнік. А. Вольскі.

6. Раптам пачуцца, данесціся (пра гукі). Крык і плач чалавечы Сарваўся з пагрозай са струн. Куляшоў. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «з вуснаў», «з языка»). Быць сказаным міжвольна, нечакана. У.. [Карагі] чуць-чуць не сарвалася, што там [у вёсцы] стаіць штаб іх дывізіі. Колас. З языка сарвалася не зусім патрэбнае слова. Чорны. // Ад перанапружання страціць голас, змоўкнуць або перайсці па іншы тон. І ўжо ўяўляецца, што.. стаіць цёплы надвячорак, крумкаюць жабы, бегаюць замурзаныя дзеці, чуюцца жаночыя галасы з пагрозай сарвацца на сварку. Лужанін.

7. Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка. Разьба сарвалася.

8. перан. Разм. Не ўдацца, не адбыцца, застацца нявыкананым. На першым заходзе атака сарвалася. Быкаў. — Ну, прызнавайся, якое мерапрыемства сарвалася ў вас? Жычка.

•••

Як з ланцуга (прывязі) сарваўся — а) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго‑н., хто адчуў сябе на свабодзе; б) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)