адско́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адско́чу адско́чым
2-я ас. адско́чыш адско́чыце
3-я ас. адско́чыць адско́чаць
Прошлы час
м. адско́чыў адско́чылі
ж. адско́чыла
н. адско́чыла
Загадны лад
2-я ас. адско́ч адско́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час адско́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скачком аддаліцца ад каго-, чаго-н.

А. ад дзвярэй.

2. Стукнуўшыся аб што-н., адляцець.

Мячык адскочыў ад сцяны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбіцца, адляцець, адламацца (разм.).

Адскочыла ручка ў збане.

4. Адлучыцца на кароткі час (разм.).

А. у магазін на хвілінку.

|| незак. адско́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1,2 і 4 знач.) і адска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. адско́кванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.), адска́кванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і адско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адско́чыць сов.

1. отскочи́ть; отпры́гнуть;

2. (отделиться, отломиться, оторваться) отскочи́ть;

гу́зік ~чыў — пу́говица отскочи́ла;

3. разг. (быстро вырасти) отрасти́;

ата́ва за ты́дзень ~чыла сантыме́траў на дзе́сяць — ота́ва за неде́лю отросла́ сантиме́тров на де́сять;

недалёка а. — (ад каго ў чым) недалеко́ уйти́ (от кого в чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; заг. адскоч; зак.

1. Аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. хутка, скокам. [Хлопцы] рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так ўкусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела. Маўр. Як толькі.. [Турсевіч] адышоўся. Лабановіч зноў таемна пастукаў у шкло і борздзенька адскочыў. Колас. // перан. Размясціцца ў аддаленні. Ніводнага гуку ні на прыстані, ні на вёсцы, што адскочыла ў поле ад стромкага берага. Ракітны.

2. Ударыўшыся, стукнуўшыся аб што‑н., адляцець у процілеглым напрамку ці ўбок. Я падняў нават кій, намерваючыся запусціць ім у жалезную бочку.., але ў апошнюю хвіліну стрымаўся, бо пабаяўся, што адскочыць кій ад бочкі і яшчэ трапіць каму-небудзь у галаву. Карпюк.

3. Разм. Пачаць расці, адрасці. Пад яловаю лапай з сонечнага боку адскочыў кусцік зялёнай, па-вясноваму свежай травы. Лужанін.

4. Аддзяліцца, адарвацца, адляцець. На дзвярах вісеў замок. Даміра пакратаў за думку, яна адскочыла. Асіпенка. [Дзераш] разы чатыры ўдарыў.., потым падважыў пешняй, і цэлая ёмкая і важкая скіба гліны адскочыла. Шынклер.

5. Разм. Адлучыцца на кароткі час. [Вэня:] — Пакуль ты будзеш гэтым займацца [калоць свіней], я пехатой адскочу на хутары, прыгавару пару япрукоў. Чорны.

•••

Недалёка адскочыць — быць амаль аднолькавым з кім‑н. у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпры́гнуть сов. адско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отскочи́ть сов. адско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пря́нуть сов., уст. адско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпря́нуть сов. адско́чыць, адхіну́цца, адхілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адскочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсмыкну́ць

адскочыць, адхінуцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адсмыкну́ адсмыкнё́м
2-я ас. адсмыкне́ш адсмыкняце́
3-я ас. адсмыкне́ адсмыкну́ць
Прошлы час
м. адсмыкну́ў адсмыкну́лі
ж. адсмыкну́ла
н. адсмыкну́ла
Загадны лад
2-я ас. адсмыкні́ адсмыкні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адсмыкну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)