ВЭ́ГА КА́РПІО (Vega Carpio) Лопэ Фелікс дэ [вядомы як Лопэ дэ Вэга

(Lope de Vega); 25.11.1562, Мадрыд — 27.8.1635], іспанскі драматург, паэт, празаік, буйнейшы прадстаўнік ісп. Адраджэння. У 1614 прыняў сан свяшчэнніка. Аўтар каля 2 тыс. п’ес (вядомыя 500),

раманаў «Аркадыя» (1598), «Вандроўнік у сваёй айчыне» (1604), «Даратэя» (1632), больш як 20 паэм, навел, містэрый, трактатаў. Стварыў нац. драму, заснаваную на нар. традыцыях. Народны т-р Вэга Карпіо аб’яднаў ідэалы гуманізму і нар. культуру, адлюстраваў жыццё ўсіх слаёў ісп. грамадства — ад сялян да арыстакратаў. У трактаце «Новае майстэрства пісаць камедыі ў наш час» (1609) сфармуляваў асн. прынцыпы сваёй драматургіі. Дынамічнае развіццё сюжэта (3 акты замест 5), дасціпны дыялог, афарыстычная жывая размоўная мова, яркія вобразы, спалучэнне камічнага і трагічнага ў яго п’есах разумна ўраўнаважваюць густы гледачоў і памкненні аўтара. Найб. значныя драмы на гіст. тэмы: «Фуэнтэ Авехуна» («Авечая крыніца», 1619) пра барацьбу сялян за сваю чалавечую годнасць і грамадз. правы ў перыяд Рэканкісты, «Вялікі герцаг Маскоўскі» (1617), «Зорка Севільі» і «Кроў невінаватых» (абедзве 1623). У шматлікіх камедыях («Настаўнік танцаў», 1593; «Сабака на сене», 1618; «Дзяўчына са збаном», выд. 1646, і інш.) дасягнуты майстэрскі кампраміс паміж рэнесансавай канцэпцыяй героя і саслоўна-іерархічнай ідэалогіяй грамадства. На бел. мову яго камедыі «Раба свайго каханага» і «Дурнічка» пераклалі А.​Вярцінскі і П.​Макаль (1981). П’есы Вэга Карпіо трывала ўвайшлі ў рэпертуар бел. т-раў: «Дурная для іншых, разумная для сябе» (БДТ-1, 1940), «Сабака на сене» (Рускі драм. т-р, 1940; БДТ-1, 1943), «Дзяўчына са збаном» (т-р імя Я.​Коласа, 1950), «Настаўнік танцаў» (тамсама, 1952), «Дурнічка» (тамсама і Рускі драм. т-р, 1968), «Раба свайго каханага» (т-р імя Я.​Коласа, 1974), «Валенсіянскія вар’яты» (т-р імя Я.​Купалы, 1983).

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—6. М., 1962—65.

Літ.:

Плавскин З. Лопе де Вега, 1562—1635. Л.;

М., 1960;

Лопе де Вега: Библиогр. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. 1735—1961. М., 1962.

Н.​М.​Саркісава.

т. 4, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирха ’вырабленая скура’. Польск. ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руно́1 ’шэрсць авечкі’ (ТСБМ), ’воўна з адной авечкі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’воўна з ягнят і маладых авечак’ (малар., Сл. Брэс.), ’неразабраная воўна з авечкі’, ’пух у качкі’ (ТС), ру́на ’шэрсць’ (Касп.), ’воўна з адной авечкі’, ’скрутак воўны’ (Сл. ПЗБ, Нас.), ст.-бел. руно ’адзінка колькасці воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ру́но, рус. руно́, польск. runo, чэш. rouno, славац. rúno, славен. rúno, серб.-харв. ру́но, балг. ру́но, макед. руно, ст.-слав. руно. Прасл. *runo [< *rou̯‑no] ’воўна на целе авечкі; скура авечкі з воўнай’ — вытворнае з суфіксам ‑no ад таго ж кораня, што і рваць < прасл. *rъvati з карнявым вакалізмам, як у літ. ráuti ’рваць, вырываць, скубці’, лат. raût ’вырываць, дзерці’. Прасл. *runo першасна — ’тое, што вырвана, выскубана’ > ’воўна, выскубаная з авечкі’, бо калісьці воўну бралі, выскубаючы яе з авечкі. Параўн. лац. vellusавечая воўна’ ад vellō ’рву, вырываю, скубу’ (Борысь, 527–528; Міклашыч, 284; ESJSt, 13, 783; Глухак, 534).

Руно́2 ’густая рунь’ (ТС), ру́на (ру́но) ’пушыстая зелень на засеяным полі’ (Нас.), укр. ру́но ’усходы’, рус. руно́ ’пучок хмелю з карэннаму. Гл. рунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́ва 1, ‑ы, ж.

Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельніка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава. Алешка. Госць лавы не праседзіць. Прыказка. // Тое, што і лаўка ​1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед. Зарыцкі.

•••

Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

ла́ва 2, ‑ы, ж.

1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.

2. перан. Імклівая, нястрымная маса каго‑, чаго‑н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава. Гамолка.

3. у знач. прысл. ла́вай. Суцэльным патокам. Радасць льецца лавай.

ла́ва 3, ‑ы, ж.

Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. □ Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў. Гурскі.

[Польск. ława — рад, шарэнга.]

ла́ва 4, ‑ы, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе. Аўрамчык.

ла́ва 5, ‑ы, ж.

Разм. Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго‑н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі. Колас. Уборка і малацьба збожжа былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skóra

skór|a

ж.

1. скура;

spierzchnięta (popękana) ~a na rękach — парэпаная (патрэсканая) скура на руках;

~a surowa — нявырабленая скура;

~a cielęca wyprawiona — вырабленая цялячая скура;

garbować ~ę — а) вырабляць скуру;

лупцаваць;

2. шкура (здзёртая);

~a owcza — авечая скура, аўчына;

obedrzeć ze ~y — здзерці шкуру;

drżeć o swoją ~ę — дрыжаць за сваю шкуру;

komu wyłoić — спусціць шкуру з каго;

dać w ~ę — адлупцаваць;

czuć przez ~ę — скурай чуць; прадчуваць;

wilk w owczej ~ze — воўк у авечай шкуры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рапу́ха ’вялікая палявая жаба з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Гом., Сцяшк., ЛА, 1), ’жаба, Bufo vulgaris’ (Касп.), рапу́га ’земляная жаба’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), рыпу́га, рапо́ха ’тс’ (Сл. ПЗБ), ро́пуха ’жаба з жоўтым падбрушшам’ (ТС), рабу́ха, храпу́ха ’тс’ (ЛА, 1), рапэ́ся ’жаба’ (круп., Макар.); у большасці гаворак выступае ў значэннях ’неахайная жанчына’, ’жанчына, што мае пачварны твар пасля воспы’. Параўн. укр. ро́пуха, ряпу́ха, ро́павка ’жаба’, рус. дыял. ропу́ха, польск. ropuchay chropucha ’тс’, каш. ropuchaавечая вош’, чэш. ropucha ’жаба’ (з польск.), славац. ropucha, repucha ’тс’, в.-луж. ropucha ’вадзяны хрэн’. Старажытная арэальная назва, метафарычна перанесеная пазней на іншыя асобы, прадметы або з’явы на вобразнай аснове (з-за няроўнай барадаўчатай скуры, непрыемнага выгляду, надутасці і пад.), параўн. ESSJ, Ukaz. čislo, 89–92 (з аглядам версій). Насовіч адзначае, што рапуха гукапераймальнае ад крыку жаб, што нельга выключыць, улічыўшы пастаянны прызнак, што вылучаецца ў народнай мове, параўн. скверэцца як рапуха (Сержп. Прык.), і наяўнасць анаматапеічнай варыянтнай базы *rep‑, *rop‑ (гл. Шустар-Шэўц, 2, 1236). Брукнер (463, гл. таксама Трубачоў у Фасмера, 3, 503; ЭССЯ, 8, 82; 11, 90) узводзіць да *chropucha ад шурпатай, “храпаватай” скуры, да гэтага польск. дыял. rapaty ’шурпаты, шорсткі’ і rupić ’рабіцца няроўным, шурпатым, (пра твар) бугрыстым, васпаватым’, серб. рапав, храпав ’бугрысты, шурпаты’, што суадносяць з літ. rùpti ’рабіцца шурпатым’. Фасмер (3, 503) схіляецца да сувязі з рапа́ ’бруд, падобны на гной’ (гл.), што суадносіцца з іншай назвай земляная жаба, ралейная жаба ’жаба, што сядзіць у зямлі, глеі, рапе’. Адносіны славянскіх назваў да літ. rùpuże ’жаба’ застаюцца няяснымі, аднак пераважае думка пра незалежныя ўтварэнні, параўн. Анікін, Опыт, 263, дзе запазычанне дапускаецца толькі для формы рус., бел. рапу́га (< літ. rapūga ’жаба’). Беларускі ўплыў мяркуецца для літ. rapùkas ’жаба з чырвоным жыватом’. Элемент ‑пуга ў складзе назвы можа звязвацца са значэннем ’дуць, надувацца’, параўн. харв. žaba puhača ’рапуха’ (= žaba krastača), якое Скок (3, 69, 77) атаясамлівае з іншай назвай — pugȁča ’тс’, што яшчэ раз сведчыць пра магчымасць розных уплываў і асацыяцый, выкліканых яркім вобразам аб’екта намінацыі, у тым ліку з *korsta ’кароста’ (кароставая жаба, Сл. ПЗБ), *kora ’кара’ (каравая жаба, ЛА, 1), *korpa ’рубец, бародаўка’, *korpavъjь ’бугрысты, выспаваты’ (каропавая жаба, Сл. ПЗБ), гл. ЭССЯ, 11, 90, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галава́, ы́; мн. гало́вы (з ліч. 2, 3, 4 галавы́), ‑ло́ў; ж.

1. Верхняя частка цела чалавека, верхняя або пярэдняя частка цела жывёліны, якая заключае ў сабе мозг. Павярнуць галаву. Зняць шапку з галавы. □ На галовах — баявыя каскі, Кліча ў даль няведамы паход. Аўрамчык. // У значэнні адзінкі падліку жывёлы. У дзесяці новых прасторных памяшканнях будуць экспанавацца сотні галоў высокапрадукцыйнай жывёлы, выведзенай у калгасах і саўгасах краіны. «Беларусь».

2. перан. Розум, свядомасць; развага. Ясная галава. □ Цвярозыя мужыцкія галовы прадугледжвалі ўсё. Мурашка. // Пра чалавека вялікага розуму. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае .. Гэта, брат, галава! Крапіва. // Іран. Пра нездагадлівага, някемлівага чалавека. Эх, ты, галава, нічога не разумееш! // якая. Пра чалавека як носьбіта якіх‑н. уласцівасцей, якасцей. Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

3. перан. Кіраўнік, начальнік; старэйшы ў сям’і. Містэр Брэдлей — паветраны кароль, галава ўсёй кампаніі — сядзіць у машыне. Лынькоў. Таццяне падабалася, што бацька і тут, у атрадзе, адчувае сябе галавой сям’і. Шамякін.

4. м. Старшыня і кіраўнік некаторых выбарных органаў у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ваеннае або грамадзянскае званне. Казацкі галава. Гарадскі галава.

5. перан. Пярэдняя частка, пачатак чаго‑н. Галава калоны. □ Марудна паварочваецца галава Вялікай Мядзведзіцы, прывязанай за хвост яркай зоркі. Асіпенка.

6. Харчовы прадукт у выглядзе шара або конуса. Галава сыру.

•••

Авечая галава — пра тупога бяспамятнага чалавека.

Адамава галава — малюнак чэрапа з дзвюма перакрыжаванымі кветкамі як сімвал абазначэння смерці, яду і пад.

Адказваць галавою гл. адказваць.

Адкруціць галаву каму гл. адкруціць.

Акунуцца з галавой гл. акунуцца.

Бедная галава — пра няшчаснага чалавека, які выклікае спагаду.

Без галавы — пра неразумнага, тупаватага чалавека.

Біцца галавой аб сцяну гл. біцца.

Брацца (узяцца) за галаву гл. брацца.

Браць (узяць) у галаву гл. браць.

Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Варушыць галавой гл. варушыць.

Вецер (гуляе) у галаве у каго гл. вецер.

Вешаць галаву гл. вешаць.

Вісець над галавой гл. вісець.

Выдаць (сябе) з галавой гл. выдаць.

Выкінуць з галавы гл. выкінуць.

Вылецець (выскачыць) з галавы гл. вылецець.

Вялікая галава — пра разумнага, мудрага чалавека.

Галава варыць у каго — пра кемлівага, разумнага чалавека.

Галава зварыла — а) зрабіў што‑н. не так, як трэба, дапусціў якое‑н. глупства. [Базыль:] Гэта ж трэба — галава зварыла, пайшоў да Пшыбыльскага ў паслугачы! Шынклер; б) прыняў правільнае рашэнне. У адказны момант яго галава зварыла як трэба.

Галава і два вухі — пра нездагадлівага, прастакаватага чалавека.

Галава ідзе кругам у каго — хто‑н. страціў здольнасць цвяроза разважаць ад мноства клопатаў, дум і пад.

Галава кружыцца (круціцца); галава закружылася (закруцілася) у каго — а) пра галавакружэнне. Галава кружыцца ад малакроўя; б) хто‑н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.

Галава трашчыць (развальваецца) — а) пра моцныя болі ў галаве; б) ад чаго хто‑н. траціць здольнасць разважаць ад празмернай работы, шуму, клопату і пад.

Галава як рэшата — пра дрэнную памяць.

Галаву адарваць гл. адарваць.

Гарачая галава — пра нястрымнага, схільнага да захаплення чалавека.

Губляць галаву гл. губляць.

Дайсці сваёй галавой гл. дайсці.

Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) гл. даць.

Дзіравая галава — пра чалавека з дрэннай памяццю.

Дубовая галава — пра тупога, неразумнага чалавека.

Дурыць галаву гл. дурыць.

Забіць галаву чым гл. забіць.

Задраць галаву гл. задраць.

Задурыць галаву гл. задурыць.

Закружылася (закруцілася) у галаве гл. закружыцца.

Закружыць галаву каму гл. закружыць.

Закруціць галаву каму гл. закруціць.

Залатая галава — пра здольнага, таленавітага чалавека.

З галавой — пра разумнага, талковага чалавека.

З галавы да ног (пят); з ног да галавы; ад пят да галавы — а) зверху данізу; поўнасцю. Прамокнуць з галавы да ног; б) ва ўсім: у думках, учынках і пад. (быць кім‑н., якім‑н.). Ён быў артыстам з галавы да ног.

З галавы не выходзіць гл. выходзіць.

Злажыць (скласці) галаву гл. злажыць.

Зняць (знесці) галаву каму, у каго гл. зняць.

Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) гл. карона.

Каша ў галаве гл. каша.

Класці галаву гл. класці.

Класці галаву на калодку гл. класці.

Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) гл. хапаць.

Кружыць галаву гл. кружыць.

Крукам (шастом) галавы не дастаць каму гл. дастаць.

Круціць галаву гл. круціць.

Ламаць галаву гл. ламаць.

Лезці ў галаву гл. лезці.

Марочыць галаву каму гл. марочыць.

Мець галаву (на плячах, на карку) гл. мець.

На галаву — у разліку на кожнага.

На галаву вышэй за каго — значна перавышае каго‑н. у якіх‑н. адносінах, па якіх‑н. якасцях.

Налажыць галавой гл. налажыць.

Намыліць галаву каму гл. намыліць.

На сваю галаву — сабе на шкоду.

На свежую галаву — пасля адпачынку, пакуль не стаміўся.

На скрут (злом) галавы гл. скрут.

Не знасіць галавы каму гл. знасіць.

Не ідзе (не выходзіць) з галавы гл. ісці.

Не ідзе (не лезе) у галаву гл. ісці.

Няма галавы гл. няма.

Павесіць (звесіць) галаву гл. павесіць.

Падняць (узняць) галаву гл. падняць.

Паплаціцца галавой гл. паплаціцца.

Паставіць з ног на галаву гл. паставіць.

Пастаяць галавой гл. пастаяць.

Прыйсці ў галаву каму гл. прыйсці.

Прытуліць галаву гл. прытуліць.

Разумная галава — пра талковага, разумнага чалавека.

Ручацца галавой гл. ручацца.

Садовая галава — пра някемлівага, рассеянага чалавека.

Сам чорт галаву зломіць гл. чорт.

Сарваць галаву каму гл. сарваць.

Светлая галава — пра разумнага, здольнага лагічна думаць чалавека.

Сесці на галаву каму гл. сесці.

Скруціць (зламаць) сабе галаву гл. скруціць.

Сушыць галаву гл. сушыць.

Схапіцца за галаву гл. схапіцца.

Схіліць галаву перад кім-чым гл. схіліць.

Убіць (набраць) сабе ў галаву гл. убіць.

Убіць у галаву каму гл. убіць.

У галавах — ва ўзгалоўі.

Удалая галава — пра смелага, адчаяннага чалавека.

Хадзіць на галаве гл. хадзіць.

Хапацца за галаву гл. хапацца.

Хоць кол на галаве чашы гл. часаць.

Цераз галаву чыю — не папярэдзіўшы каго‑н., мінуўшы каго‑н.

Як на маю дурную галаву (мой дурны розум) — як мне здаецца, на мой погляд.

Як снег на галаву гл. снег.

Яловая галава — пра бесталковага, дурнога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галава́

1. ж., в разн. знач. голова́;

павярну́ць ~ву́ — поверну́ть го́лову;

сто гало́ў рага́тай жывёлы — сто голо́в рога́того скота́;

г. кало́ны — голова́ коло́нны;

г. сы́ру — голова́ сы́ру;

2. м. (главное лицо) глава́;

г. сям’і́ — глава́ семьи́;

г. ўра́да — глава́ прави́тельства;

3. м., уст. голова́;

гарадскі́ г. — городско́й голова́;

мёртвая г.зоол. мёртвая голова́;

у ~вах — в голова́х, в изголо́вье;

злама́ць (скруці́ць) сабе́у́ — слома́ть (сверну́ть) себе́ ше́ю;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

аве́чая г. — бара́нья башка́;

г. яло́вая — голова́ ело́вая;

бе́дная г. — бе́дная голова́;

гара́чая г. — горя́чая голова́;

дзіра́вая г. — дыря́вая голова́;

дубо́вая г. — дубо́вая голова́;

залата́я г. — золота́я голова́;

све́тлая г. — све́тлая голова́;

г. — два ву́хі — садо́вая голова́;

вы́біць дур з ~вы́ — вы́бить дурь из головы́;

г. ідзе́ кру́гам — голова́ идёт кру́гом;

як снег на ~ву́ — как снег на го́лову;

ве́цер у ~ве́ — ве́тер в голове́;

з ~во́й — с голово́й; башкови́тый;

хоць кол на ~ве́ чашы́ — хоть кол на голове́ теши́;

як на маю́ дурну́ю ~ву́ (мой дурны́ ро́зум) — по мое́му сла́бому разуме́нию;

ле́зці ў ~ву́ — лезть в го́лову;

не знасі́ць ~вы́ — (каму) не сноси́ть головы́ (кому);

падня́ць (узня́ць) ~ву́ — подня́ть го́лову;

вы́йсці (вы́лецець, вы́скачыць) з ~вы́ — вы́йти (вы́лететь, вы́скочить) из головы́;

у вір ~во́ю — в о́мут голово́й;

стая́ць над ~во́ю — стоя́ть над голово́й;

вы́даць (сябе́) з ~во́й — вы́дать (себя́) с голово́й;

зве́сіць (апусці́ць) ~ву́ — пове́сить (опусти́ть) го́лову;

трыма́ць ~ву́ высо́ка — держа́ть го́лову высоко́;

се́сці на ~ву́ — сесть на го́лову;

даць ~ву́ на адсячэ́нне — дать го́лову на отсече́ние;

г. кру́жыцца (кру́ціцца) — голова́ кру́жи́ться;

у ~ве́ закружы́лася (закруці́лася) — в голове́ закружи́лось;

закруці́ць ~ву́ — вскружи́ть го́лову;

валі́ць з хво́рай ~вы́ на здаро́вую — вали́ть с больно́й головы́ на здоро́вую;

хадзі́ць на ~ве́ — ходи́ть на голове́;

рызыку́ючы ~во́й — риску́я жи́знью;

варушы́ць ~во́ю — шевели́ть мозга́ми;

няма́ дзе ~ву́ прытулі́ць — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть;

во́лас з ~вы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

з ~вы́ да ног — с головы́ до ног;

з ног да ~вы́ — с ног до головы́;

удзяўбці́ (убі́ць) у ~ву́ — вдолби́ть (вбить, втемя́шить) в го́лову;

куры́ная г. — кури́ная голова́;

руча́цца ~во́й — руча́ться голово́й;

а яму́ (ёй, ім) не ў ~ве́ — а ему́ (ей, им) и го́ря ма́ло;

не гэ́та (у каго) у ~ве́ — не э́то (у кого) на уме́;

а мне гэ́та не ў ~ве́ — а я э́то из ви́да упусти́л; а мне невдомёк;

не мець клёку ў ~ве́ — без царя́ в голове́;

тлумі́ць (маро́чыць) ~ву́ — моро́чить го́лову;

дайсці́ сваёй ~во́ю — дойти́ свои́м умо́м;

клёпкі ў ~ве́ не хапа́е — клёпки в голове́ не хвата́ет;

няха́й твая́ (яго́) г. не балі́цьэ́то не твоя́ (не его́) забо́та;

набра́ць (сабе́) у ~ву́ — вбить (себе́) в го́лову;

мякі́на ў ~ве́ — мяки́на в голове́, пуста́я башка́; голова́ трухо́й наби́та;

не з тваёй (ва́шай і г.д.) ~во́й — не с твои́м (ва́шим и т.д.) умо́м; не твоего́а́шего и т.д.) ума́ де́ло;

злажы́ць ~ву́ — сложи́ть го́лову;

прыйсці́ ў ~ву́ — прийти́ в го́лову;

у ~ву́ не ле́зе — в го́лову не ле́зет;

схапі́цца за ~ву́ — схвати́ться за го́лову;

не то́ўпіцца ў ~ве́ — не вмеща́ется в голове́;

не схіля́ць ~вы́ — не склоня́ть головы́;

пастая́ць ~во́й — постоя́ть голово́й;

падста́віць ~ву́ — подста́вить го́лову;

акуну́цца з ~во́й — окуну́ться с голово́й;

бі́цца ~во́й аб сцяну́ — би́ться голово́й об сте́ну;

вы́кінуць ду́расць з ~вы́ — вы́бросить дурь из головы́;

адда́ць ~ву́ пад закла́д — отда́ть го́лову в закла́д;

адка́зваць ~во́й — отвеча́ть голово́й;

міністэ́рская г. — министе́рская голова́;

г. з плеч — голова́ с плеч;

о́й налажы́ць — пропа́сть; поги́бнуть;

сту́кнула ў ~ву́ — сту́кнуло в го́лову;

зняць ~ву́ — снять го́лову;

засе́сці ў ~ву́ — засе́сть в го́лову;

адуры́ць (задуры́ць) ~ву́ — (каму) заморо́чить го́лову (кому);

згубі́ць ~ву́ — потеря́ть го́лову;

намы́ліць ~ву́ — (каму) намы́лить го́лову (кому);

на све́жую ~ву́ — на све́жую го́лову;

з ~вы́ не выхо́дзіць — из головы́ не выхо́дит;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

мець ~ву́ на пляча́х — име́ть го́лову на плеча́х;

адкруці́ць ~ву́ — (каму) сверну́ть го́лову (кому);

забі́ць ~ву́ — (чым) заби́ть го́лову (чем);

уда́рыць у ~ву́ — уда́рить в го́лову;

це́раз ~ву́ — (чыю) че́рез го́лову (чью);

кроў кі́нулася ў ~ву́ — кровь бро́силась (уда́рила) в го́лову;

вы́кінуць з ~вы́ — вы́бросить из головы́;

за ба́цькавай ~во́й (жыць) — за роди́тельской спино́й (жить);

як абухо́м па ~ве́ — как о́бухо́м по голове́;

г. як рэ́шата — дыря́вая голова́;

г. (не) ва́рыць — голова́ (не) ва́рит;

паста́віць з ~вы́ на но́гі — поста́вить с головы́ на́ ноги;

схілі́ць ~ву́ — (перад кім, чым) склони́ть го́лову (перед кем, чем);

сам сабе́ г. — сам себе́ голова́;

каро́на з ~вы́ не зва́ліцца (не спадзе́) — коро́на с головы́ не упадёт;

кру́кам ~вы́ не даста́ць — не подступи́ться;

на скрут (злом) ~вы́ — сломя́ го́лову; очертя́ го́лову;

лама́ць ~ву́ — (над чым) лома́ть го́лову (над чем);

заплаці́ць ~во́й — заплати́ть голово́й;

адна́ г. до́бра, а дзве лепшпосл. ум хорошо́, а два лу́чше;

і да булавы́ трэ́ба г.посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́;

што г., то ро́зумпосл. ско́лько голо́в, сто́лько умо́в;

за дурно́й ~во́й нага́м неспако́йпосл. дурна́я голова́ нога́м поко́я не даёт;

ад чужо́га ша́лу г. кру́ціццапосл. в чужо́м пиру́ похме́лье;

пакая́ннай галавы́ меч не сячэ́посл. пови́нную го́лову меч не сечёт;

што ў цвяро́зага ў ~ве́, то́е ў п’я́нага на языку́посл. что у тре́звого на уме́, то у пья́ного на языке́;

г. з пакло́нам, язы́к з прыгаво́ркайпогов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (прибау́ткой)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)