Батарэ́я. Рус. батаре́я, укр. батаре́я (ст.-укр. батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап. форм, можа, праз польск. bateria). Запазычанне з ням. Batterie або франц. batterie (да battre ’біць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр. батаре́я яўна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́днік ’вярба’ (Касп.). Рус. дыял. бро́дни́к ’вербавы хмызняк’, ’кара вярбы’. Калі гэта не нейкія другасныя формы (параўн. бел. брэд, брэднік, рус. бред, бреди́на вярба’), то пацвярджаецца этымалогія Бернекера, 83, і Фасмера, 1, 210, пра сувязь назв, вярбы (bred‑) з дзеясловам bresti bredǫ ’брадзіць’. Гл. брэд2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бубэ́нчыкі ’расліна гарлачык жоўты, Nuphar luteum Sm.’ (Бейл.), рус. бубе́нчики ’тс’. Ад бубе́нчик (памяншальнае ад бу́бен, гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак. Параўн. яе іншыя назвы: бел. ба́нька, булдоўка, глечыкі, кушынкі, гарлачыкі, жбанкі, рус. кубы́шка, укр. гле́чики, куби́шка, кувши́нчик, збанок. Параўн. Мяркулава, Очерки, 32–33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́йвал ’буйвал’ (БРС. Бяльк.), таксама ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883). Рус. бу́йвол, укр. бу́йвіл. Старое запазычанне (параўн. ст.-рус. быволъ і г. д.) з лац. *būvalus з ад’ідэацыяй да *bujь дзікі’ і *vоlъ. Гл. Фасмер, 1, 234. Бу́йвал азначае і ’птушка бугай’ (Інстр. II), параўн. буга́й2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буту́з. Відавочна, запазычанне з рус. буту́з, буту́с ’тоўсты малы чалавек, карапуз’, якое лічаць вытворным ад дзеяслова буте́ть таўсцець’ (Гараеў, 25; Сабалеўскі, РФВ, 66, 333; Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238). Іншыя думаюць, што рус. слова — цюркізм (так Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 44; супраць Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус. волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл. *vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав. вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адзіне́ц (пра лася, кабана) (БРС, Гарэц., Касп., Інстр. II), ’адзіны сын у сям’і’ (КСТ), ст.-бел. одинець ’няпарны собаль’ (1541) (Нас. гіст.), ст.-рус. одинець, рус. одинец дзік або лось’, укр. одинець, польск. odyniec ’стары дзік або зубр’ (< укр.) да адзін. Гл. Патабня, РФВ, 1, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абвурга́ніваць ’абыгрываць’, абвурганівацца ’прайграваць’ (Нас.). Няясна. Ці існуе сувязь з варган, ст.-рус. оръганъ, польск. organy, чэш. varhany ’прымітыўны музыкальны інструмент’, гл. Шварц, AfslPh, 40, 290, напрамак запазычання лац. > ням.-бав. > чэш. > ст.-рус. Параўн. пач. v‑ у бел., укр. і літ. адпаведніках. Або да варганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)