абласная газета. Выдаецца з 30.10(12.11).1917 у Гомелі на бел. мове. У 1917—29 выходзіла на рус. мове, пад рознымі назвамі. Спачатку наз. «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час акупацыі Гомеля герм. войскамі (люты 1918 — студз. 1919) не выходзіла. З 1930 наз. «Палеская праўда», з 1938 сучасная назва. У Вял.Айч. вайну орган Гомельскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1.5 да 20.11.1943). Пасля вайны — орган Гомельскіх абл. і гар. к-таў КПБ, абл. і гар. Саветаў нар. дэпутатаў. З вер. 1991 — абл. газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-паліт., эканам., гісторыка-краязнаўчага і культ. жыцця Гомельшчыны, усёй Беларусі. Асвятляе міжнар. падзеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «СТРОМАЎТАЛІ́НІЯ», Гомельскі завод па вырабе абсталявання ў аўтаматычную лінію для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Засн. ў 1895 як рамонтна-мех. майстэрні «Рухавік» па рамонце лесапільных, маслабойных з-даў і млыноў. У 1920-я г.наз. «Рухавік рэвалюцыі», выпускаў с.-г. машыны. З 1930 спецыялізаваўся на рамонтных работах і вытв-сці запчастак для трактароў. У Вял.Айч. вайну эвакуіраваны ў г. Аткарск Саратаўскай вобл.Пасля аднаўлення ў Гомелі (1943—44) выпускаў тарфяныя машыны. З 1966 Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання («Тарфмаш»). З 1983 сучасная назва. Асн. Прадукцыя (1997): абсталяванне і запчасткі для прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў. Пастаўляе прадукцыю ў краіны СНД, супрацоўнічае з Фінляндыяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй, Кубай, Сірыяй.
прыроджаная, спадчынная хвароба дзяцей. Узнікае ва ўлонні маці ці ў першыя дні пасля нараджэння ад несумяшчальнасці крыві маці і плода па рэзус-фактары або інш. групавых асаблівасцях (гл.Групы крыві). Рэзус-фактар, які трапляе ў кроў рэзус-адмоўнага чалавека, выклікае імунную рэакцыю з утварэннем антырэзусных цел. Стан сенсібілізацыі да рэзус-фактара пры першай цяжарнасці можа не развіцца і дзіця нараджаецца здаровым, пры наступных цяжарнасцях дзеці могуць нараджацца хворымі. У аснове хваробы — гемоліз (распад) эрытрацытаў і назапашванне ў крыві атрутнага рэчыва (непрамога білірубіну, гл.Кроў). Прыкмета гемалітычнай хваробы нованароджаных: анемія, жаўтуха, парушэнне дзейнасці ц. н. с. (ад атручэння). Лячэнне: заменнае пераліванне крыві, гемасорбцыя, увядзенне плазмы; фотатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНО́ВІЧ (Маркіян Якаўлевіч) (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937),
савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англа-амер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасляграмадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ваен. акругамі. З 1933 нач. Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл.Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл.ЦВКБССР у 1925—27, канд. у чл.ЦВКБССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁЗЫ (галанд. geuzen ад франц. gueux жабракі),
1) мянушка ўсіх праціўнікаў ісп. панавання ў Нідэрландах у час Нідэрл. рэвалюцыі 1566—1609. Напачатку гёзы (ад беднай вопраткі сельскіх дваран) называлі членаў Саюза дваран (створаны апазіц.нідэрл. знаццю ў 1563 з мэтай абароны «законнымі сродкамі» паліт. і рэліг. вольнасцей краіны), якія 5.4.1566 уручылі ў Бруселі сваю петыцыю ісп. намесніцы, потым мянушка пашырана і на нідэрл. партызан, якія на сушы (лясныя гёзы) і на моры (марскія гёзы) вялі ўзбр. барацьбу супраць ісп. войск і іх памагатых. Пасля заняцця марскімі гёзамі порта Брыл (1.4.1572) паўсталі Флісінген, Феер, Арнемёйдэн, Энкхёйзен і інш. гарады.
2) Мянушка прадстаўнікоў ліберальнай апазіцыі ў Бельгіі ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕДЫГЕ́Й, Ідыгу,
Ідыку (1352—1419),
эмір Белай Арды, заснавальнік Нагайскай Арды. Разам з ханам Цімур Кутлукам пачаў вайну з Тахтамышам. У 1397 узначаліў войска Залатой Арды. У бітве на Ворскле 1399 разбіў аб’яднаныя сілы вял.кн.літ. Вітаўта і Тахтамыша. Пасля смерці Цімур-Кутлука ў 1399 фактычна стаў на чале Залатой Арды, правёў аб’яднанне ўсіх ранейшых улусаў манг. палкаводца Джучы. У 1406 забіў Тахтамыша, у 1407 арганізаваў паход на г. Булгар. У 1408 напаў на Русь, разбурыў гарады Серпухаў, Дзмітраў, Растоў, Пераяслаў, Ніжні Ноўгарад, аблажыў Маскву, але не ўзяў яе. У час смуты 1410—12 Е. страціў уладу ў Ардзе і ўцёк у Харэзм. Забіты сынам Тахтамыша. Жыццю Е. прысвечаны гераічны эпас цюрк. народаў «Едыгей».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎ (Канстанцін Сцяпанавіч) (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. У с.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш.ПасляЛют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛО́НКІНА (Вольга Мікалаеўна) (н. 15.1.1956, г. Драгобыч, Украіна),
бел. тэатральны мастак. Пасля сканчэння Растоўскага маст. вучылішча (1981) мастак па касцюмах Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Створаныя ёй касцюмы вызначаюцца вынаходлівасцю, дасціпнасцю вырашэння, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў. Найб. адметныя касцюмы да спектакляў «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані і «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна (1985), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1992), «Халопка» М.Стрэльнікава (1994), «Капялюш Напалеона» О.Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1997) у т-ры муз. камедыі, оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1990) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі.
Л.І.Дабравольская.
В.Жалонкіна. Эскізы касцюмаў да спектакля «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Андрэй Аляксандравіч) (26.2.1896, г. Марыупаль, Украіна — 31.8.1948),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Удзельнік рэв. руху з 1912, чл. Цвярскога к-таРСДРП(б) з 1916. У 1917 на вайск. службе, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. ПасляЛют. рэвалюцыі 1917 чл. палкавога к-та, старшыня Шадрынскага к-таРСДРП(б). У 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Урале і ў Цверы, рэдактар газ. «Тверская правда». З 1922 на сав. і парт. рабоце. У 1934—48 сакратар ЦК, адначасова ў 1934—44 1-ы сакратар Ленінградскага абкома і гаркома ВКП(б). У Вял.Айч. вайну чл.Ваен. савета Ленінградскага фронту, генерал-палкоўнік (1944). Адна з прыбліжаных да І.В.Сталіна асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖНІ́ВЕНЬСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1945у В’етнаме,
нацыянальна-вызваленчае, нар.-дэмакр. і сацыяліст. выступленне ў канцы 2-й сусв. вайны. Падрыхтавана В’етмінем. 16 жн. пачалася ўсев’етнамская паліт. забастоўка пад лозунгам устанаўлення незалежнай рэспублікі. 19 жн. ў Ханоі ўзбр. рабочыя атрады пад кіраўніцтвам камуністаў скінулі праяпонскі ўрад. Пасля заняцця паўстанцамі гарадоў Хюэ (23 жн.) і Сайгон (25 жн.) імператар Бао-Дай адрокся ад прастола. 2 вер. на 500-тысячным мітынгу ў Ханоі Хо Шы Мін ад імя Часовага ўрада (створаны 27 жн.) абвясціў Дэкларацыю незалежнасці і ўтварэнне Дэмакр. Рэспублікі В’етнам. У ходзе рэвалюцыі створаны рэв. органы ўлады (нар. к-ты), зменена падатковая сістэма, праведзены перадзел абшчынных зямель, жанчыны ўраўнаваны ў правах з мужчынамі і інш.