ПРАКО́ПІЙ,
візантыйскі пісьменнік і гісторык. Удзельнічаў у войнах Візантыі з персамі, вандаламі і готамі, дарадчык палкаводца Велісарыя. У афіцыёзных творах «Войны з персамі, вандаламі і готамі» (8 кніг, скончаны ў 553), «Пра пабудовы» (553—555) услаўляў імператара Юстыніяна, аднак у памфлеце «Патаемная гісторыя» даў вельмі негатыўны вобраз імператара і яго жонкі Феадоры. Працы П.К. — важная крыніца па гісторыі Візантыі і суседніх краін 6
Тв.:
Война с персами;
Война с вандалами;
Тайная история.
Літ.:
Удальцова З.В. Византийская культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)